Роберт Мугабэ кіраваў Зімбабвэ амаль сорак гадоў — з 1980 году. Цяпер ён змешчаны пад хатні арышт і ў бліжэйшыя дні можа падаць у адстаўку. У сталіцу Зімбабвэ Харарэ заехалі танкі і бронетэхніка. У горадзе былі чуваць выбухі і перастрэлкі. Паведамляецца таксама пра затрыманне некалькіх міністраў.
Вайскоўцы, якія захапілі ўладу, сцвярджаюць, што не робяць дзяржаўны пераварот, а толькі выступаюць супраць «злачынцаў» ў атачэнні прэзыдэнта. У прыватнасці, прыхільнікаў Мугабэ абвінавачваюць у эканамічных праблемах Зімбабвэ.
На мінулым тыдні Мугабэ адправіў віцэ-прэзыдэнта Эмерсана Мнангагву ў адстаўку. Лідэр Зімбабвэ абвінаваціў яго ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Мнангагву разглядалі як магчымага пераемніка Мугабэ, ён карыстаўся падтрымкай арміі. Лічыцца, што менавіта адхіленне Мнангагвы стала прычынай крызісу.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ