Як у 88-гадовым веку жыхар Зыбайлаў жыве практычна ў пустой вёсцы. ВІДЭА

20:02 08 января 2018
2
ОБСУДИТЬ
Вёска Зыбайлы ўсяго за 10 кіламетраў ад гораду Івацэвічы. Спаленая нацыстамі і адроджаная наноў пасля вайны, вёска цяпер памірае — зараз тут жывуць усяго два жыхары.

Цяпер аўтакрама прыязджае ў акружаную лясамі вёску Зыбайлы толькі два разы на тыдзень замест трох. Нават прыдарожнага знаку з назвай вёскі тут няма — прыезджых сустракае толькі крыж, убраны ручнікамі.

Жыве тут двое пенсіянераў. Прычым адзін з іх, Васіль Нікіціч, нават у свае 88 не хоча з’язджаць у горад да дзяцей.

«Так вось і сяджу. Унучка ўсё ў горад запрашае забраць. Ну але што я там сядзець буду? Яна на працу пойдзе — і сядзі ў той хаце. Ды там чужое месца! А тут усё сваё, свая хата. Прывыкшы. Пакуль маразоў не будзе, нікуды я не пайду», — кажа Васіль Ігнатавіч.

Прыдарожны крыж на ўездзе ў Зыбайлы
Прыдарожны крыж на ўездзе ў Зыбайлы

Пярэчым, кажам, што ў горадзе ж хоць пагаварыць было б з кім.

«Ну вось паеду я да ўнучкі, а з кім я там буду гаварыць? Яна раніцай пойдзе на працу і прыйдзе ў шэсць. То тут усё ж лепей, дома».

Васіль Нікіціч прыгадвае, што раней у вёсцы было шмат людзей, на вуліцах стаяў гоман, спявалі песні. Суразмоўца мяркуе, што людзі цяпер змяніліся — раней жа яны жылі «бліжэй адзін да другога», хадзілі «на вячоркі» ды проста пагаварыць.

Пакінутая хата ў Зыбайлах
Пакінутая хата ў Зыбайлах

«Раней выйдзі на двор — тут спяваюць, там спяваюць. А сёння глуха ўсюды. Дый у горадзе глуха — адзін да другога не ходзяць, хіба на вуліцы дзесьці сустрэнуцца», — кажа Васіль Нікіціч.

Суразмоўца скардзіцца на часты галаўны боль, кажа, што часам яму цяжка нават падняцца з ложка. Тэлевізар, кажа пенсіянер, амаль перастаў глядзець, бо апошнім часам шмат забаўляльных перадач з гучнымі песнямі, якія з галаўным болем цяжка глядзець.

Прайшоўшы па Зыбайлах, бачыш дзясятак пустых хат. Некаторыя зусім закінутыя і пакрысе разбураюцца. У цэнтры вёскі — помнік загінулым у вайну жыхарам.

Трагічная гісторыя і цмяная будучыня

Гісторыя Зыбайлаў трагічная. У 1942 годзе ў часе карнай аперацыі «Балотная ліхаманка» вёску спалілі нацысты. Тут быў партызанскі край, і, палячы вёску, акупанты помсцілі жыхарам за дапамогу партызанам. Тым не меней, у адрозненне ад некаторых іншых вёсак, пасля вайны жыхары яе аднавілі.

Помнік у Зыбайлах нагадвае, што ў час карнай аперацыі нацысты забілі тут 200 чалавек
Помнік у Зыбайлах нагадвае, што ў час карнай аперацыі нацысты забілі тут 200 чалавек

Аднак цяпер, кажа Васіль Нікіціч, вёска памірае, і перспектываў яе адраджэння ён не бачыць.

«Старыя папаміралі, а маладыя з’язджаюць… Адзін пляменнік тут маладзейшы за мяне, толькі на пенсію пайшоў. І больш няма тут нікога. Вёскі ўсе аджываюць… І Яблонцы (суседняя вёска) гадоў 15 засталося», — песімістычна кажа Васіль Нікіціч.

З маладзейшым пляменнікам Васіля Нікіціча пагаварыць не ўдалося. Спадар Васіль жартуе, што ў выпадку, калі давядзецца з’ехаць у люты мароз да ўнукаў, прыйдзецца яго пляменніку «аднаму тут вёску вартаваць».

Пры развітанні з Васілём Нікіцічам яшчэ выразней разумееш, што вёсцы сапраўды мала засталося.

«Ой, ня трэба!» — адказвае Васіль Ігнатавіч на развітальнае пажаданне жыць сто гадоў.

Подписаться
Уведомление о
guest
2 комментариев
старее
новее большинство голосов
Inline Feedbacks
View all comments
Елена
Елена
09.01.2018 13:28

Так какое же отчество?

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 февраля 2024 13:34

Чаму Лукашэнка загадзя аб’явіў пра свой удзел у выбарах у Беларусі?

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст падвёў вынікі выбарчай кампаніі 2024 года. На яго думку, гэтую кампанію можна лічыць рэпетыцыяй да наступных выбараў-2025. Ці справіліся ўлады з гэтай задачай?

06 декабря 2023 15:36

В каком состоянии находится беларусское общество и стоит ли “откладывать” свою жизнь?

— Сейчас многие беларусы находятся даже не на пороге «внутренней Монголии», а прямо уже в дверях, — приводит метафору психолог Наталья Скибская. —Потому что диктатура в Беларуси продолжается, репрессии продолжаются.

30 ноября 2023 15:16

Святлана Курс: “Я веру ў перамогу дабра над злом”

Інтэрв'ю з пісьменніцай пра беларускую вёску, жыццё і працу ў Польшчы, вайну ва Украіне і яе ўплыў на Беларусь. А таксама пра тое, чаму больш не слухае музыку Барыса Грабеншчыкова.

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.