Былы галоўны ідэолаг Беларусі ўчыніў скандал у “Еўраопце” з-за таго, што яго абслужылі па-беларуску

14:16 02 мая 2018
ОБСУДИТЬ
Пра выпадак распавёў Ігар Кольчанка, дырэктар піяр-агенцтва Sette. Канфлікт паміж незадаволеным купцом і прадавачкай адбыўся ў «Еўраопце», які знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Галерэя» на праспекце Пераможцаў у Мінску. У гэтай краме касіры па змоўчанні звяртаюцца да кліентаў па-беларуску.

«Мужчына вельмі гучна пачаў абурацца і крычаць, нельга было не заўважыць. Яму не спадабалася, што прадавачка гаварыла з ім па-беларуску, — распавёў Ігар Кольчанка. — Ён пачаў крычаць на дзяўчыну: «Ды не хачу я гаварыць на вашай долбанай мове. Канстытуцыю пачытайце і адказвайце мне па-руску!»

Выявілася, што абураным пакупніком аказаўся Уладзімір Замяталін, былы галоўны ідэолаг краіны.

Былы галоўны ідэолаг Беларусі ўчыніў скандал у "Еўраопце" з-за таго, што яго абслужылі па-беларуску
Фота з фэйсбука Ігара Кольчанкі

Праўда, сам Замяталін спачатку адмовіўся каментаваць сварку з прадавачкай.

«Не разумею пра што вы кажаце. Ваша мова не беларуская, а стараруская. Хопіць мне хлусіць», — адказаў ён карэспандэнту.

Але пасля перазваніў сам і ўдакладніў сваю пазіцыю:

«Абслугоўваючы персанал павінен размаўляць на той мове, на якой да яго звяртаюцца. Паўсюль гэта норма. Увогуле я не разумею, у чым шум і інтарэс. Нічога звышнатуральнага не адбылося».

Былы галоўны ідэолаг Беларусі ўчыніў скандал у "Еўраопце" з-за таго, што яго абслужылі па-беларуску

Але ці адказваў ён па-беларуску, калі быў чыноўнікам?

«Калі да мяне звяртаюцца па-беларуску і я разумею, што кажуць, я адказваю па-руску. Калі не разумею, то так і кажу. Але вучыць мову ў 70 гадоў не збіраюся», — кажа экс-ідэолаг.

Замяталін запэўнівае, што яму падабаецца беларуская культура, і ніякай пыхі ў яго няма. «Але ёсць праўда гісторыі», — падсумоўвае ён.

Сёлета Уладзіміру Замяталіну спаўняецца 70 гадоў. Ён родам з расійскай Тулы, скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, пасля служыў у войску палітруком у Германіі, Дальнім Усходзе. У выніку лёс занёс Замяталіна ў Беларусь, дзе ён узначаліў прэс-службу Мінабароны. Меў званне палкоўніка.

Затым Замяталін быў прэс-сакратаром Савета Міністраў, віцэ-прэм’ерам, а таксама намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказным за ідэалогію.

Сын Замяталіна быў асуджаны за эканамічныя злачынствы на 6 гадоў пазбаўлення волі. Ён прызнаны вінаватым за атрыманне даходаў злачынным шляхам па дзвюх справах.

Дарэчы, Уладзіміру Замяталіну можна было б падвучыцца ў калегі ніжэйшага ўзроўню – намесніка старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандра Вялікасельца, які адказвае за ідэалогію. Як вядома, івацэвіцкі галоўны ідэолаг вольна валодае беларускай мовай, і часта прамаўляе па-беларуску падчас афіцыйных мерапрыемстваў. Напрыклад, паслухаць беларускамоўныя прамовы Аляксандра Вялікасельца можна штогод 4 лютага на ўшанаванні Тадэвуша Касцюшкі ў Косаве.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 мая 2025 14:34

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за него, использует белорусская госпропаганда, чтобы дискредитировать европейские ценности.

22 апреля 2025 12:43

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий, включая средства на медицинские и научные проекты. Формальный повод — протесты против Израиля, прошедшие на кампусе. Но по сути — это попытка давления на университет, который слишком «вольнодумствует».

20 марта 2024 12:19

Кто саботирует возможную мобилизацию в Беларуси?

В Беларуси с осени 2021 года проводится проверка транспорта, который подлежит передаче Министерства обороны в случае мобилизации. Речь идет об автобусах, грузовиках, самосвалах, погрузчиках, бульдозерах, экскаваторах и другой тяжелой технике, принадлежащей госорганизациям.

18 марта 2024 12:23

Всебелорусское народное собрание народ не будет избирать даже формально

Начало выдвижения кандидатов в делегаты Всебелорусского народного собрания (ВНС) председатель Центризбиркома Игорь Карпенко патетично связал с 30-летием Конституции: мол, вот оно, подлинное торжество народовластия