Сяргей Трафімчык — выдатнік Івацэвіцкага аддзелу ДАІ

18:53 06 июля 2018
ОБСУДИТЬ
Найлепшых паказчыкаў у справе забеспячэння дарожнай бяспекі на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна за 2017 і за першую палову 2018-га года дасягнуў выконваючы абавязкі старшага інспектара ДПС АДАІ Івацэвіцкага РАУС Сяргей Трафімчык.

Сяргей Трафімчык адносна нядаўна працуе ў Дзяржаўтаінспекцыі – з 2009-га года, але за гэты час зарэкамендаваў сябе прынцыповым, ураўнаважаным міліцыянерам, які добра разумее, што на аўтадарогах павінен быць парадак, як і тое, што супрацоўнік ДАІ – прадстаўнік улады і МУС, таму павінен выглядаць падцягнутым, быць акуратным, ветлівым. Усе гэтыя якасці характэрныя для Сяргея Іванавіча; невыпадкова ён з’яўляецца адным з нямногіх супрацоўнікаў аддзялення, хто ўзнагароджаны ганаровым знакам “Выдатнік ДАІ”, імкнецца павышаць і свой адукацыйны ўзровень.

З пачатку 2018 года Сяргей Трафімчык затрымаў 17 вадзіцеляў, хто кіраваў аўто ў стане алкагольнага ап’янення, 750 парушальнікаў Правілаў дарожнага руху, больш за 50 вадзіцеляў, хто кіраваў аўто, не маючы вадзіцельскага пасведчання.

А сітуацыя на аўтадарогах Івацэвіцкага раёна няпростая, павялічылася аварыйнасць, ёсць шмат пытанняў да пешаходаў, веласіпедыстаў, таму прынцыповасць і строгасць Сяргея Трафімчыка, як і іншых яго калег, супрацоўнікаў ДАІ, – рэчы непазбежныя і неабходныя.

Ларыса КОЛБІК, намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС

Інфа – УУС Брэсцкага аблвыканкама

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 февраля 2024 13:34

Чаму Лукашэнка загадзя аб’явіў пра свой удзел у выбарах у Беларусі?

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст падвёў вынікі выбарчай кампаніі 2024 года. На яго думку, гэтую кампанію можна лічыць рэпетыцыяй да наступных выбараў-2025. Ці справіліся ўлады з гэтай задачай?

06 декабря 2023 15:36

В каком состоянии находится беларусское общество и стоит ли “откладывать” свою жизнь?

— Сейчас многие беларусы находятся даже не на пороге «внутренней Монголии», а прямо уже в дверях, — приводит метафору психолог Наталья Скибская. —Потому что диктатура в Беларуси продолжается, репрессии продолжаются.

30 ноября 2023 15:16

Святлана Курс: “Я веру ў перамогу дабра над злом”

Інтэрв'ю з пісьменніцай пра беларускую вёску, жыццё і працу ў Польшчы, вайну ва Украіне і яе ўплыў на Беларусь. А таксама пра тое, чаму больш не слухае музыку Барыса Грабеншчыкова.

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.