Ці з’явіцца вуліца імя Алеся Зайкі ў 500-годдзе Івацэвічаў?

12:16 10 февраля 2019
ОБСУДИТЬ
Нядаўна набыў кнігу Алеся Зайкі “Мікратапаніміка Івацэвіччыны”. У прадмове аўтар піша, што назвы некаторых урочышчаў пачалі забывацца, адышлі ў нябыт. Тым больш каштоўней гэтая, без перабольшання, грандыёзная праца. Колькі ж трэба жадання, часу, каб на мінскім матацыкле аб’ехаць вёскі раёна і памежныя вёскі з Пружанскага і Слонімскага раёнаў, сустрэцца з цікавымі людзьмі і запісаць назвы навакольных мясцін!

Алесь Зайка – аўтар кніг “Населеныя пункты Івацэвіччыны”, “Дым з коміна”, “Чысты чацвер”. Вялікі ўнёсак для развіцця айчыннай дыялекталогіі і фалькларыстыкі  зрабіла яго праца па даследаванні мовы родных мясцін. Шматгадовы дослед выліўся ў тры выданні: “Дыялектны слоўнік Косаўшчыны”, “Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны”, “Прыказкі і прымаўкі Косаўшчыны”. Не без удзелу Алеся Зайкі вышлі кнігі “Памяць” і  “Івацэвіцкі раён”. На вялікі жаль, Алесь Зайка ў 2018 годзе пайшоў з жыцця. Яго апошнія кнігі, якія творца паспеў накіраваць у выдавецтва, убачаць свет ужо без яго.

Гэтая вялікая праца ні разу ні акупілася. Многіх сваіх рэспандэнтаў ён сустракаў на бальнічных ложках, бо сам доўга хварэў. У біблейскіх прытчах ёсць адна пра жамчужыну. Чалавек, які знойдзе спраўдную каштоўнасцть, аддасць за яе ўсё што мае. Такой каштоўнасцю для Алеся Зайкі была наша малая радзіма. Яе мова, яе гісторыя. У запалянскай школе, дзе ён працаваў настаўнікам, ён ставарыў добры музей  – даніна яго любові і яго спадчына наступным пакаленням.

Напэўна, ў сувязі з 500-годдзем Івацэвічаў будуць ушаноўвацца знакамітыя людзі з розных сфер дзейнасці – эканомікі, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, адукацыі, медыцыны. А я прапаную прысвоіць Алесю Зайку, гэтаму таленавітаму, самаадданнаму, сапраўднаму сыну і патрыёту  сваёй малой радзімы,  званне Ганаровага грамадзяніна Івацэвіцкага раёна пасмяротна, а вуліцу Школьную ў Заполлі, на якой ён  жыў, назваць яго імем.

Чытайце таксама:
«Ён служыў свайму краю, свайму народу»: у Заполлі развіталіся з краязнаўцам Алесем Зайкам

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 февраля 2024 13:34

Чаму Лукашэнка загадзя аб’явіў пра свой удзел у выбарах у Беларусі?

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст падвёў вынікі выбарчай кампаніі 2024 года. На яго думку, гэтую кампанію можна лічыць рэпетыцыяй да наступных выбараў-2025. Ці справіліся ўлады з гэтай задачай?

06 декабря 2023 15:36

В каком состоянии находится беларусское общество и стоит ли “откладывать” свою жизнь?

— Сейчас многие беларусы находятся даже не на пороге «внутренней Монголии», а прямо уже в дверях, — приводит метафору психолог Наталья Скибская. —Потому что диктатура в Беларуси продолжается, репрессии продолжаются.

30 ноября 2023 15:16

Святлана Курс: “Я веру ў перамогу дабра над злом”

Інтэрв'ю з пісьменніцай пра беларускую вёску, жыццё і працу ў Польшчы, вайну ва Украіне і яе ўплыў на Беларусь. А таксама пра тое, чаму больш не слухае музыку Барыса Грабеншчыкова.

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.