Политика

Канапацкая прапануе Лукашэнку недатыкальнасць, 75% ад заробку і адну рэзідэнцыю ва ўласнасць

Такім чынам, праект закону ад Ганны Канапацкай паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў. Што прапануе дэпутатка?

  • Пажыццёвую ахову для былога прэзідэнта
  • Медыцынскае абслугоўванне на ўзроўні часу знаходжання пры ўладзе
  • Страхаванне здароўя і жыцця за кошт дзяржаўнага бюджэту
  • Недатыкальнасць былога прэзідэнта, гонар і годнасць абараняецца законам
  • Былы прэзідэнт не можа быць прыцягнуты да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці за дзеянні, якія здзейсніў падчас знаходжання на пасадзе прэзідэнта
  • Не можа быць падвергнуты допыту, вобшуку ці асабістаму надгляду па справах, звязаных з выкананнем абавязкаў прэзідэнта Беларусі
  • Недатыкальнасці можа быць пазбаўлены ў сувязі з завядзеннем крымінальнай справы за цяжкое злачынства
  • Былы прэзідэнт мае права на 75% ад заробку, які ён атрымліваў падчас знаходжання на пасадзе
  • У пажыццёвае карыстанне прадстаўляецца адна з рэзідэнцый
  • Мае права на бясплатную ўрадавую сувязь
  • Мае права за кошт бюджэту ўтрымліваць апарат памочнікаў

У каментары журналістам Ганна Канапацкая патлумачыла, што законапраект прапанаваны толькі цяпер, бо падрыхтоўка дакумента — гэта «дастаткова забюракратызаваны працэс». І толькі цяпер гэты праект закона прайшоў праверку і атрымаў адпаведныя заключэнні.

Цяпер усё гатова да таго, каб гэты законапраект быў прыняты яшчэ старым скліканнем парламента, але сама дэпутатка не загадвае, ці адбудзецца гэта ўжо так хутка.

Што тычыцца недатыкальнасці для прэзідэнта, то Канапацкая называе гэта «агульнасусветнай практыкай, якая заснаваная на дэмакратычных каштоўнасцях, прыхільніцай якіх я з’яўляюся». «Там прапісаныя ўсе варыянты, у тым ліку і прыцягнення да адказнасці», — кажа Канапацкая.

«Я не каментую чуткі і здагадкі. Я ведаю толькі тое, што я напісала. Гэта дакумент заснаваны на Канстытуцыі нашай краіны, а таксама міжнародных дакументах», — расказвае дэпутатка.

Ці з’яўляецца агульнай нормай пакіданне за былым прэзідэнтам адной з рэзідэнцый? «Гэта мае прапановы, яны могуць быць змененыя», — адказала Канапацкая.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

14 часов ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

6 дней ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago