- Якую альтэрнатыву вы бачыце расійскім энергарэсурсам, у прыватнасці нафце і газу?
- Ваша пазіцыя па АЭС? Як вы лічыце, ці можа АЭС вырашыць праблему энергазабеспячэння краіны?
- Калі Расійская Федэрацыя спыніць падачу нафты і газу, чым гэта будзе пагражаць Беларусі? І якім вы бачыце выйсце з гэтай сітуацыі?
- На колькі вы лічыце адэкватнымі цэны на паліва на АЗС, газ, электраэнергію для жыхароў Беларусі?
Па-першае, патрэбная дыверсіфікацыя (магчымасць атрымліваць нафту з розных крыніцаў, каб не залежаць ад аднаго пастаўшчыка). Праз порты Літвы, Латвіі, Польшчы трэба набываць нарвежскую і амерыканскую нафту, праз Украіну – нафту з краінаў Персідскай затокі, Азербайджана і, магчыма, Казахстана. Вось зараз Саўдаўская Аравія выкінула танную нафту на рынак, абавязкова трэба браць. Плюс Расія, па сусветных коштах.
Патрэбныя трубаправоды да портаў, бо чыгункай дорага і нязручна. За трыццаць гадоў незалежнасці гэта даўно трэба было зрабіць. Зараз Лукашэнка расплочваецца за тое, што не паслухаў Пазняка, які казаў пра гэта пастаянна.
І нам патрэбны ўпор не на колькасць перапрацаванай нафты, а на якасць перапрацоўкі, тады знізяцца выдаткі на сырую нафту, а прыбытак вырасце.
Гэта другі адказ, які мы атрымалі на гэтым тыдні. Першы даслаў Юрый Губарэвіч, старшыня руху “За Свабоду”.
https://1reg.by/2020/03/12/yakuyu-alternatyivu-ras-ysk-m-energanosb-tam-myarkue-prapanavac-pretendent-na-kandyidata-prez-dentyi-yuryi-gubarev-ch/
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ