Жахі на веладарожках у Брэсце: што змянілася

17:18 15 сентября 2021
ОБСУДИТЬ
Праз месяц пасля публікацыі велатрылера з пяццю станцыямі на карце Брэста, дзе раварысту можна загінуць, адно месца паправілі. Праўда, злёгку, але можам адрэагаваць “ура”!

А вось у іншых месцах, згаданых у папярэднім матэрыяле – як было небяспечна для жыцця, так і засталося. Таму неўзабаве выйдзе другая серыя велажаховіка.

https://1reg.by/2021/08/04/dze-mozhna-zag-nuc-bresckamu-velas-pedyistu/

Пачулі нас насупраць Трышынскіх могілак, дзе нядаўна адкрылі новы офіс Белгазпрамбанка. Нагадаю, там праехаць па штатнай веладарожцы з цэнтра ў мікрараён “Усход” можна было праз вузкую пройму ў высокім (20 сантыметраў) бардзюры.

Шчарбіна не дазваляла размінуцца двум раварыстам, а яшчэ ўсе пехі туды таксама імкнуцца. Да таго ж направа заязджае ў мікрараён аўтатранспарт.

Жахі на веладарожках у Брэсце: што змянілася
Шчарбіну падраўнялі. Ехаць стала больш бяспечна.

Сітуацыя супераварыйная і асаблівай трымценнасці дадавалі вострыя краі той шчарбіны ў бардзюры. Калі праязджаеш міма, заўсёды ўяўлялася, як лёгка яны рэжуць арганіку, як расступаецца цела і дае выглянуць белай костцы нагі або шэраму змеціву чэрапа…

Цяпер у шчарбіны нехта згладзіў вострыя краі: у праекцыі яна стала шырэйшай. Што ж, гэты нехта бадай што зрабіў што мог, і на гэтым яму вялікі дзякуй.

Жахі на веладарожках у Брэсце: што змянілася
Каб ударыць па велабездарожжы, такіх калібраў не трэба. Была б воля і малая механізацыя.

Дарожнікі, якія правілі ў гэты час паласу вуліцы Маскоўскай, веладарожкай не займаліся. У іх больш маштабныя задачы і тэхніка. Тады хто? Можа, Белгазпрамбанк каго паслаў? Адгукніцеся, падзякуем адрасна!

 

 

 

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

22 февраля 2022 12:14

Недостроенный жилой комплекс в Бресте продали на аукционе за 2 миллиона рублей

В третий раз городские власти выставляли на торги площадку, где еще пару лет назад должен был появиться жилой комплекс под названием «Прибужский квартал». Однако стройку заморозили, когда в процессе работ были найдены многочисленные останки узников брестского гетто.

07 февраля 2022 17:46

Строительство забора в Беловежской пуще противоречит международному законодательству

Такое мнение высказал директор Полесского аграрно-экологического института НАН Беларуси кандидат биологических наук Николай Михальчук во время «круглого стола», который прошел в Бресте.

27 января 2022 14:25

В Бресте начнут застраивать новый жилой микрорайон

Приступить к освоению и застройке нового юго-западного жилого микрорайона №1 в 2022 году планирует управление капитального строительства города Бреста.

22 декабря 2021 15:43

На аукционе в Бресте продали пять зданий в центре города. Некоторые могут снести

В торгах участвовали два участника, а победителем стало ООО «СтефЛайн» из Бреста. Покупка обошлась этой компании в 415 тысяч 155,17 рублей.