«Я, грамадзянка Рэспублікі Беларусь — палешучка. Нарадзілася ў 5 км ад украінскай мяжы, жыву ў 15 км ад украінскай мяжы. Усё жыццё гавару на дыялекце ўкраінскай мовы. З задавальненнем карыстаюся беларускай.
Я бачу тую нябяспеку, у якую нас утравіў Пуцін са сваімі войскамі. Мы не можам прымаць у гэтым удзел. Краіна Беларусь — не чый там дачны участак: каго хачу, таго і запрашаю на шашлыкі. Я патрабую прыбраць чужую армію з Беларусі!
Украінцы нам не чужыя. А такім, як я і спадар Лукашенка, варта падумаць, колькі ў нас украінскай крыві. Мне сорамна за тое, што з нашай зямлі ляцяць ракеты ў бок мірных людзей ва Украіне.
Мне страшна, што беларускія сыны могуць быць пасланыя ў мясарубку. Палешук не павінен забіваць палешука з другога боку мяжы. Палешукі з украінскага боку не павінны лічыць беларускіх палешукоў забойцамі. Нам няма чаго дзяліць з украінцамі.
У нас у кожнага ёсць свой кавалак зямлі. Мы ганарыліся добрасуседскімі адносінамі. Спадар Лукашенка пра тое не стамляўся гаварыць. Хачу каб спадар Лукашенка успомніў як ён абяцаў украінцам, што ніколі з боку Беларусі да іх ніхто не прыйдзе са зброяй. Мы не бандыты. Нашы дзеці не акупанты.
Я хачу, каб маё патрабаванне і погляды былі пачуты і ў адміністрацыі прэзідэнта, і ў Беларусі, і ва Украіне. Я супраць любой вайны наогул.. А вайна з Украінай проста не дапушчальная. Я з імі адной крыві. Адной культуры і адной мовы».
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…