Полешучка из Брестской области: «Мне стыдно, что с нашей земли летят ракеты в сторону мирных людей»

17:02 04 марта 2022
Людмила Романович из Малориты обратилась с письмом-протестом в администрацию Лукашенко, в котором довела свое отношение к войне в Украине.

«Я, грамадзянка Рэспублікі Беларусь — палешучка. Нарадзілася ў 5 км ад украінскай мяжы, жыву ў 15 км ад украінскай мяжы. Усё жыццё гавару на дыялекце ўкраінскай мовы. З задавальненнем карыстаюся беларускай.

Я бачу тую нябяспеку, у якую нас утравіў Пуцін са сваімі войскамі. Мы не можам прымаць у гэтым удзел. Краіна Беларусь — не чый там дачны участак: каго хачу, таго і запрашаю на шашлыкі. Я патрабую прыбраць чужую армію з Беларусі!

Украінцы нам не чужыя. А такім, як я і спадар Лукашенка, варта падумаць, колькі ў нас украінскай крыві. Мне сорамна за тое, што з нашай зямлі ляцяць ракеты ў бок мірных людзей ва Украіне.

Мне страшна, што беларускія сыны могуць быць пасланыя ў мясарубку. Палешук не павінен забіваць палешука з другога боку мяжы. Палешукі з украінскага боку не павінны лічыць беларускіх палешукоў забойцамі. Нам няма чаго дзяліць з украінцамі.

Людмила Романович

У нас у кожнага ёсць свой кавалак зямлі. Мы ганарыліся добрасуседскімі адносінамі. Спадар Лукашенка пра тое не стамляўся гаварыць. Хачу каб спадар Лукашенка успомніў як ён абяцаў украінцам, што ніколі з боку Беларусі да іх ніхто не прыйдзе са зброяй. Мы не бандыты. Нашы дзеці не акупанты.

Я хачу, каб маё патрабаванне і погляды былі пачуты і ў адміністрацыі прэзідэнта, і ў Беларусі, і ва Украіне. Я супраць любой вайны наогул.. А вайна з Украінай проста не дапушчальная. Я з імі адной крыві. Адной культуры і адной мовы».

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 июля 2026 11:26

Вольга Севярынец: «Жанчыны Беларусі ўжо даўно паказалі, на што яны здольныя»

Пра пакуты беларускіх палітвязняў ужо задакументавана нямала гісторый. Значна менш вядома пра тое, што ўвесь гэты час перажывалі іх жонкі і маці, калі жыццё вымяралася не месяцамі і гадамі, а лістамі, спатканнямі, дзіцячымі пытаннямі і рэдкімі навінамі з-за кратаў. Вольга Севярынец, жонка вядомага палітыка, чакала мужа амаль шэсць гадоў, гадавала сына без бацькі, падтрымлівала іншых і не дазваляла свету забыцца пра Беларусь.

15 июля 2026 13:02

Чемпионка мира из Беларуси помогает эмигрантам в Грузии

Марина Зелёная – двукратная чемпионка мира по тайскому боксу, создательница спортивных проектов, человек, который после вынужденной эмиграции не ушёл в личное выживание, а начал строить сообщество вокруг себя. После преследовании в Беларуси живёт в Грузии. Марина проявила свою невероятную силу воли, не опустила руки, но помогает другим эмигрантам из Беларуси. Как сложилась жизнь известной беларусской спортменки – в интервью с корреспондентом "Першы Рэгіён".

01 марта 2026 10:44

«Дзяржаўная здрада» як прысуд прафесіі: справа журналістаў з Баранавічаў

14 і 12 гадоў пазбаўлення волі, шматтысячныя штрафы і закрыты судовы працэс без публічна агучаных доказаў – такі прысуд суддзя Брэсцкага абласнога суда Дмітрый Куроўскі вынес супрацоўнікам ААТ “Intex-Press”г. Баранавічы – выдаўцу Уладзіміру Янукевічу і намесніку дырэктара медыя-прадпрыемства Андрэю Пакаленка. Калі прафесійную журналістыку пачынаюць кваліфікаваць як «дзяржаўную здраду», гэта ўжо не проста ціск на медыя – гэта новы ганебны факт у гісторыі Беларусі.

27 февраля 2024 13:34

Чаму Лукашэнка загадзя аб’явіў пра свой удзел у выбарах у Беларусі?

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст падвёў вынікі выбарчай кампаніі 2024 года. На яго думку, гэтую кампанію можна лічыць рэпетыцыяй да наступных выбараў-2025. Ці справіліся ўлады з гэтай задачай?