Памёр Яўген Бяласін: апошнім часам ён супрацоўнічаў з сайтам «Першы Рэгіён»

11:15 11 марта 2022
ОБСУДИТЬ
Увечары 10 сакавіка ў шпіталі, пасля ўскладненняў, выкліканых каранавірусам, на 68 годзе жыцця памёр Яўген Бяласін — беларускі германіст, перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч з Брэста.

Яўген Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Грынявічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Менскі інстытут замежных моў.

20 гадоў, да палітычна матываванага звальнення ў 2001 годзе, адпрацаваў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце выкладчыкам нямецкай мовы і іншых германісцкіх курсаў. Пасля працаваў як перакладчык і журналіст.

З канца 1980-х гадоў Яўген Бяласін быў актывістам адраджэнцкага і дэмакратычнага руху ў Брэсце. У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў узначальваў Брэсцкую гарадскую раду БНФ. У 90-я быў дырэктарам Брэсцкай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра, кіраваў беларускім вечаровым ліцэем пры ім.

Супрацоўнічаў з газетамі «Брестский курьер», «Новы час» і іншымі незалежнымі СМІ. Апошнім часам яго матэрыялы з’яўляліся і на сайце «Першы Рэгіён».

Вядомы як эсэіст, аўтар сотняў публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў. Перакладаў не толькі з нямецкай, але таксама з англійскай і польскай моваў ды з розных моваў на нямецкую.

У суаўтарстве з Лявонам Баршчэўскім Яўген Бяласін падрыхтаваў і выдаў «Кароткую граматыку нямецкай мовы». Аўтар шматлікіх перакладных і ўласных кніг. Перакладаў пераважна нямецкамоўную класіку.

Быў таксама апантаным рыбаловам, пра гэта сваё захапленне напісаў кнігу «Шчупакабра».

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 февраля 2024 13:34

Чаму Лукашэнка загадзя аб’явіў пра свой удзел у выбарах у Беларусі?

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст падвёў вынікі выбарчай кампаніі 2024 года. На яго думку, гэтую кампанію можна лічыць рэпетыцыяй да наступных выбараў-2025. Ці справіліся ўлады з гэтай задачай?

06 декабря 2023 15:36

В каком состоянии находится беларусское общество и стоит ли “откладывать” свою жизнь?

— Сейчас многие беларусы находятся даже не на пороге «внутренней Монголии», а прямо уже в дверях, — приводит метафору психолог Наталья Скибская. —Потому что диктатура в Беларуси продолжается, репрессии продолжаются.

30 ноября 2023 15:16

Святлана Курс: “Я веру ў перамогу дабра над злом”

Інтэрв'ю з пісьменніцай пра беларускую вёску, жыццё і працу ў Польшчы, вайну ва Украіне і яе ўплыў на Беларусь. А таксама пра тое, чаму больш не слухае музыку Барыса Грабеншчыкова.

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.