«Жаданне ўцягнуць Беларусь у вайну ў Расеі застаецца. Але гэта будзе нялёгка»

20:12 16 ноября 2022
ОБСУДИТЬ
Нядаўна стала вядома, што Мінабароны Беларусі плануе надрукаваць 180 тысяч позваў, а таксама выклікаць ў ваенкаматы ўсіх ваеннаабавязаных для зверкі ўліковых дадзеных. І гэта ўсе на фоне вызвалення ад расійскіх войск Херсона і далейшага наступу УСУ.

Ці можа спроба паўторнага нападу з тэрыторыі Беларусі стрымаць наступ УСУ? Пра гэта разважае палітычны аглядальнік Ігар Тышкевіч.

— Я б сказаў, што гэта абсалютна не вырашэнне пытання. Дзеля таго, каб стварыць рэальную небяспеку для Украіны, на беларускім накірунку трэба сфармаваць ударную групу не менш, чым 60 тысяч чалавек, гэта тых, хто пойдзе. Хачу нагадаць, што вайсковы складнік узброеных сіл Беларусі — гэта не больш за 40 тысяч, з іх адправіць можна ўмоўна кажучы каля 20 тысяч ва ўмовах паўнавартаснага ўдзелу ў вайне.

Таму ім трэба павялічваць, наганяць расійскіх мабілізаваных, але нават і гэтая групоўка можа стварыць праблему, але не будзе здольная вырашыць стратэгічныя задачы.

Таму ў дадзеным выпадку наступ з боку Беларусі не вырашае стратэгічных задач або не здымае праблемы РФ. Наступ можа прынесці тактычнае палягчэнне, але тут багата што залежыць ад падзей, якія развіваюцца на франтах на Поўдні.

Палітычны аглядальнік падкрэслівае: жаданне ўцягнуць Беларусь у вайну ў Расіі застаецца.

— Яны будуць спрабаваць гэта зрабіць. Тут ужо пытанне пазіцыі беларускага боку, бо, шчыра кажучы, людзям страшна, нават людзям у пагонах і ў атачэнні Лукашэнкі. Таму што кожная параза Расеі паказвае два вельмі важных фактары. Пазіцыя і беларускіх сілавікоў, і беларускіх улад базавалася на тэзісе пра Расію як вельмі моцную вайсковую і палітычную сілу ў рэгіёне, альбо дамінуючую.

Адпаведна, з аднаго боку, гэта давала магчымасць спрабаваць размаўляць з пазіцыі сілы з суседзямі, таму што ёсць парасон бяспекі з боку Расіі. З другога боку, гэта наганяла страх зрабіць штосьці, што не падабаецца Маскве, зноў-такі таму, што Расія — магутная дзяржава. Зараз мы маем сітуацыю, пры якой ў Расіі не хапае сіл забяспечыць паўнавартасны парасон бяспекі над Беларуссю.

Я не думаю, што для Масквы будзе так лёгка ўцягнуць у вайну Беларусь. Тое, што ў пэўнай меры задавальняе Пуціна, — гэта гуляць на мяжы ў такую правакацыю: праводзіць бясконцыя манеўры, запрашаць расійскіх мабілізаваных у Беларусь, таксама сітуацыя з гэтымі позвамі (гаворка ідзе пра 180 тысяч позваў, якія збіраюцца надрукаваць у Беларусі — С.), праводзіць праверкі вайскова абавязаных. Ну, маўляў, давайце напалохаем Украіну.

Так, гэта прымушае Украіну трымаць дадатковыя сілы на беларускай мяжы, але не болей за тое. І для Расіі гэта выгадна, — заключае Ігар Тышкевіч.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 мая 2025 14:34

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за него, использует белорусская госпропаганда, чтобы дискредитировать европейские ценности.

22 апреля 2025 12:43

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий, включая средства на медицинские и научные проекты. Формальный повод — протесты против Израиля, прошедшие на кампусе. Но по сути — это попытка давления на университет, который слишком «вольнодумствует».

20 марта 2024 12:19

Кто саботирует возможную мобилизацию в Беларуси?

В Беларуси с осени 2021 года проводится проверка транспорта, который подлежит передаче Министерства обороны в случае мобилизации. Речь идет об автобусах, грузовиках, самосвалах, погрузчиках, бульдозерах, экскаваторах и другой тяжелой технике, принадлежащей госорганизациям.

18 марта 2024 12:23

Всебелорусское народное собрание народ не будет избирать даже формально

Начало выдвижения кандидатов в делегаты Всебелорусского народного собрания (ВНС) председатель Центризбиркома Игорь Карпенко патетично связал с 30-летием Конституции: мол, вот оно, подлинное торжество народовластия