Якія былі галоўныя ўрокі 2022 года для Беларусі?

09:39 01 января 2023
ОБСУДИТЬ
Паводле палітолага, дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пятра Рудкоўскага, мінулы змрочны год быў самым жорсткім у выглядзе рэпрэсій у Беларусі з часоў сталінізму.

2022 – год расійска-ўкраінскай вайны — самай кровапралітнай у Еўропе з часоў Другой сусветнай. Вайны, у якую аўтакрат уцягнуў Беларусь на баку агрэсара. Год пагаршэння эканамічнага становішча.

Нягледзячы на ўвесь гэты змрок, унутры Беларусі і за яе межамі ёсць шмат людзей, якія захоўваюць у сабе дабрыню, любоў, дух салідарнасці і ўсмешку. Многія з іх самі пацярпелі, але пры гэтым захавалі пазітыў і ўменне сеяць дабро.

Гэта самы галоўны ўрок: у змрочныя часы любое святло дабрыні і салідарнасці асабліва свеціць, мае асаблівую моц. І чым больш змроку, тым часцей трэба звяртаць увагу на ўсе праявы дабра, праўды і святла.

Іншы ўрок, больш глабальны: мы ўсе на сваёй скуры моцна адчулі, да чаго прыводзіць дыктатарская ўлада. І наколькі важна пры першай магчымасці, яе пазбавіцца і ўсталяваць дэмакратычны лад, дзе кіраўнікі залежаць ад грамадзян.

— Да чаго варта рыхтавацца ў наступным годзе? Ці можна цяпер нешта прагназаваць?

— Пуцінская Расія слабее на вачах ужо цяпер, а ў наступным годзе яе слабасць стане яшчэ больш яскравай. Паслабленне або параза аўтарытарнага гегемона — гэта заўсёды шанец для краін, што знаходзяцца ў яго арбіце.

Самыя значныя хвалі дэмакратызацыі — першыя гады пасля сусветных войнаў і 90-я гады мінулага стагоддзя — адбыліся таму, што цярпелі паразу тыя ці іншыя аўтарытарныя гегемоны. Паслабленне пуцінскай Расіі адкрывае чарговы шанец для Беларусі. Не цверджу, што ён напоўніцу з’явіцца менавіта ў 2023 годзе (хоць і гэтага не выключаю), але ён ужо на гарызонце.

— Што б вы пажадалі сабе і ўсім нам у новым годзе?

— Веры ў дабрыню і добрай надзеі. Гэта нават больш важна, чым раптоўны развал рэжыму. Захаваць душэўную раўнавагу, здольнасць рухацца далей і веру ў тое, што «нас многа», нас па-ранейшаму многа.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 мая 2025 14:34

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за него, использует белорусская госпропаганда, чтобы дискредитировать европейские ценности.

22 апреля 2025 12:43

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий, включая средства на медицинские и научные проекты. Формальный повод — протесты против Израиля, прошедшие на кампусе. Но по сути — это попытка давления на университет, который слишком «вольнодумствует».

20 марта 2024 12:19

Кто саботирует возможную мобилизацию в Беларуси?

В Беларуси с осени 2021 года проводится проверка транспорта, который подлежит передаче Министерства обороны в случае мобилизации. Речь идет об автобусах, грузовиках, самосвалах, погрузчиках, бульдозерах, экскаваторах и другой тяжелой технике, принадлежащей госорганизациям.

18 марта 2024 12:23

Всебелорусское народное собрание народ не будет избирать даже формально

Начало выдвижения кандидатов в делегаты Всебелорусского народного собрания (ВНС) председатель Центризбиркома Игорь Карпенко патетично связал с 30-летием Конституции: мол, вот оно, подлинное торжество народовластия