«З улікам вайны і ўнутраных чыннікаў гэта апошні поўны электаральны тэрмін Лукашэнкі»

18:36 17 января 2023
ОБСУДИТЬ
Эксперт Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч разважае пра больш мяккі санкцыйны падыход ЕС да Беларусі, абраныя механізмы ціску на рэжым і чаканыя вынікі. Аналітык таксама кажа пра перспектывы беларускай эканомікі і магчымасці торгу з уладамі.

— Санкцыйны ціск эфектыўны тады, калі ён разумны, — мяркуе эксперт, — інакш гэта проста сцяна ці агароджа, за якой хочацца схавацца.

Зараз многія абурыліся, што нібыта з падачы Украіны Беларусь не была ўключаная ў чарговы пакет санкцый ЕС па Расіі. Але тут, на мой погляд, пытанне разумення. Вось ёсць пакеты санкцый, якія былі накладзеныя за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Ёсць пакеты, сінхронна альбо несінхронна з Расіяй, якія накладаюцца за саўдзел у вайне. Пагадзіцеся, што матывацыя тых, хто накладае санкцыі, крыху адрозніваецца.

Несінхроннасць санкцыйнага ціску, на думку аналітыка, тлумачыцца проста: Захад бачыць сваю задачу ў тым, каб утрымаць Беларусь ад больш актыўнага саўдзелу ў вайне супраць Украіны. Плюс, да таго ж, не дапусціць узмацнення расійскага ўплыву.

— Яшчэ раз: да дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі гэта не мае дачынення, гэтыя пакеты — пра вайну. І ў Брусэлі, і ўжо ў Вашынгтоне, дзе таксама праявілася асінхроннасць спрабуюць паказаць Лукашэнку: калі вы застаяцеся на бягучым узроўні, то і санкцыйны ціск захаваецца ранейшым, калі робіце крок наперад — вас накрые. І гэта дадатковы фактар для таго, каб у Мінску думалі пра свае далейшыя дзеянні, — гаворыць Ігар Тышкевіч.

І хоць беларускія ўлады працягваюць расказваць пра тое, як эфектыўна айчынная эканоміка спраўляецца са знешнім ціскам і разнастайнымі выклікамі, санкцыйны шок ужо ёсць, а наступствы яго не атрымаецца пераадолець хутка, падкрэслівае Ігар Тышкевіч:

— Нават калі ў наступным годзе эканоміка выйдзе на нуль ці будзе невялікі рост — палітычны крызіс у Беларусі і адсутнасць адэкватнай рэакцыі на яго афіцыйнага Мінску ўжо прыводзіць да таго, што сумарна за пяць год краіна будзе таптацца альбо ў межах невялікага росту, альбо каля нуля — маю на ўвазе, сярэднія паказчыкі. У той час, калі свет вырасце дзесьці на 2%, а нашы суседзі — на 4-5%.

Гэта значыць, што краіна губляе канкурэнтныя перавагі і пачынае паціхеньку апускацца. Так, прапаганда будзе казаць пра надоі, ураджаі і г.д., маўляў, «мы не галадаем», забываючыся пры тым, што на еўрапейскім кантыненце, апроч РФ ці СССР, апошні голад быў альбо пасля Першай, альбо пасля Другой сусветнай вайны. Але «не галадаць» і развівацца, быць канкурэнтаздольным — розныя рэчы.

Ці можа адмена санкцый ў абмен на вызваленне палітвязняў прывесці да поспеху, як тое здаралася раней і аб чым зноў загаварылі зараз?

— Такі варыянт realpolitik ёсць, і ў пэўным абмежаваным выглядзе, можа быць, будзе рэалізаваны. Але пытанне ў тым, хто робіць першы крок: ці Мінск выпускае і ў адказ адмяняецца частка санкцый, ці наадварот.

Але цалкам пакладацца на гэты шлях, я лічу, немэтазгодна. Таму што проста адмена санкцый у абмен на вызваленне пэўнай колькасці людзей будзе эфектыўнай з пункту гледжання «сказалі — зрабілі». Але гэта працягне тактыку беларускіх уладаў па «гандлі галовамі».

Ужо двойчы было, што багата каго затрымлівалі, потым — каго адпускалі, хто цалкам адбываў свой тэрмін, кагосьці мянялі на санкцыі — і пасля ціск спыняўся без дадатковых умоў.

Зараз гэта будзе азначаць, што старая бізнес-мадэль зноў працуе, і як адзіны варыянт бачыцца вельмі сумнеўным. Без дадатковых умоў, што яшчэ мусіць зрабіць Мінск, будзе досыць праблематычна спадзявацца на хуткія перамены або трансфармацыю сістэмы ўлады ў Беларусі.

З іншага боку, з санкцыямі ці без іх ёсць працяг агульнага крызісу беларускай сістэмы, які нікуды не падзеўся: дэфіцыт кадраў, крызіс новых ідэй, унутраныя супярэчнасці паміж рознымі групамі нават у атачэнні Лукашэнкі нікуды не зніклі. Таму я ўпэўнены, што цяпер, з улікам уплыву вайны і ўнутраных чыннікаў, на якія раней мала хто звяртаў увагу, ягоны апошні поўны электаральны тэрмін.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 мая 2025 14:34

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за него, использует белорусская госпропаганда, чтобы дискредитировать европейские ценности.

22 апреля 2025 12:43

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий, включая средства на медицинские и научные проекты. Формальный повод — протесты против Израиля, прошедшие на кампусе. Но по сути — это попытка давления на университет, который слишком «вольнодумствует».

20 марта 2024 12:19

Кто саботирует возможную мобилизацию в Беларуси?

В Беларуси с осени 2021 года проводится проверка транспорта, который подлежит передаче Министерства обороны в случае мобилизации. Речь идет об автобусах, грузовиках, самосвалах, погрузчиках, бульдозерах, экскаваторах и другой тяжелой технике, принадлежащей госорганизациям.

18 марта 2024 12:23

Всебелорусское народное собрание народ не будет избирать даже формально

Начало выдвижения кандидатов в делегаты Всебелорусского народного собрания (ВНС) председатель Центризбиркома Игорь Карпенко патетично связал с 30-летием Конституции: мол, вот оно, подлинное торжество народовластия