Ці магчыма ў Беларусі прымяненне вышэйшай меры пакарання за «здраду дзяржаве»?

18:35 12 марта 2023
ОБСУДИТЬ
Летась у Крымінальны кодэкс уняслі папраўкі, якія прадугледжваюць смяротнае пакаранне за «здзяйсненне тэракту» (і нават «замах на здзяйсненне акту тэрарызму»).

А днямі, у сакавіку 2023-га, Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Дакумент, сярод іншага, робіць магчымым выключную меру ў дачыненні да вайскоўцаў і дзяржслужачых, якія здзейснілі «дзяржаўную здраду».

Такім чынам, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе смяротнае пакаранне не толькі захоўваецца, але і ўлады пагражаюць пашырыць сферу яго прымянення.

Зрэшты, узмацненне рэпрэсіўнага заканадаўства аказалася заразным, і пра ідэю смяротнага пакарання для «здраднікаў» і «тэрарыстаў» актыўна загаварылі ў Дзярждуме Расіі, хоць у РФ з 1997 года і па бягучы момант дзейнічае мараторый на прымяненне выключнай меры.

Уражвае і хуткасць працэсу: ад першага чытання законапраекту пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс да падпісання Лукашэнкам адпаведнага закону прайшло ўсяго нічога — тры месяцы. Няўжо парламентарыі дрэнна ведаюць перыяд савецкай гісторыі і лічаць, што ўжо іх-то абвінавачанне ў «здрадзе» абміне?

Пра матывы ўвядзення смяротнага пакарання для дзяржслужачых, а таксама пра тое, ці ёсць яшчэ недзе ў свеце падобная практыка і ці атрымаецца доўга ўтрымліваць уладу на страху, пагутарылі з пазбаўленым адвакацкай ліцэнзіі беларускім юрыстам Міхаілам Кірылюком.

— Дэ-факта смяротнае пакаранне рэжым Лукашэнкі ўжо прымяняе, і яму для гэтага не патрэбны вырак суда, — нагадвае юрыст. — Як мы помнім, у Беларусі і раней без суда і следства арганізоўвалі забойствы людзей, нелаяльных да рэжыму.

Таму калі казаць пра матывы прыняцця закону аб узмацненні крымінальнай адказнасці — гэта, хутчэй, палітычны сігнал сваім паплечнікам, каб не дапусціць расколу ўлады. Чаму, на маю думку, такія сігналы падаюцца зараз: каб прадэманстраваць свайму атачэнню, што ў выпадку адыходжання ад генеральнай лініі рэжыму рэакцыя будзе максімальна хуткай і жорсткай.

Як мяркуе суразмоўца, такія захады сведчыць аб тым, што ўлады бачаць (альбо думаюць, што бачаць) пэўныя небяспекі, і нават у адміністрацыі Лукашэнкі, магчыма, хтосьці «глядзіць у іншы бок».

— А наконт рэакцыі саміх чыноўнікаў, то мяркую, гэта якраз звычайная чалавечая рэакцыя: «Смерть — это то, что бывает с другими». Хоць з гісторыі мы помнім: камуністычныя рэпрэсіі закранулі вельмі шмат людзей з «вярхушкі» тагачаснага рэжыму, Гітлер, калі прыйшоў да ўлады, дзейнічаў падобным чынам.

Прычым рэпрэсіі здзяйснялі самі ж савецкія камуністы і самі немцы, і кожны з іх, мне падаецца, думаў не аб тым, што і сам трапіць у жорны рэпрэсій, а нешта кшталту «памры ты сёння, а я заўтра» — калі рэпрэсаваць былога калегу ці паплечніка, та больш шансаў ацалець самому.

На працэсы, якія адбываюцца цяпер у адміністрацыі Лукашэнкі, у мяне такое ж песімістычнае гледжанне. Ідзе вайна, таму рэжым вырашае мабілізаваць сваіх прыхільнікаў такім чынам — праз страх. Напэўна таму, што мова страху ў гэтым асяродку больш зразумелая, звыклая.

Разам з тым, лічыць эксперт, магчымасць прымянення смяротнага пакарання для дзяржслужачых зацвердзілі не для таго, каб ёй шырока карыстацца. Бо нават у гучных палітычных справах супраць апанентаў рэжыму ўлады пакуль што не прымяняюць выключную меру:

— На мой погляд, яны і самі баяцца гэта рабіць.

Наўрад ці нейкія маральныя каштоўнасці і меркаванні гуманізму перашкаджаюць расстрэльваць альбо катаваць тых, каго рэжым лічыць самымі небяспечнымі праціўнікамі. А што тады можа стрымліваць? Толькі страх.

І папраўкі ў крымінальны кодэкс прынятыя не для масавага прымянення, — а для таго, каб пра іх гучна заявіць, каб усе і кожны ведалі пра такую пагрозу.

Смяротнае пакаранне, па звестках ААН, ужо адмененае ў больш як 170 краінах свету. Але ў 54 краінах выключная мера яшчэ захоўваецца — у гэтым спісе знаходзяцца Паўночная Карэя, Кітай, Іран, Куба, Нігерыя, Туніс, Йемен, Паўднёвы Судан, Індыя, частка ЗША… І Беларусь. Але ці існуе яшчэ недзе менавіта такая мера — смяротнае пакаранне для дзяржслужачых за здраду дзяржаве, альбо гэта вынаходніцтва рэжыму?

— Канешне, гэта не вынаходніцтва, Беларусь проста адаптавала, на жаль, не найлепшыя, а найгоршыя практыкі з існуючых у свеце, — зазначае Міхаіл Кірылюк. — Наогул, тут трэба разважаць не з перспектывы права, а з перспектывы вайны.

Улады лічаць, што яны на вайне (часткова так і ёсць насамрэч, бо адміністрацыя Лукашэнкі актыўна спрыяла расійскаму ўварванню ва Украіну), і паводле іхняй логікі, у ваенны час яны маюць права расстрэльваць «здраднікаў». А ўжо хто будзе «здраднікам», яны самі і вызначаць.

З пункту гледжання права — трэба адматаць час гадоў на 80 таму, знойдуцца такія прыклады ў мінулым, калі за «дзяржаўную здраду» расстрэльвалі. Ці паглядзець на ваенізаваныя краіны — ужо згаданыя Паўночную Карэю, Іран, Афганістан. Дарэчы, у рэйтынгу таго, як права выконваецца дзяржаўнымі ўладамі, Беларусь якраз побач з такімі краінамі і знаходзіцца.

Як паўплывае пашырэнне сферы смяротнага пакарання на тое, што засталося ад міжнароднай рэпутацыі Беларусі?

— Перадусім гэта — вельмі дрэнна для беларусаў, як тых, хто ў краіне, так і тых, хто знаходзіцца за мяжой. Атмасфера ў Беларусі і вакол яе і так, мякка кажучы, не вельмі добрая, а такія рашэнні яшчэ больш падвышаюць страх, дэпрэсіўнасць.

Што да рэпутацыі — у рэжыму Лукашэнкі яна і так ужо нізкая, Беларусь прызналі суагрэсарам у вайне. Аднак калі рэжым будзе скончаны — думаю, у беларусаў будзе шанс рэпутацыю «адыграць». А як мы гэта зробім — пытанне ўжо да нас.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

20 марта 2024 12:19

Кто саботирует возможную мобилизацию в Беларуси?

В Беларуси с осени 2021 года проводится проверка транспорта, который подлежит передаче Министерства обороны в случае мобилизации. Речь идет об автобусах, грузовиках, самосвалах, погрузчиках, бульдозерах, экскаваторах и другой тяжелой технике, принадлежащей госорганизациям.

18 марта 2024 12:23

Всебелорусское народное собрание народ не будет избирать даже формально

Начало выдвижения кандидатов в делегаты Всебелорусского народного собрания (ВНС) председатель Центризбиркома Игорь Карпенко патетично связал с 30-летием Конституции: мол, вот оно, подлинное торжество народовластия

16 марта 2024 13:01

Навошта беларускім уладам спатрэбілася жаночая партыя?

Паліталагіня Леся Руднік пра тое, чаму Аляксандр Лукашэнка можа быць зацікаўлены ў стварэнні жаночай партыі і якой ёсць палітычная роля жанчын ва ўяўленні ўлады.

13 марта 2024 12:01

Что стоит за отказом Беларуси вступать во Всемирную торговую организацию?

Правительство Беларуси внесло существенные изменения в стратегию своего развития, отказавшись от членства в ВТО. Более 30 лет (с 1993 года) белорусские власти педалировали процесс вступления во Всемирную торговую организацию, которая насчитывает 165 стран. И вот все многолетние усилия пущены прахом.Почему через 30 лет Александр Лукашенко решил бросить затею о свободной торговле, объясняет экономист Ярослав Романчук. — Тут есть целый ряд интересных аспектов. Во-первых, Лукашенко делает ставку не на свободную торговлю, а на контрабанду, на серый импорт, на схематоз — на все то, на чем он, собственно, и зарабатывает, — отмечает Ярослав Романчук. — Плевать он хотел на эту торговлю с цивилизованным миром. У него есть Россия, у него есть Китай, у него есть целый ряд прокладок в странах «оси зла» или тех, что просто прагматически зарабатывают бабки. Именно по этой причине вступление в ВТО с его прозрачными соглашениями и торговыми потоками беларусскому режиму просто не нужно, считает экономист. — Лукашенко сегодня полностью лежит под торговыми, финансами и экономическими интересами России, но его это не беспокоит. Он думает каким-то образом отпетлять, выпрыгнуть, думает, как заработать на войне. И делает ставку от имени всей страны на контрабанду, — отмечает Ярослав Романчук. Именно поэтому Беларусь является одним из рекордсменов по невступлению в данную организацию, которое обычно у других стран занимает от силы лет 10. Но это только в том случае, если они сами того хотят. — Лукашенко говорит, что его выталкивают, его нигде не ждут. Но ведь в ВТО целых 165 стран, включая африканские и даже постсоциалистические, — поясняет Ярослав Романчук. — Они вступили, потому что в случае чего всегда можно обратиться в суд, можно провести переговоры. Это и есть джентльменское базовое правовое соглашение. Но Лукашенко открыто делает ставку на то, чтобы не работать по мировым правилам, чтобы не быть частью цивилизованной торговой системы. Между тем отказ от вступления в ВТО Беларуси как самостоятельной страны – это очень тревожный звонок в плане потери суверенитета, считает эксперт. Став соагрессором, Лукашенко сам привязал себя к России. — Когда ты в международных организациях, в ООН, в ВТО, в Совете Европы, в ОБСЕ, то, будь ты диктатор или еще кто, у тебя есть представительство страны. А тут человек сознательно отказывается от представления страны в авторитетной международной организации. С чего бы это? Экономист уверен, что именно российское руководство вынуждает Лукашенко на этот шаг. — Уговорили, купили, припугнули — не важно. Торговля нефтью, логистика, поставки комплектующих для производства оружия — зачем какой-то контроль? Будем работать через этот схематоз. Поэтому отказ Беларуси от вступления в ВТО, которое было написано в стратегии, принятой Советом Министров, — это не что иное, как давление России, чтобы снизить субъектность Беларуси во всем мире. Это очень опасная тенденция, которая подтверждает тезис о том, что Лукашенко все меньше и меньше контролирует экономику Беларуси.