Як у Беларусі рыхтуюцца да бліжэйшых выбарчых кампаній?

16:17 22 ноября 2023
ОБСУДИТЬ
На думку палітычнага аглядальніка Юрыя Дракахруста, падчас гэтых кампаній у бліжэйшыя два гады Аляксандру Лукашэнку хочацца вярнуць былую народную любоў.

— Міністр абароны і старшыня Рады бяспекі падарылі Лукашэнку гранатамёт. Што гэта гаворыць пра сённяшні стан улады, яе твар? Такое публічнае ўзбройванне кіраўніка рэжыму выглядае сігналам. Што гэта можа быць за сігнал і каму ён адрасаваны?

— Гэта даволі складана зразумець. Так, з аднаго боку мы бачым гэтае ўзбройванне. І размову з Шуневічам пра паляўнічых, якіх можна паставіць, калі што, пад ружжо, кінуць на абарону.

І цэлы шэраг рознага кшталту мілітарысцкіх крокаў — і інстытуцыйных, і на ўзроўні рыторыкі. І на ўзроўні жэстаў — той жа падарунак гранатамёта.

Але, па-шчырасці, цяжка зразумець мэтапаляганне. З чаго б усё гэта? Выбары нібыта не пагражаюць нейкімі забурэннямі, ці грамадскім пад’ёмам. Цуды на свеце, канечне, бываюць, але з выбарамі так усё схоплена, што вельмі малавераемна, што нешта раптам здарыцца.

Што тычыцца сітуацыі на фронце, то я лічу, што на пэўны час прагноз генерала Залужнага слушны: зніжэнне інтэнсіўнасці баявых дзеянняў будзе мець месца. Прынамсі, на некалькі месяцаў.

Так што чакаць, што хтосьці кудысьці пойдзе — полк Каліноўскага ці дывізіі ўкраінскага войска — ніяк не выпадае. І з чаго тады адбываецца такая вось накачка? Не ведаю, магчыма, гэта тэма выбарчай кампаніі.

Але, ізноў жа, калі выбараў няма нават у той форме, у якой яны праходзілі ў 2019-м, калі былі апазіцыйныя кандыдаты. Тут жа такога, хутчэй за ўсё, не будзе. І тым не менш, яны чамусьці гэтую мілітарызацыйную тэму ўвесь час нагнятаюць.

Ці то ў іх у галаве нейкія фантазіі наконт таго, што НАТО, украінцы або апазіцыя рыхтуюць нешта жахлівае і таму трэба быць напагатове. Ці гэта такая форма мабілізацыі грамадства. Ужо палітычнай мабілізацыі: мы ў аточанай крэпасці, паўсюль ворагі — унутры і вонкі. І таму мусім быць увесь час напагатове.

Відавочна тое, што людзі робяць абсалютна бязглуздыя крокі. Мы можам казаць, што для такіх крокаў няма прычынаў. А яны могуць бачыць гэта інакш. Яны могуць бачыць пагрозы адкуль заўгодна — з Поўдня, з Захаду, знутры краіны.

— Атрымаўшы падарунак, Лукашэнка папракнуў міністра Хрэніна, што той яго вяртае ў маладосць. Але выглядае, што ён і сам не супраць вярнуцца ў мінулае. Ізноў разгарнуў барацьбу з карупцыяй, ізноў асабіста вырашае жыллёвыя праблемы беларусаў. І сам пры гэтым згадвае пачатак кар’еры. На каго тут разлік, калі сваіх апанентаў ён змусіў з’ехаць і замаўчаць, а прыхільнікі гатовыя яго і так на руках насіць?

— Калі адказваць коратка, то Лукашэнка хоча вярнуць любоў. Падпарадкаванне ёсць, яго слухаюцца. А вось тое, што любоў не вярнулася, я думаю, ён адчувае. Ён памятае 2020-ы. І тут справа не ў тым, што ён баіцца ягонага паўтарэння. Ён памятае, што ў 2020-м ён згубіў любоў большай часткі беларусаў.

Ён атрымаў тады палітычную перамогу над пратэстам, людзі змірыліся з гэтым. Але менавіта змірыліся: ну вось так мы жывем. Але той любові, што была яшчэ нават у 2019-м, не кажучы ўжо пра 1990-я, яе больш няма.

І ён гэта адчувае. Скурай адчувае грамадскія настроі. Акрамя таго, ёсць яшчэ і КДБ, і свае сацыёлагі, каторыя яму і кажуць, напэўна, пра гэты эфект: народ змірыўся, а не палюбіў ізноў. А гэта хочацца неяк пераламіць. А як гэта зрабіць?

Ізноў з карупцыяй змагацца, са злодзеямі. І рабіць добрыя рэчы канкрэтнаму чалавеку ці групе людзей. У пэўным сэнсе так, гэта вяртанне ў маладосць. Вяртанне ў той час, калі яго і праўда многія любілі.

— Калі зазірнуць у 2025 год, як выглядае Лукашэнка-кандыдат? Асабліва, калі прыгадаць ягоны вобраз узору 1994-га, калі ў яго быў магутны супернік, калі ён змагаўся з карупцыяй. Сёння ўсё зацэментавана, але ці выглядае ён моцным пры гэтым? Бо цяпер ён змагаецца з чыноўнікамі, якіх сам жа і прызначае.

— Я думаю, што гэтыя гульні тых жа чыноўнікаў наўрад ці ўжо ўражваюць. Бо яны разумеюць, хто ён, хто тут галоўны чыноўнік. На чым ён будзе гуляць у 2025-м, цяжка сказаць. Мы, зразумела, разважаем цяпер, што называецца, паводле трэнда.

Што заўтра будзе, як сёння. Або яшчэ горш. Што каток рэпрэсій будзе каціцца, як ён і каціўся. Выберуць палату, УНС, Лукашэнка ціха-мірна стане ягоным старшынём. А ў 2025-м пойдзе яшчэ і на прэзідэнта. І ніякіх цудаў не будзе.

Але можна прыгадаць, што ў пачатку 2020-га людзі прыблізна так і разважалі: ну што ў Беларусі можа змяніцца? Я думаю, што такія самыя думкі і пра 2025-ы, гэта надта далёка. Невядома, як пойдзе вайна. Невядома, што будзе з эканомікай.

Пакуль яна трымаецца, нават УВП расце. Але здараюцца розныя нечаканасці. Хоць зараз я не бачу ніякіх механізмаў, якія б маглі спрагназаваць нейкія змены.

Я памятаю, як напрыканцы 2010-га эканаміст Сяргей Чалы вельмі дакладна прадказаў хуткую дэвальвацыю рубля. Сёння я не бачу нейкіх выразных і смелых прагнозаў.

І пры гэтым эканоміка не абрынулася. Калі год назад быў мінус 4,8%, то сёлета за 10 месяцаў ужо рост 3,8%. Гэта не тое, каб нешта надта вялікае. Але гэта не нуль і не мінус. І гэта, дарэчы, куды больш, чым у шмат якіх еўрапейскіх краінах.

Так што не зусім зразумела, адкуль можа прыляцець чорны лебедзь. Але досвед 2020-га паказвае, што можа прыляцець адкуль заўгодна.

Дарэчы, добрым тэстам для мяне на 2024- будзе тое, што адбудзецца з былым кіраўніком былой ужо партыі «Зялёныя» Змітром Кучуком. Першая ластаўка: на днях ён заявіў, што пойдзе на парламенцкія выбары.

Ён не мае ілюзій пра тое, што атрымае дэпутацкі мандат, але кажа, што хоча быць голасам беларусаў, што засталіся ў Беларусі. Вось мне цікава, што з ім будзе.

Яго вось проста зараз спыняць, здымуць, не дадуць кроку ступіць, ці пагуляюцца з ім. Прынамсі, дадуць магчымасць вылучыцца, весці агітацыю. Для мяне гэта будзе тэст. Калі яго зжаруць проста на месцы, то гэта будзе сведчыць пра інэрцыйны сцэнар: выбары будуць такія, што муха не праляціць.

Калі ж яму, прынамсі, дадуць вылучыцца, то гэта будзе казаць пра магчымасць нейкіх новых варыянтаў і тэндэнцый.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

20 марта 2024 12:19

Кто саботирует возможную мобилизацию в Беларуси?

В Беларуси с осени 2021 года проводится проверка транспорта, который подлежит передаче Министерства обороны в случае мобилизации. Речь идет об автобусах, грузовиках, самосвалах, погрузчиках, бульдозерах, экскаваторах и другой тяжелой технике, принадлежащей госорганизациям.

18 марта 2024 12:23

Всебелорусское народное собрание народ не будет избирать даже формально

Начало выдвижения кандидатов в делегаты Всебелорусского народного собрания (ВНС) председатель Центризбиркома Игорь Карпенко патетично связал с 30-летием Конституции: мол, вот оно, подлинное торжество народовластия

16 марта 2024 13:01

Навошта беларускім уладам спатрэбілася жаночая партыя?

Паліталагіня Леся Руднік пра тое, чаму Аляксандр Лукашэнка можа быць зацікаўлены ў стварэнні жаночай партыі і якой ёсць палітычная роля жанчын ва ўяўленні ўлады.

13 марта 2024 12:01

Что стоит за отказом Беларуси вступать во Всемирную торговую организацию?

Правительство Беларуси внесло существенные изменения в стратегию своего развития, отказавшись от членства в ВТО. Более 30 лет (с 1993 года) белорусские власти педалировали процесс вступления во Всемирную торговую организацию, которая насчитывает 165 стран. И вот все многолетние усилия пущены прахом.Почему через 30 лет Александр Лукашенко решил бросить затею о свободной торговле, объясняет экономист Ярослав Романчук. — Тут есть целый ряд интересных аспектов. Во-первых, Лукашенко делает ставку не на свободную торговлю, а на контрабанду, на серый импорт, на схематоз — на все то, на чем он, собственно, и зарабатывает, — отмечает Ярослав Романчук. — Плевать он хотел на эту торговлю с цивилизованным миром. У него есть Россия, у него есть Китай, у него есть целый ряд прокладок в странах «оси зла» или тех, что просто прагматически зарабатывают бабки. Именно по этой причине вступление в ВТО с его прозрачными соглашениями и торговыми потоками беларусскому режиму просто не нужно, считает экономист. — Лукашенко сегодня полностью лежит под торговыми, финансами и экономическими интересами России, но его это не беспокоит. Он думает каким-то образом отпетлять, выпрыгнуть, думает, как заработать на войне. И делает ставку от имени всей страны на контрабанду, — отмечает Ярослав Романчук. Именно поэтому Беларусь является одним из рекордсменов по невступлению в данную организацию, которое обычно у других стран занимает от силы лет 10. Но это только в том случае, если они сами того хотят. — Лукашенко говорит, что его выталкивают, его нигде не ждут. Но ведь в ВТО целых 165 стран, включая африканские и даже постсоциалистические, — поясняет Ярослав Романчук. — Они вступили, потому что в случае чего всегда можно обратиться в суд, можно провести переговоры. Это и есть джентльменское базовое правовое соглашение. Но Лукашенко открыто делает ставку на то, чтобы не работать по мировым правилам, чтобы не быть частью цивилизованной торговой системы. Между тем отказ от вступления в ВТО Беларуси как самостоятельной страны – это очень тревожный звонок в плане потери суверенитета, считает эксперт. Став соагрессором, Лукашенко сам привязал себя к России. — Когда ты в международных организациях, в ООН, в ВТО, в Совете Европы, в ОБСЕ, то, будь ты диктатор или еще кто, у тебя есть представительство страны. А тут человек сознательно отказывается от представления страны в авторитетной международной организации. С чего бы это? Экономист уверен, что именно российское руководство вынуждает Лукашенко на этот шаг. — Уговорили, купили, припугнули — не важно. Торговля нефтью, логистика, поставки комплектующих для производства оружия — зачем какой-то контроль? Будем работать через этот схематоз. Поэтому отказ Беларуси от вступления в ВТО, которое было написано в стратегии, принятой Советом Министров, — это не что иное, как давление России, чтобы снизить субъектность Беларуси во всем мире. Это очень опасная тенденция, которая подтверждает тезис о том, что Лукашенко все меньше и меньше контролирует экономику Беларуси.