«Калі нехта думае, што за лаяльнасць Расія закідае Беларусь грашыма, гэта абсалютная наіўнасць»

15:29 19 января 2024
Кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня рыхтуе новы даклад на тэму «Якую Беларусь хочуць беларусы?».

Ён кажа, што гэтая ідэя з’явілася, бо ў нашай краіне ёсць шмат выбараў: напрыклад, хутка адбудзецца адзіны дзень галасавання, а ў 2025 годзе адбудуцца прэзідэнцкія выбары.

— І гаварыць пра вобраз Беларусі ўсё ж такі важна, бо гэта рынак канкурэнцыі ідэй, — кажа Рыгор Астапеня. — Ёсць два вобразы, якія досыць устойліва з намі жывуць.

Першы вобраз — той, які прапаноўвае Лукашэнка, другі — той, што прапаноўвае дэмакратычны рух. Але па факце беларусы адну Беларусь ужо перараслі, а да другой не дараслі.

Вобраз Лукашэнкі — гэта моцная рука, якая самастойна ўсім кіруе. Фактычна гэта аўтарытарызм. У эканоміцы гэта захаванне дзяржаўнай уласнасці, што мы ўсё імкнёмся захаваць і трымаць усё ў сваіх руках.

У выпадку ідэнтычнасці гэта наратыў, што мы савецкія людзі, усё захоўваем. У знешняй палітыцы гэта арыентацыя на Расію.

Калі казаць пра вобраз дэмакратычнага руху, то, адзначае эксперт, гэта вобраз дэмакратычнай, ліберальнай краіны.

— Дзе плануюць шмат што прыватызаваць. У выпадку ідэнтычнасці гэта беларускамоўнасць, а знешняй палітыкі — арыентацыя на Захад.

Астапеня лічыць, што ў выпадку палітычнага кіравання беларусам больш даспадобы дэмакратычны рух. Калі казаць пра эканоміку, то беларусы знаходзяцца недзе пасярэдзіне між вобразам Лукашэнкі і дэмруху.

— У выпадку ідэнтычнасці беларусам усё ж такі больш падабаецца калясавецкі вобраз, чым той, які прапаноўвае дэмакратычны рух. Ну і ў выпадку знешняй палітыкі беларусы б хацелі таго, што ніхто не дае — нейкай нейтральнасці, умоўна кажучы сябраваць і з тымі, і з другімі, і не ўлазіць у чужыя канфлікты.

То бок большасць беларусаў хацелі б дэмакратычнасці, але калі ім кажуць, што ў навесак з дэмакратычнасцю яшчэ і беларускую мову як адзіную дзяржаўную, тады ўжо не ведаюць, ці хочуць такую дэмакратыю. У кожным вобразе ёсць нешта чужое, што не вельмі падабаецца.

Таму поспех Сяргея і Святланы Ціханоўскіх, Віктара Бабарыкі ў 2020 годзе быў абумоўлены тым, што яны прапаноўвалі беларусам тое, што яны прыкладна хочуць.

Таксама Астапеня адказаў на каментар, што пры еўраінтэграцыі адбудзецца памяншэнне насельніцтва, бо шмат хто з’едзе на заробкі ў Еўропу. На думку эксперта, памяншэнне насельніцтва адбываецца ўжо цяпер, у тым ліку з-за таго, што з краіны з’язджаюць вельмі добрыя спецыялісты.

— Ад’езд лекараў — гэта вельмі сур’ёзная справа. Гэта бяда. Прычым паралельна з гэтым у Беларусі не нараджаюцца дзеці: у нас колькасць нараджэння на жанчыну нават менш за 1,5.

Пасля мы паглядзім, як гэта адбіваецца на рынку працы. Раней працадаўцы выстаўлялі рэкламу на сайтах. Цяпер некаторым людзям прыходзіцца выкупаць банк рэзюмэ, садзіць чалавека ў офісе, каб ён званіў і пытаў, ці не хоча чалавек у іх працаваць.

І вось які бізнес захоча ісці ў краіну, дзе трэба шукаць людзей і трэба выкупаць банк рэзюмэ? Як гэта будзе выглядаць: «Добры дзень, мы хочам інвеставаць у Беларусь і шукаем людзей»? Канешне, ніхто інвеставаць не будзе.

Можа, у кагосьці ёсць думкі, што ў нас ёсць верны саюзнік, мы праявілі лаяльнасць і цяпер Расія нас закідае грашыма. Гэта абсалютная наіўнасць, Беларусь — прыфрантавая зона. Не будуюць важныя прадпрыемствы ў прыфрантавой зоне, такога не бывае.

Ну і тады я малюю сабе абсалютна чорную карціну: людзей няма, усе з‘язджаюць, не нараджаюць, ніхто не інвестуе.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

17 сентября 2026 16:17

Что не рассказали беларусам про 17 сентября

17 сентября государственные СМИ почти одновременно начали повторять одну и ту же фразу. В поздравлении Лукашенко День народного единства назван днем «возвращения родной земли, отданной без нашей воли на долгие 18 лет». Заметьте, что ранее такого праздника не было.

16 сентября 2026 15:54

87,6% доверия и «враги» вокруг – что на самом деле сообщает новый опрос?

Государственные СМИ объявили почти всенародное доверие Александру Лукашенко. Однако за внушительными процентами скрывается гораздо более важное послание: власть приравнивают к стране и безопасности, а причины недовольства предлагают искать исключительно за границей.

15 сентября 2026 18:26

«Палітвязняў няма, бо няма такога артыкула»: Лукашэнка апраўдваецца за рэпрэсіі

15 верасня 2026 года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам адмовіўся прызнаваць маштаб палітычных рэпрэсій у Беларусі, прыкрываючы рэпрэсіі аргументамі, якія дэманструюць юрыдычную бязграматнасць. Па яго словах, палітвязняў у краіне няма, бо ў беларускім заканадаўстве няма артыкула «палітычны зняволены».

06 сентября 2026 12:08

«Мы ўжо не постсавецкае грамадства»: Алесь Бяляцкі пра Беларусь, турму і Нобелеўскую прэмію

Беларускі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі 3 верасня выступіў у Осла на Nobel Peace Conference 2026 «Democracy on the Brink». Канферэнцыя была прысвечана таму, як дэмакратычным рухам супрацьстаяць росту аўтарытарызму.