Ці ёсць надзея на моладзь у справах дзеля новай Беларусі?

12:20 25 января 2024
ОБСУДИТЬ
“Наш пратэст быў сярэдні па ўзросце. Раней увесь час быў падзел на маладых людзей, як і ў 90-х: тыпа, Лукашэнку абралі бабкі-дзяды, а вось зараз вырасце новае цудоўнае пакаленне”, — кажа кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня.

І вось яно вырасла не так і блага. У 2020 пратэставалі, і досыць доўга. Нармальнае пакаленне. Тыя падлеткі, якія зараз растуць — яны апалітычныя, ніяк не ўключаныя ў працэсы.

Але пры гэтым яны адносна ліберальныя людзі ў параўнанні са старшым пакаленнем. Яны менш падтрымліваюць вайну, менш пралукашэнкаўскія і больш прадэмакратычныя.

Але пры гэтым яны малаактыўныя людзі, таму што палітыка іх не цікавіць. Іх трэба пастаянна ўгаворваць усё рабіць.

Заўсёды лёгка зрабіць рэвалюцыю ў краіне, дзе шмат моладзі. Яны бадзёрыя, вясёлыя, заўсёды могуць паўдзельнічаць. І калі іх шмат, там нешта вырасце. А ў нас дэмаграфія яшчэ горш за беларускую палітыку, таму вельмі цяжка расціць кадры, – лічыць Астапеня.

Ён раіць не мець шмат надзеі на беларускую моладзь, калі хтосьці яе меў. Апроч гэтага ён паразважаў, наколькі ўжо зараз важна думаць пра новую Беларусь, будуючы протапарламенты і іншыя структуры.

— Можна прывесці прыклад з Польшчай. Ежы Гедройц — гэта адзін з вялікіх польскіх інтэлектуалаў, які ў 1960-70-х выдумляў нейкую канцэпцыю Польшчы, якая цяпер шмат у чым досыць папулярная, у тым ліку адносна да Беларусі. Напрыклад, у канцэпцыі прапісана, што трэба дапамагаць беларусам і ўкраінцам, таму што яны з’яўляюцца «нашымі вечнымі саюзнікамі ў вечнай барацьбе з Расіяй».

Ёсць таксама Лешак Бальцэровіч, які ў 1970-х пісаў сам сабе нейкія эканамічныя рэформы. На што ён тады спадзяваўся? Пэўна, ні на што. Але ён напісаў, і потым аказалася, што гэта патрэбна і карысна.

Таму калі казаць пра протапарламенты, протапалітыку сёння ад дэмакратычных сіл — хай займаюцца. Але мне не падабаецца, калі кажуць, што гэта самае важнае.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 мая 2025 14:34

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за него, использует белорусская госпропаганда, чтобы дискредитировать европейские ценности.

22 апреля 2025 12:43

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий, включая средства на медицинские и научные проекты. Формальный повод — протесты против Израиля, прошедшие на кампусе. Но по сути — это попытка давления на университет, который слишком «вольнодумствует».

20 марта 2024 12:19

Кто саботирует возможную мобилизацию в Беларуси?

В Беларуси с осени 2021 года проводится проверка транспорта, который подлежит передаче Министерства обороны в случае мобилизации. Речь идет об автобусах, грузовиках, самосвалах, погрузчиках, бульдозерах, экскаваторах и другой тяжелой технике, принадлежащей госорганизациям.

18 марта 2024 12:23

Всебелорусское народное собрание народ не будет избирать даже формально

Начало выдвижения кандидатов в делегаты Всебелорусского народного собрания (ВНС) председатель Центризбиркома Игорь Карпенко патетично связал с 30-летием Конституции: мол, вот оно, подлинное торжество народовластия