Ад каго беларускія ўлады збіраюцца ахоўваць выбарчыя ўчасткі?

15:57 10 февраля 2024
ОБСУДИТЬ
У Беларусі для аховы выбарчых участкаў прыцягнуць студэнтаў ведамасных ВНУ, дружыннікаў і ветэранскія арганізацыі сілавікоў. Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Купчэня.

Чаму ўлады робяць з электаральнай кампаніі фарс і нагнятаюць уяўныя пагрозы — умацоўваюць у прыхільнікаў рэжыму вобраз «аточанай крэпасці», запалохваюць апанентаў альбо ўсё яшчэ адчуваюць рэха траўмы, атрыманай у 2020-м?

— Думаю, гэтыя сутаргавыя дзеянні ўладаў перад так званым «адзіным днём галасавання» — найперш рэха падзей 2020 года, — зазначае палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. — Бо тады быў вялікі пярэпалах для рэжыму: такога выбуху палітычнай актыўнасці не чакалі. І апёкшыся тады, дзьмухаюць на ваду.

Часам тэма падрыхтоўкі да «выбараў» гучыць у вуснах афіцыйных асоб на мяжы істэрыі. Хоць аб’ектыўна прычын для падобнага псіхозу няма, а інакш тое, што адбываецца, не назавеш — калі начальнік авіяцыі кажа, што будуць цывільныя самалёты збіваць, такое нават цяжка каментаваць.

Прытым, нагадвае аналітык, дэмакратычныя сілы са свайго боку не прапанавалі ніякай контрстратэгіі (у 2022 годзе падчас абвешчанага ўладамі рэферэндуму дэмсілы прапаноўвалі ставіць два крыжыкі і такім чынам псаваць бюлетэні, аднак збольшага пратэсты і пікеты адбыліся з-за таго, што некалькімі днямі раней пачалася агрэсія супраць Украіны).

— Цяпер Святлана Ціханоўская і яе паплечнікі заклікаюць ігнараваць гэтыя выбары, высмейваюць і называюць іх «бязвыбарамі». Хоць, шчыра кажучы, і дэмакратычныя сілы правалілі сваю альтэрнатыўную кампанію па выбарах у Каардынацыйную Раду, а гэтымі днямі акурат сыходзіць тэрмін паўнамоцтваў папярэдняга склікання, — гаворыць Аляксандр Класкоўскі.— Тэма альтэрнатыўных выбараў не выклікала вялікай цікавасці, а зараз і ўвогуле заглухла, што не робіць гонару дэмакратычным сілам. Але таму ў беларускіх уладаў тым болей няма падстаў трывожыцца, што «пятая калона» зладзіць нейкія небяспечныя для рэжыму актыўнасці. Тым не менш, як мы бачым, ідзе нагнятанне атмасферы.

Сярод прычын гэтага нагнятання, на думку аналітыка, акрамя наступстваў 2020 года, ёсць і свядомае раскручванне тэмы:

— Аляксандр Лукашэнка ўздымае яе фактычна на кожнай нарадзе. Бо ён ужо рыхтуецца да выбараў 2025 года і пачаў, так бы мовіць, «разаграваць» чыноўніцкі апарат, сілавікоў і бутафорскі актыў — усе гэтыя БРСМ, ФПБ, тых, хто імітуе падтрымку ўлады знізу.

Таму згадваюцца і дружыннікі, пенсіянеры з ліку сілавікоў унутраных войскаў, якія нібыта гатовыя стаць на абарону ўладаў — такая дэманстрацыя рэжыму патрэбная, і ён задае імпульс, каб трымаць адпаведныя структуры ў тонусе. То бок, ідзе такі трэнінг перад выбарамі 2025 года, і ўсе захады бяспекі робяцца з вялікім запасам.

І яшчэ адзін складнік, пра які трэба памятаць — прапагандысцкі кампанент. Сістэма цяпер у такой фазе, што ёй патрэбны, як і любой дыктатуры, вобраз ворага, стварэнне атмасферы аточанай крэпасці.

Гэта нібыта апраўдвае далейшае закручванне гаек і абмежаванне правоў грамадзян, кшталту адсутнасці фіранак на кабінках для галасавання, забароны на фатаграфаванне бюлетэняў, прысутнасці на кожным участку процьмы міліцыі, дружыннікаў, усталяваных «трывожных кнопак», каб у выпадку чаго атрад хуткага рэагавання прымчаўся. Маўляў, ворагі не дрэмлюць, так што і мы павінны быць гатовыя і ўзброеныя, каб адбіваць нейкія правакацыі.

Аднак падобная нервовая рэакцыя і сутаргавая мітусня вакол «выбараў», канстатуе Аляксандр Класкоўскі, дэманструе роўна адваротнае: насуперак рытарычным заявам пра поўную перамогу, разгром апазіцыі і «збеглых», якія нічога не могуць зрабіць з-за мяжы, вярхушка рэжыму ўсё ж не адчувае спакою і ўпэўненасці.

Таму іншым разам у прамовах Лукашэнкі прарываюцца згадкі пра «патаемных БЧБ-шнікаў», хто «схаваўся пад плінтусам» — адсутнасць зваротнай сувязі з грамадствам выклікае мандраж, і ўвесь час точыць чарвячок сумневаў: усё ж, мусіць, вялікая частка грамадства нелаяльная і чакае пэўнага моманту, каб выйсці і пачаць дзейнічаць.

Зрэшты, згадаем: і ў адносна ліберальныя часы выбары ў парламент, а тым больш мясцовыя саветы не выклікалі вялікай цікавасці ў беларускіх выбаршчыкаў: людзі не стаялі ў чэргах, каб аддаць свае галасы, апазіцыя, хоць і адзначала выбары як сфальшаваныя, не абвяшчала акцый пратэсту. Усім было зразумела, гаворыць Аляксандр Класкоўскі, што на выбарах у Палату прадстаўнікоў уладу ў Беларусі не зменіш, — і з гэтага гледзішча цяперашняя перастрахоўка таксама выглядае цалкам неадэкватнай.

Таму, хоць па традыцыі і дзеля карцінкі ўлады імаверна ўключаць адміністрацыйны рэсурс, зганяючы на ўчасткі залежныя катэгорыі людзей, ад салдат да бюджэтнікаў, вялікага наплыву выбаршчыкаў чакаць не выпадае:

— Думаю, праз вялікія настроі абсэнтэізму, калі ў разуменні людзей рэжым зацэментаваў сітуацыю, многія палічаць за лепшае проста паляжаць на канапе ці заняцца сваімі справамі.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

20 марта 2024 12:19

Кто саботирует возможную мобилизацию в Беларуси?

В Беларуси с осени 2021 года проводится проверка транспорта, который подлежит передаче Министерства обороны в случае мобилизации. Речь идет об автобусах, грузовиках, самосвалах, погрузчиках, бульдозерах, экскаваторах и другой тяжелой технике, принадлежащей госорганизациям.

18 марта 2024 12:23

Всебелорусское народное собрание народ не будет избирать даже формально

Начало выдвижения кандидатов в делегаты Всебелорусского народного собрания (ВНС) председатель Центризбиркома Игорь Карпенко патетично связал с 30-летием Конституции: мол, вот оно, подлинное торжество народовластия

16 марта 2024 13:01

Навошта беларускім уладам спатрэбілася жаночая партыя?

Паліталагіня Леся Руднік пра тое, чаму Аляксандр Лукашэнка можа быць зацікаўлены ў стварэнні жаночай партыі і якой ёсць палітычная роля жанчын ва ўяўленні ўлады.

13 марта 2024 12:01

Что стоит за отказом Беларуси вступать во Всемирную торговую организацию?

Правительство Беларуси внесло существенные изменения в стратегию своего развития, отказавшись от членства в ВТО. Более 30 лет (с 1993 года) белорусские власти педалировали процесс вступления во Всемирную торговую организацию, которая насчитывает 165 стран. И вот все многолетние усилия пущены прахом.Почему через 30 лет Александр Лукашенко решил бросить затею о свободной торговле, объясняет экономист Ярослав Романчук. — Тут есть целый ряд интересных аспектов. Во-первых, Лукашенко делает ставку не на свободную торговлю, а на контрабанду, на серый импорт, на схематоз — на все то, на чем он, собственно, и зарабатывает, — отмечает Ярослав Романчук. — Плевать он хотел на эту торговлю с цивилизованным миром. У него есть Россия, у него есть Китай, у него есть целый ряд прокладок в странах «оси зла» или тех, что просто прагматически зарабатывают бабки. Именно по этой причине вступление в ВТО с его прозрачными соглашениями и торговыми потоками беларусскому режиму просто не нужно, считает экономист. — Лукашенко сегодня полностью лежит под торговыми, финансами и экономическими интересами России, но его это не беспокоит. Он думает каким-то образом отпетлять, выпрыгнуть, думает, как заработать на войне. И делает ставку от имени всей страны на контрабанду, — отмечает Ярослав Романчук. Именно поэтому Беларусь является одним из рекордсменов по невступлению в данную организацию, которое обычно у других стран занимает от силы лет 10. Но это только в том случае, если они сами того хотят. — Лукашенко говорит, что его выталкивают, его нигде не ждут. Но ведь в ВТО целых 165 стран, включая африканские и даже постсоциалистические, — поясняет Ярослав Романчук. — Они вступили, потому что в случае чего всегда можно обратиться в суд, можно провести переговоры. Это и есть джентльменское базовое правовое соглашение. Но Лукашенко открыто делает ставку на то, чтобы не работать по мировым правилам, чтобы не быть частью цивилизованной торговой системы. Между тем отказ от вступления в ВТО Беларуси как самостоятельной страны – это очень тревожный звонок в плане потери суверенитета, считает эксперт. Став соагрессором, Лукашенко сам привязал себя к России. — Когда ты в международных организациях, в ООН, в ВТО, в Совете Европы, в ОБСЕ, то, будь ты диктатор или еще кто, у тебя есть представительство страны. А тут человек сознательно отказывается от представления страны в авторитетной международной организации. С чего бы это? Экономист уверен, что именно российское руководство вынуждает Лукашенко на этот шаг. — Уговорили, купили, припугнули — не важно. Торговля нефтью, логистика, поставки комплектующих для производства оружия — зачем какой-то контроль? Будем работать через этот схематоз. Поэтому отказ Беларуси от вступления в ВТО, которое было написано в стратегии, принятой Советом Министров, — это не что иное, как давление России, чтобы снизить субъектность Беларуси во всем мире. Это очень опасная тенденция, которая подтверждает тезис о том, что Лукашенко все меньше и меньше контролирует экономику Беларуси.