Нядаўна набыў кнігу Алеся Зайкі “Мікратапаніміка Івацэвіччыны”. У прадмове аўтар піша, што назвы некаторых урочышчаў пачалі забывацца, адышлі ў нябыт. Тым больш каштоўней гэтая, без перабольшання, грандыёзная праца. Колькі ж трэба жадання, часу, каб на мінскім матацыкле аб’ехаць вёскі раёна і памежныя вёскі з Пружанскага і Слонімскага раёнаў, сустрэцца з цікавымі людзьмі і запісаць назвы навакольных мясцін!
Абвешчаны "доўгі спіс" намінантаў літаратурнай прэміі Ежы Гедройца - 2018. У ім 12 аўтараў, сярод якіх і івацэвіцкі пісьменнік Валер Гапееў з кнігай "Мая мілая ведзьма".
На базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка”, што паблізу агр. Быцень, што на Івацэвіччыне, у каторы ўжо раз распачаў сваю работу профільны летнік “Выратавальнік”.
Дзесяткі людзей з'ехаліся ў Заполле Івацэвіцкага раёну, каб правесці ў апошні шлях выбітнага краязнаўцу, літаратара Алеся Зайку. Сярод прысутных былі вядомыя беларускія пісьменнікі, прадстаўнікі ўлады, ды многія сваякі і сябры спачылага на 70 годзе жыцця Алеся Зайкі.
26 чэрвеня не стала краязнаўцы, педагога, збіральніка народных гаворак і фальклору Алеся Фаміча Зайкі, які жыў у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёну. Дзесяцігоддзі ён ездзіў на сваім матацыкле па вёсках, запісваў сталых людзей. Апошнія гады жыцця выдаў шмат кніг, якія тычацца нашага краю.
30 мая рада Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя. Гэта аналаг ступені доктара гістарычных навук у беларускай сістэме.
Івацэвіцкія выратавальнікі зноў сабралі вяскоўцаў для абмеркавання разам злабадзённых пытанняў бяспекі. На гэты раз яны прыехалі да жыхароў вёскі Дабромысель і сабралі іх на сход. Ды не звычайны, традыцыйны з павучальнымі прамовамі-тырадамі, а па-новаму, па-сучаснаму.
ХХI раённы чэмпіянат па відах пажарнага спорту сярод школьных клубаў юных выратавальнікаў-пажарных прайшоў напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі на базе ПАВЧ №1 г. Івацэвічы
Сотні людзей прыехалі ў Косава 12 мая. Тут быў адкрыты першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, які стварылі на сабраныя народам грошы.
Аб гэтым у сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Глеб Лабадзенка, які ініцыяваў збор сродкаў на помнік. Глеб Лабадзенка выклаў і здымак помніка, аднак Касцюшка на пастаменце пакуль агорнуты ў матэрыю. Афіцыйнае адкрыццё помніка адбудзецца 12 мая.
Незвычайную карціну пабачылі 28 красавіка жыхары Івацэвічаў: куды ні глянь, на вуліцах сядзелі мастакі з мальбертамі ды малявалі краявіды гораду. Многія жыхары не праміналі магчымасці зрабіць сэлфі з мастакамі, іншыя пыталіся, што за падзея такая. А падзея - гэта рэгіянальны конкурс дзіцячага малюнка "Спадчына-2018".
Незвычайную карціну пабачылі 28 красавіка жыхары Івацэвічаў: куды ні глянь, на вуліцах сядзелі мастакі з мальбертамі ды малявалі краявіды гораду. Многія жыхары не праміналі магчымасці зрабіць сэлфі з мастакамі, іншыя пыталіся, што за падзея такая. А падзея - гэта рэгіянальны конкурс дзіцячага малюнка "Спадчына-2018".
У Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы на трэцім паверсе, дзе знаходзіцца аддзяленне неўралогіі, прагучаў сігнал пажарнай трывогі. Скрозь дым персанал спешна эвакуіруе пацыентаў, імчацца на выклік спецмашыны выратавальнікаў… Усё гэта адбывалася на самой справе – у межах пажарна-тактычнага вучэння, у якім, акрамя супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прымаў удзел і медыцынскі персанал райбальніцы.
Выстава карцін Язэпа Драздовіча адкрылася ў Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі. У жыхароў і гасцей нашага гораду з'явілася ўнікальная магчымасць пабачыць працы мастака, якія амаль не выстаўляліся ў іншых мясцінах апроч Мінска. Апроч карцін у Івацэвіцкім музеі выстаўленыя і скульптуры Язэпа Драздовіча.
Игорь Федосенко планирует выставить свою коллекцию марок о Тадеуше Костюшко в Коссовском дворце. Коллекция получила золотую медаль на республиканской филателистической выставке "Белфила" в 2017 году. Нужно собрать 1400 рублей на создание специальных стендов для выставки.
УКС Ивацевичского района через сайт госзакупок ищет подрядчика на проектирование капитального ремонта с модернизацией улицы Черткова в Ивацевичах. Что планируется сделать на этой улице мы узнали из техзадания.
Чарговы адборачны тур конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ прайшоў у актавай зале ДУА “Любішчыцкая СШ”.
22 студзеня 1863 году (155 год таму) пачалося антырасійскае нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы і на землях сённяшняй Беларусі. У школе сёння вывучаюць падзеі таго паўстання, у некаторых гарадах, як Івацэвічы, называюць вуліцы ў гонар аднаго з паўстанцкіх лідэраў Кастуся Каліноўскага.
Першы ў Беларусі помнік нацыянальнаму герою і выдатнаму сыну нашай зямлі з'явіцца на малой радзіме Тадэвуша Касцюшкі – каля Косава ў Івацэвіцкім раёне.
Традыцыйны “Баль юных выратавальнікаў” адбыўся ў Івацэвіцкім ГДК у гонар прафесійнага свята – Дня выратавальніка. На гэты раз сюды былі запрошаны прадстаўнікі 14-ці сярэдніх школ раёна, адной базавай школы, а таксама выхаванцы Целяханскай школы-інтэрната і Быценскага дзіцячага дома.
Вёска Зыбайлы ўсяго за 10 кіламетраў ад гораду Івацэвічы. Спаленая нацыстамі і адроджаная наноў пасля вайны, вёска цяпер памірае — зараз тут жывуць усяго два жыхары.