Нядаўна набыў кнігу Алеся Зайкі “Мікратапаніміка Івацэвіччыны”. У прадмове аўтар піша, што назвы некаторых урочышчаў пачалі забывацца, адышлі ў нябыт. Тым больш каштоўней гэтая, без перабольшання, грандыёзная праца. Колькі ж трэба жадання, часу, каб на мінскім матацыкле аб’ехаць вёскі раёна і памежныя вёскі з Пружанскага і Слонімскага раёнаў, сустрэцца з цікавымі людзьмі і запісаць назвы навакольных мясцін!
Абвешчаны "доўгі спіс" намінантаў літаратурнай прэміі Ежы Гедройца - 2018. У ім 12 аўтараў, сярод якіх і івацэвіцкі пісьменнік Валер Гапееў з кнігай "Мая мілая ведзьма".
На базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка”, што паблізу агр. Быцень, што на Івацэвіччыне, у каторы ўжо раз распачаў сваю работу профільны летнік “Выратавальнік”.
Дзесяткі людзей з'ехаліся ў Заполле Івацэвіцкага раёну, каб правесці ў апошні шлях выбітнага краязнаўцу, літаратара Алеся Зайку. Сярод прысутных былі вядомыя беларускія пісьменнікі, прадстаўнікі ўлады, ды многія сваякі і сябры спачылага на 70 годзе жыцця Алеся Зайкі.
26 чэрвеня не стала краязнаўцы, педагога, збіральніка народных гаворак і фальклору Алеся Фаміча Зайкі, які жыў у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёну. Дзесяцігоддзі ён ездзіў на сваім матацыкле па вёсках, запісваў сталых людзей. Апошнія гады жыцця выдаў шмат кніг, якія тычацца нашага краю.
30 мая рада Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя. Гэта аналаг ступені доктара гістарычных навук у беларускай сістэме.
Івацэвіцкія выратавальнікі зноў сабралі вяскоўцаў для абмеркавання разам злабадзённых пытанняў бяспекі. На гэты раз яны прыехалі да жыхароў вёскі Дабромысель і сабралі іх на сход. Ды не звычайны, традыцыйны з павучальнымі прамовамі-тырадамі, а па-новаму, па-сучаснаму.
ХХI раённы чэмпіянат па відах пажарнага спорту сярод школьных клубаў юных выратавальнікаў-пажарных прайшоў напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі на базе ПАВЧ №1 г. Івацэвічы
Сотні людзей прыехалі ў Косава 12 мая. Тут быў адкрыты першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, які стварылі на сабраныя народам грошы.
Аб гэтым у сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Глеб Лабадзенка, які ініцыяваў збор сродкаў на помнік. Глеб Лабадзенка выклаў і здымак помніка, аднак Касцюшка на пастаменце пакуль агорнуты ў матэрыю. Афіцыйнае адкрыццё помніка адбудзецца 12 мая.
Незвычайную карціну пабачылі 28 красавіка жыхары Івацэвічаў: куды ні глянь, на вуліцах сядзелі мастакі з мальбертамі ды малявалі краявіды гораду. Многія жыхары не праміналі магчымасці зрабіць сэлфі з мастакамі, іншыя пыталіся, што за падзея такая. А падзея - гэта рэгіянальны конкурс дзіцячага малюнка "Спадчына-2018".
Спецыяльны блог "Першага Рэгіёну" пад назвай "Парнік" распавядае, як наш сябар будуе парнік у вёсцы пад Івацэвічамі. У трэцяй серыі відэаблогу мы распавядзем, колькі сродкаў наш гаспадар уклаў на ўзвядзенне парніка на 8 сотак (пакуль стаіць каркас).
Праект Haroshak.by робіць цыкл перадачаў "Ногі ў рукі". Сутнасць такая: мы ездзім па гарадах Беларусі, і пра горад распавядае мясцовы жыхар. У перадачы ўсё - і гісторыя горада, і сучаснасць, і ўнікальнае бачанне героя. Новы выпуск прысвечаны Івацэвічам, а распавёў пра іх пісьменнік Валеры Гапееў.
Якую небяспеку тояць у сабе запалкі, патрапіўгы ў дзіцячыя рукі, як сагрэцца, каб не загарэцца і, наогул, якія патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі неабходна выконваць, каб па тваёй віне не здаралася пажараў і што варта прадпрыняць, калі пажар усё ж здарыўся – аб усім гэтым распавядаў пад час правядзення чарговых “Урокаў бяспекі” для вучняў 6-7-кл. ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш.
Адпаведна запланаваным мерапрыемствам рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”, накіраваную на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей у жыллі інжынер ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Арцём Кульгавеня і інспектар ІНіП райаддзела па НС Віталь Пархомік правялі рэйд супроцьпажарнага стану жылах дамоў ДП “Івацэвіцкая ЖКГ”, якія знаходзяцца ў г. Косава.
Вядомы беларускі блогер, журналіст Глеб Лабадзенка абвясціў збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку на яго радзіме ў Косаве (Івацэвіцкі раён).