Факт выдалення канала БЕЛТА, ОНТ і СТВ пацвердзіла само дзяржаўнае поле – пра знікненне кнапісала БелТА ўвечары 3 красавіка 2026 года. Гэта закранае не толькі дзяржаўныя рэдакцыі, але і ўсю беларускую інфармацыйную інфраструктуру.
Дзяржаўная версія выдалення – «санкцыі». Але санкцыйны рэжым не ўведзены ўчора, і ўсе гэты каналы існавалі некалькі год пасля санкцый. Затое правілы YouTube пра прыватнасць, пагрозы і пераслед існуюць даўно і прымяняюцца да кантэнту, дзе можна ідэнтыфікаваць чалавека, раскрываць яго персанальныя дадзеныя ці публічна яго дыскрэдытуюць.
«Санкцыі» – зручная версі, якая нічым не пацверджана
Чаму версія пра «санкцыі» выглядае зручнай, але слабой? Таму што яна занадта выгадная. Яна адразу здымае адказнасць з саміх каналаў і пераносіць размову ў звыклы для прапаганды жанр: маўляў, гэта не мы парушаем правілы, гэта Захад душыць беларускія медыя па палітычных матывах.
Праблема ў тым, што такая версія пакуль не падмацавана публічнымі тлумачэннямі самога YouTube. А без іх гэта не факт, а інтэрпрэтацыя.
Яшчэ слабей гэта гучыць на фоне храналогіі. Санкцыйныя механізмы супраць беларускіх дзяржаўных структур, медыя і чыноўнікаў існуюць не з 3 красавіка 2026 года. Беларускія ўлады самі яшчэ ў снежні 2024-га публічна казалі, што блакаваць YouTube «няма сэнсу, пакуль мы можам ім карыстацца», але пакідалі за сабой права на «рашучыя меры», калі ўбачаць пагрозу дзяржаве.
Іншымі словамі, напружанне вакол платформы было даўно, але цяпер улады спрабуюць падаць выдаленне як раптоўны геапалітычны напад, а не як магчымую рэакцыю на канкрэтны кантэнт і канкрэтныя практыкі.
Тут і ёсць галоўная маніпуляцыя. Калі YouTube не агучыў прычыну, сумленны падыход выглядаў бы так: «Мы не ведаем, што стала падставай». Але дзяржаўная машына працуе інакш. Яна запаўняе пустэчу найбольш выгадным для сябе сюжэтам. Не таму, што гэта даказана, а таму, што гэта зручна для маніпуляцыі.

Не палітыка, а парушэнні правіл: тое, пра што не хочуць казаць
Куды мацней за версію пра санкцыі выглядае іншая –сістэмныя парушэнні правілаў платформы і, у шырэйшым сэнсе, элементарных межаў паміж журналістыкай, прапагандай і лічбавым пераследам.
YouTube у сваіх правілах прама піша, што падставай для выдалення можа быць кантэнт, дзе чалавека можна адназначна ідэнтыфікаваць па выяве, голасе, поўным імені, месцы жыхарства, маршрутах, фінансавай інфармацыі або іншых персанальных даных. Калі кантэнт пераходзіць у зону раскрыцця прыватнага жыцця або робіць чалавека мішэнню — гэта ўжо не «меркаванне», а парушэнне.
Асобна забаронены кантэнт з абразамі і прыніжэннем па нацыянальнай або іншай прыкмеце, а таксама матэрыялы, якія могуць прывесці да пераследу чалавека.
Яшчэ адзін важны момант: YouTube падкрэслівае, што выдаляе не «па колькасці скаргаў», а пасля праверкі. Гэта значыць, сама па сабе масавая кампанія скаргаў без парушэнняў не павінна весці да выдалення. Гэта не выключае памылак, але істотна аслабляе афіцыйную версію ў духу «нас проста заглушылі». Тут пытанне – заглушылі за што?
Каб кантэнт быў выдалены, у яго павінна быць нешта, што платформа палічыла парушэннем. І тут самае непрыемнае для дзяржаўных медыя: іх уласная практыка за апошнія гады назапасіла дастаткова матэрыялу, каб такая версія выглядала не здагадкай, а найбольш лагічным тлумачэннем.
ОНТ і СТВ: калі журналістыка заканчваецца
Гісторыя з ОНТ выглядае не выпадковасцю, а сімптомам. Напрыклад, на YouTube-канале ОНТ, які быў распаўсюджаны ў відэа-сюжэце «ЖИВУТ КАК КОРОЛИ, А БЕРЛИНУ ВРУТ? Как немецкие дипломаты ШИКУЮТ в Минске – РАЗОБЛАЧЕНИЕ ОНТ», было шэраз пытанняў, дзе не платформа YouTube, а праваахоўныя арганы павінны займацца журналістамі, якія стваралі кантэнт.
Па сваёй сутнасці гэты матэрыял выходзіў далёка за межы крытыкі. У ім агучваюцца імёны, паказваюцца маршруты, месцы знаходжання, элементы прыватнага жыцця, уключаючы бытавыя і медыцынскія дэталі, а таксама гучаць абвінавачанні без адкрытай доказнай базы. Гэта ўжо не проста публіцыстыка – гэта сітуацыя, калі канкрэтныя людзі становяцца аб’ектам публічнага ўздзеяння.
Аналагічная логіка прасочвалася і ў матэрыялах СТВ, дзе ў эфіры фактычна раскрываюцца персанальныя даныя: агучваюцца адрасы, паказваецца, як дабрацца да кватэры чалавека, дэманструюцца маршруты. Такая падача выглядае ўжо не як журналістыка, а як практыка, якая стварае прамую пагрозу бяспецы.
Калі ў эфір выносяцца імёны, маршруты, месцы жыхарства і дэталі прыватнага жыцця, гэта ўжо не «востры матэрыял». Гэта кантэнт, які лёгка можа прывесці да рэальнага ціску на чалавека. І менавіта за такія рэчы YouTube б’е найбольш жорстка. І тут зусім не пра санкцыі.
Карціна праз прызму права
Матэрыялы кшталту сюжэту ОНТ ад 25 сакавіка 2026 года і аналагічных выпускаў СТВ закранаюць адразу некалькі блокаў заканадаўства — і не па адной норме, а сістэмна.
1. Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
Па-першае, абавязак журналіста правяраць інфармацыю і не распаўсюджваць недакладныя або непацверджаныя звесткі. У сюжэтах гучаць абвінавачанні (у фінансавых злоўжываннях, «фейкавых справаздачах»), якія падаюцца як факты без адкрытай доказнай базы.
Па-другое, патрабаванне паважаць правы і законныя інтарэсы грамадзян. Публічнае агучванне асабістых даных і дэталяў жыцця відавочна выходзіць за гэтыя межы.
Па-трэцяе, артыкул 40 Закона аб СМІ – выкарыстанне відэа- і фотаматэрыялаў без згоды чалавека. Закон прама патрабуе:
— не дапускаць ідэнтыфікацыі;
— не парушаць правы асобы;
— абгрунтаваць грамадскі інтарэс.
У разгледжаных сюжэтах ідэнтыфікацыя, наадварот, узмацняецца.
Па-чацвёртае, забарона распаўсюджваць інфармацыю, якая наносіць шкоду гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
2. Закон «Аб абароне персанальных даных»
Па-першае, прынцып суразмернасці. У эфір выводзіцца значна больш інфармацыі, чым неабходна для любой «грамадска значнай тэмы»: маршруты, жыллё, медыцынскія паслугі, прыватнае жыццё.
Па-другое, апрацоўка без законнай падставы. Для выкарыстання персанальных даных патрэбна згода або дакладнае юрыдычнае абгрунтаванне. У падобных сюжэтах яно не відаць.
Па-трэцяе, спецыяльныя персанальныя даныя. Звесткі пра здароўе або медыцынскія працэдуры — гэта асобная катэгорыя, якая абаронена яшчэ мацней.
3. “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”
Закон прама адносіць:
— інфармацыю пра прыватнае жыццё;
— персанальныя даныя
да інфармацыі з абмежаваным распаўсюдам.
І забараняе іх збор і распаўсюд без згоды чалавека, калі няма выразнай законнай падставы.
У разгляданых матэрыялах гэтая мяжа відавочна парушаецца.
4. Грамадзянска-прававая адказнасць
Артыкул 153 Грамадзянскага кодэкса дазваляе патрабваць:
— абвяржэння;
— выдалення матэрыялаў;
— кампенсацыі маральнай шкоды.
І галоўнае — менавіта медыя павінны даказваць, што іх сцвярджэнні праўдзівыя.
5. Крымінальныя рызыкі
У такіх матэрыялах могуць праглядацца прыкметы:
— арт. 203¹ КК РБ — незаконныя дзеянні з персанальнымі данымі і інфармацыяй пра прыватнае жыццё (збор, распаўсюд, шкода);
— арт. 188 КК РБ — паклёп (калі сцвярджэнні не адпавядаюць рэчаіснасці і наносяць шкоду рэпутацыі).
Асабліва важна: калі гаворка ідзе пра службовых асоб (напрыклад, дыпламатаў), гэта можа лічыцца абцяжваючай акалічнасцю.
Двайныя стандарты: закон для іншых, выключэнні для сябе
Тут істотна і тое, што нават беларускія дзяржаўныя прававыя і профільныя крыніцы кажуць рэчы, якія дрэнна стыкуюцца з практыкай такіх сюжэтаў. Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных у 2025 годзе нагадваў, што СМІ з’яўляюцца аператарамі персанальных даных і павінны трымаць баланс паміж журналісцкай дзейнасцю і правам на прыватнасць.
І вось тут уся гісторыя пачынае выглядаць асабліва цынічна. Тыя ж самыя дзяржаўныя структуры, якія любяць спасылацца на закон, калі трэба караць медыя, чыя рэдакцыйная палітыка адрозніваецца, ад дзяржаўнай прапаганды, раптам абураюцца, калі правілы прымяняюцца да іх саміх.
Дарэчы, БСЖ ужо заявищ БСЖ об «сусветнай падтрымцы» арганізацыі з гучнай назвай і кволым рэйтынгам. Забаўная гісторыя з тыражыраваннем кшталту: Тэрмінова! Крычаць з кожнага чайніка!
Прызнаць праблему – значыць прызнаць правалу сістэмы
Цікавае пытанне, чаму дзяржаўная версія настолькі нервова трымаецца за «палітыку»? Бо прызнаць іншую версію значна небяспечней. Калі каналы прыбралі з-за санкцый — можна і далей казаць пра «знешні ціск». Але калі каналы прыбралі з-за парушэнняў — праблема ўжо ўнутры.
Тады пытанне не да YouTube, а да саміх медыя:
- як яны працуюць,
- што лічаць дапушчальным,
- і чаму гэта стала нормай.
Гэта ўжо не палітыка. Гэта дыягназ.
«YouTube нічога не сказаў» – аргумент, які ламае сам сябе
Менавіта таму фраза пра «YouTube не тлумачыць» – працуе ў два бакі. З аднаго — гэта нібы абарона. З другога — яна разбурае ўсю версію пра санкцыі. Калі платформа не назвала прычыну, адкуль упэўненасць, што гэта санкцыі? Адказ просты: ніадкуль.