Нам спатрэбіцца:
Тварог – 700 гр.
Малако- 1 літар
Яйка – 1 шт.
Сода харчовая – чайная лыжка
Соль – па смаку

Награваем у каструлі малако, дабаўляем тварог.

Злёгку памешваем (у асноўным толькі па дне, тварог можа прыліпнуць), каб маса раўнамерна прагрэлася, даводзім малако з тварагом да гарачага стану.

Затым зліваем сыроватку, а атрыманую твараговую масу выкладваем на тканіну ці ў друшляк.

Атрыманую цёплую масу ізноў перакладаем у каструлю, дабаўляем яйка, соду, соль, можна дадаць і сметанковага масла, а можна абыйсціся і без яго.

Змешваем інгрэдыенты да аднастайнай масы. Выраб сыру ў хатніх умовах патрабуе пастаяннага кантролю, таму адыходзіць ад яго нельга, так як сыр можа падгарэць. Пастаянна памешваючы, варым сыр на сярэднім агні, тварожная маса пачне плавіцца і цягнуцца, праварыць хатні сыр трэба каля 5-7 хвілін.

Вы зможаце вызначыць, калі сыр будзе гатовы. Ён будзе клейкім. Вызначыць гатоўнасць сыру можна і на зубок: паспрабаваць, калі да зубоў прыстае, значыць, гатовы! Яшчэ адна прыкмета гатоўнасці сыру — ён пачынае адставаць ад сценак посуду, у якім варыцца.
Выліваеце гарачы сыр хатняга прыгатавання ў любую емістасць (кубак або кантэйнер), каб надаць яму форму.

У мяне сыр атрымаўся не зусім цвёрды, але ён выдатна трымае форму, лёгка рэжацца і не крышыцца! Родным прыйшоўся да спадобы.
Прыемнага апетыту!

КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ