На будаўніцтве аэрадрома каля Брэста закончылі земляныя работы. Як ён выглядае?

На будаўніцтве аэрадрома каля Брэста закончылі земляныя работы. Як ён выглядае?

16:03 04 октября 2021
Сам аб’ект знаходзіцца на 20-м кіламетры шашы Р17\М12 Брэст – Маларыта – памежны пераход Макраны і будзе на балансе Маларыцкага райвыканкама. Карыстальнікам аэрадрома мае быць Брэсцкі гарадскі аэраклуб Дабраахвотнага Таварыства Садзеяння Арміі, Авіяцыі і Флоту (ДТСААФ).

Паводле пашпарта будоўлі, працу мелі закончыць два тыдні таму. Цяпер будаўнікі рыхтуюць тэхніку да эвакуацыі, падчышчаюць дробныя недаробкі.

Пашпарт будоўлі аэрадрома

Паваленыя летам дзясяткі таўшчэзных высокіх белых таполяў, якія раслі ўздоўж меліярацыйных каналаў, ужо пазвозілі.

Тэхніка перад адпраўкай

Падчысцілі меліярацыйныя каналы, паставілі бетонныя кольцы, пры шашы замест штатнага пункта адпачынку ўсталявалі большую паркоўку і адгарадзілі яе жалезным плотам.

Паркоўка
Від на ўзлётна-пасадачную паласу

Як паведамлялася раней, пад будоўлю адвялі 10 гектараў зямлі.

В Брестской области появится гражданский аэродром

Так выглядаў пачатак будоўлі ў ліпені

Аб’ект знаходзіцца воддаль ад населеных месцаў, але знайшліся людзі. Два рыбакі, прыехалі з пасёлка Мухавец (гэта на 10-м кіламетры).

Нешчаслівую лічбу паламалі

Адзін выказаўся, што пад аэрадром выдзелілі аж гэтулькі меліяраваных сельгасугоддзяў, хоць “зяцю не далі пад хату побач са мной і дзесяць сотак”.

Таполі заміналі б палётам

Маўляў, поле, аграрныя землі нельга, існуе забарона з самага верху. І працытаваў у інтанацыях, як гучала забарона. Выйшла нешта накшталт “Ни метра нашей земли врагу не отдадим”.

Дзесьці тут мае быць адміністратыўны корпус

Другі падзяліўся пачутым пра тэхніку. “Германскі трактар раўняў. Адвал выстаўлены па спадарожніку. Міліметровыя допускі! Вось гэта дык тэхніка. І тут мяжу на Захад закрываць сабраліся. Дык чым раўняць будуць?”

Германскі трактар планіруе глебу

Аэрадром знаходзіцца на ўскрайку Маларыцкага раёна (да райцэнтра 35 кіламетраў). Старшыня райвыканкама выказаўся дзяржаўным СМІ, што аб’ект вельмі цікавы для раёна і можа быць турыстычнай атракцыяй.

Бетонныя кольцы цяпер закладзеныя ў меліярацыйны канал

Можна будзе палётаць на самалёце, скокнуць з парашутам. Пазней маюць набыць і верталёты. Таксама плануюць абсталяваць музей аэратэхнікі.

Спілавалі таполі нават з другога боку шашы

Дзеля гэтага будуць супрацоўнічаць з пошукавым атрадам, які падымае з балотаў самалёты часоў вайны з фашысцкай Германіяй.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

11 октября 2026 13:35

Гражданина Мадагаскара экстрадировали из ОАЭ в Беларусь

Беларусь добилась выдачи из Объединённых Арабских Эмиратов иностранца, которого обвиняют в организации нелегального маршрута миграции в Евросоюз. По версии следствия, через белорусскую территорию он вместе с сообщниками пытался переправить 13 граждан африканских государств. Об экстрадиции 11 октября сообщило МВД Беларуси. Гражданин Мадагаскара находился в международном розыске по каналам Интерпола. Его задержали в ОАЭ, заключили под […]

09 ноября 2025 16:19

Европа прикрутила визовый краник России – мультивиз не будет

Европа тихо, без лишней драмы, закрыла для большинства россиян дверь в страны Евросоюза. Выдачи новых мультивиз больше не будет. В шенгенской зоне сотни тысяч граждан РФ ездили постоянно как в деревню за огурцами. Теперь придётся перейти на режим «один въезд, один квест». И да, это официально.

06 апреля 2025 12:11

Цинизм за гранью: Путин говорит, что хочет мира, а Россия ракетами убивает украинских детей

4 апреля 2025 года российская ракета прилетела в жилой квартал Кривого Рога в Украине. Погибли 19 человек. Из них девять — дети. Среди погибших дети в возрасте от трёх до семнадцати лет: Тимофей (3 года), Радислав (7 лет), Арина (7 лет), Герман (9 лет), Даниил (15 лет), Никита (15 лет), Алина (15 лет), Константин (16 лет) и Никита (17 лет). ​

29 декабря 2023 16:39

Империя должна умереть. Без серьезного ослабления России новая Беларусь вряд ли возможна

На финише года, в декабре, демократические силы, сгруппированные вокруг Светланы Тихановской, наконец предложили проект стратегии перехода к новой Беларуси.