«Настаўнікі ў Беларусі — гэта, напэўна, самыя прыніжаныя людзі»

10:26 14 января 2024
Выкладчыца беларускай мовы з Полацку — пра тое, чаму беларускія настаўнікі не выступаюць супраць улады і любоў да беларускай мовы.

Настаўніца з Полацку Алена Гурчонак, якая выкладала беларускую мову, у 2020 годзе прымала ўдзел у зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, правядзенні мітынгу ў яе падтрымку, маршах, а таксама была незалежнай назіральніцай на выбарах.

Два разы яна была асуджаная па адміністратыўных справах, а вясной 2021 года яе зноў арыштаваная і заключаная на тры дні пад варту пасля правядзення вобшука. Пасля гэтага жанчыну звольнілі з працы і яна вырашала з’ехаць з Беларусі.

Зараз Алена жыве ў Нямеччыне, дзе вучыць нямецкую мову і выкладае беларускую. Яна распавяла, чаму беларускія настаўнікі не выступаюць супраць улады, чаму абрала выкладаць беларускую мову і лічыць гэта важным.

— Сёння многія абвінавачваюць настаўнікаў, што яны падрабляюць выбары. Так, сапраўды, на многіх адказнасць ляжыць. Але я хачу сказаць, што настаўнікі ў Беларусі — гэта, напэўна, самыя прыніжаныя людзі.

Яны прыніжаныя абсалютна ўсім: для таго, каб выжыць, яны бяруць па паўтары-дзве стаўкі гадзін, і ўсё роўна гэта маленькая зарплата. Яны залазяць у крэдыты, каб набыць новыя туфелькі на першае верасня.

І ўсе баяцца, бо ёсць сем‘і, дзеці. Яны па сённяшні дзень не разумеюць, што сітуацыя, якая складаецца вакол Беларусі, усё роўна адлюструецца на кожнай сям’і. Прыйдуць у кожную хату.

Па словах настаўніцы, нягледзячы на вялікі стаж працы, у школе з ёй усё роўна заключалі кантракт не больш, чым на адзін год.

— Але ж я не маўчала. У 2020 годзе на судзе сказала, што лічыла, што гэта мой доўг як настаўніка: абазначыць гэтае пытанне. Я адказная за сваіх вучняў, за сваіх дзяцей. Я ніколькі не шкадую, што сапраўды штосьці зрабіла.

Больш за тое, калі я толькі ўключалася ва ўсе гэтыя працэсы, я думала, што беларускае грамадства больш цёмнае. Я не думала, што настолькі многа людзей супраць усяго, што адбываецца. І для мяне 2020 год стаў прыемным дзівам. Я зачаравалася сваім народам.

Жанчына распавядае, як прыняла рашэнне выкладаць беларускую мову:

— Я скончыла педвучылішча у 1989 годзе. У той час як раз былі падзеі ў краіне, якія, здавалася, вялі нас да свабоды і нацыянальнага ўсведамлення. Я адчула, што беларуская нацыянальная ідэя — гэта нешта цікавае і мне захацелася выкладаць беларускую мову.

Але ж, думаю, пытанне беларускай мовы існуе ў Беларусі заўсёды.

Дзіўна сёння гучыць, калі ў Еўропе народы стараюцца нават дыялекты свае захоўваць, а ў нас ўстае пытанне захаванне мовы. І нягледзячы на тое, што прайшло 100 гадоў з моманту, калі Беларусь атрымала так званую незалежнасць, моўнае пытанне ўсё роўна стаіць.

Уладу ўтрымліваюць людзі, якія не маюць ніякіх адносін да беларускасці і беларускай нацыянальнай ідэі, да таго, каб захоўваць беларускую гісторыю. Гэта людзі, якія з’яўляюцца праваднікамі рускага свету.

Беларуская мова — гэта не проста мова, якой хачу размаўляю, хачу — не размаўляю. Гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Тое, што сапраўды ў сабе трымае код беларускай нацыі і свабоды, якая ўсё роўна ў нас ёсць, хай нас і прыніжалі ўсе стагоддзі.

 

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

06 октября 2026 11:35

«Без меня всё остановится». Почему сильная команда не должна держаться на одном человеке

Иногда действительно проще сделать самому, чем долго объяснять другому. «Хочешь сделать хорошо, сделай сам». Быстрее самому принять решение, чем ждать, пока договорится команда. Надёжнее всё проконтролировать, потому что иначе обязательно что-нибудь пойдёт не так.

31 августа 2026 11:41

«Это так просто»: научиться слышать друг друга

Бывает, мы говорим одно, а человек слышит совсем другое. Обычная просьба кажется ему требованием, замечание звучит как обвинение, а попытка объясниться заканчивается спором.

11 мая 2026 18:53

Бренд не спасёт красивая картинка, если люди ему не верят

Многие до сих пор думают, что бренд начинается с логотипа, ярких буклетов и красивой упаковки. Но на практике всё сложнее. Бренд это не только то, что человек видит. От него зависит, верят ли проекту люди и выбирают ли его среди десятков очень похожих предложений.

08 мая 2026 19:54

Публичные выступления в бизнесе: как говорить по делу и не терять аудиторию

Уметь публично выступать нужно не только актёрам и музыкантам, которые выходят на большую сцену. Когда вы презентуете проект, отчитываетесь перед командой, встречаетесь с инвесторами, ведёте переговоры, защищаете идею перед партнёрами или разговариваете с клиентом — это тоже публичное выступление.