Школьнікі Брэсцкай вобласці праявілі сябе ў конкурсе «Чытаем па-беларуску з velcom». ВІДЭА

Школьнікі Брэсцкай вобласці праявілі сябе ў конкурсе «Чытаем па-беларуску з velcom». ВІДЭА

16:14 14 ноября 2017
У Беларусі працягваецца анлайн-конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». У гэтым годзе ініцыятыва адбываецца ў фармаце рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ краіны.

Да ўдзелу ў конкурсе ўжо прынята некалькі сотняў прац, у тым ліку і ад вучняў з Брэста і Брэсцкай вобласці. Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Пасля падлеткі змяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram c афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі. Школьнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве, пра што сведчаць наступны прыклады:

 

  1. Баброва Ангеліна з горада Камянец для ўдзелу ў конкурсе даслала відэа з байкай Кандрата Крапівы «Мурашка і жук».

 

  1. Аліна Андрэйчук з Брэста абрала для чытання твор Анатоля Вярцінскага «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць».

 

  1. Раман Шульжык са Столінскага раёна выканаў верш Якуба Коласа «Зорка».

 

4.Іван Валанчус з Пружанаў прачытаў вельмі кранальны і праніклівы верш Сяргея Грахоўскага «Мама».

  1.  Зміцер Барэйка з Кобрына чытае твор Якуба Коласа «Ручэй».

 

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 года, пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

08 ноября 2026 13:33

Бітва за сякеру Лукашэнкі

Пішучая брація дзяржСМІ змагаецца за бясцэнны прыз — працоўную сякеру Аляксандра Лукашэнкі з яго асабістым аўтографам. Дзеля такой узнагароды работнікі дзяржаўных СМІ змянілі пёры на сякеры і адправіліся сячы дровы. Сячы праўду ім даўно не даводзіцца. 8 лістапада 2026 года на беразе вадасховішча Вяча праходзіць пяты чэмпіянат па колцы дроў сярод СМІ. За званне лепшых […]

24 ноября 2023 16:36

Удается ли пенсионерам из Беларуси путешествовать по миру?

Институт социологии НАН Беларуси провел исследование о жизни беларусских пенсионеров. Среди прочего, спрашивали о досуге — оказалось, что главные спутники пенсионеров действительно огород и телевизор, чтение книг и газет, прогулки на свежем воздухе. А вот позволить себе путешествовать могут очень немногие, лишь 3,3%.

09 июля 2023 22:19

Россия вместо Евросоюза: куда сейчас могут поехать в отпуск белорусы?

Какие варианты для отдыха и путешествий есть у белорусов нынешним летом, с чем приходится сталкиваться при получении виз и как решаются проблемы с логистикой из-за запрета авиаперелетов в Евросоюзе?

10 июня 2023 11:08

Не до развлечений: сколько семья в Беларуси в среднем тратит на культуру, спорт и отдых?

В предпандемийный 2019 год на культуру, спорт и отдых беларусы расходовали более 7% от общего объема потребительских расходов. С переходом пандемии эти расходы значительно снизились, а после того, как эпидемиологическая ситуация нормализовалась, обратно не отросли.