У інтэрнэце збіраюць сродкі на агучванне Мікі Маўса па-беларуску. ВІДЭА адной серыі

У інтэрнэце збіраюць сродкі на агучванне Мікі Маўса па-беларуску. ВІДЭА адной серыі

20:05 21 мая 2018
На платформе Talaka пачалi збiраць сродкi на агучванне па-беларуску мультсерыяла Miki Маўс.

На сённяшні дзень беларускамоўная прастора адчувае моцны дэфіцыт лакалізаванага па-беларуску медыякантэнту. Асабліва гэта адчувальна ў дзіцячым сегменце і асабліва з кантэнтам, які можна паглядзець анлайн, у патрэбны час, з любога месца Беларусі й свету.

Студыя “Gavarun_by” паступова вырашае гэтую праблему. За паўтара года яны ужо агучылі па-беларуску каля 40 поўнаметражных і кароткаметражных фільмаў і мультфільмаў, песень і разнастайных ролікаў, міні-серыял, тэлепраграму.

Наступны крок – гэта агучыць 25 серый мультсерыяла “Mickey Mouse” з сезонаў 2013-2014 гадоў. У гэтых серыях адбылося доўгачаканае вяртанне легендарнага мышаняці, якое нарадзілася ў далёкім 1928 годзе. Адметнасць абраных сезонаў у тым, што яны выкананы ў класічным стылі пры выкарыстанні сучасных тэхналогій. У выніку атрымаўся вельмі яскравы і эмацыянальны мультфільм, з добрым гумарам, павучальны і забаўляльны. Агульны час 25 серый складае каля 85 хвілін.

Лакалізаваныя па-беларуску серыі будуць выкладвацца на ютуб-канале студыі “Gavarun_by”. Праваўладальнік, Disney Enterprises Inc, дазваляе выкарыстоўваць на ютубе аўдыявізуальнае змесціва з гэтых серый за выключэннем манетызацыі відэа, так што паглядзець мультфільм можна будзе цалкам легальна, без тэрытарыяльных абмежаванняў.

Рэалізаваць праект запланавана ў тэрмін да двух месяцаў пасля збору грошай, то бок кожны тыдзень будзе выкладацца каля трох новых серый. Беларуская версія гукавой дарожкі ствараецца па правілах закадравага агучвання. Відэашэраг таксама будзе часткова лакалізаваны.

Каб на ўласныя вочы і вушы паглядзець і пачуць, што за мультфільм, як гэта будзе выглядаць і гучаць, аутары зрабiлi пілотную серыю. Глядзіце і зацэньвайце!

https://www.youtube.com/watch?v=E86bInGI8Gg

Ахвяраваць на выданне “Мікі Маўса” па-беларуску можна тут:
Платформа “Талака”

На дадзены момант сабрана 150 з патрэбных 800 рублёў. да канца збору сродкаў – 29 дзён. Некаторых ахвярадаўцаў узгадаюць у тытрах мультфільма і нават агучаць іх імёны.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

09 ноября 2026 15:26

«Я здесь вообще зачем?» Как найти своё место в команде и не потерять себя

В хорошей команде каждому должно найтись место. Но что делать, если вы не понимаете, в чём ваша роль, или она давно перестала вас устраивать? Иногда это становится заметно в самых обычных рабочих ситуациях.

06 ноября 2026 19:41

Мать отстояла права и добилась, чтобы семью не поставили на СОП

Для семьи из одного из городов Брестской области социальное расследование стало неприятным сюрпризом. Но мать добилась, чтобы её детей не признали находящимися в социально опасном положении. На школьном совете профилактики она направила заседание по своему “сценарию”, к которому комиссия была не готова. Но то, что она позже обнаружило в письме, подвергло её в шок, а инспектора КДН в недоумени...

03 ноября 2026 15:05

Это усталость или выгорание: как вернуть ресурс и не потерять себя

Выходные закончились, а ощущения отдыха нет. Утром трудно взяться за привычные дела, сообщения раздражают, на разговоры с близкими не хватает сил. Даже то, что раньше радовало, теперь оставляет равнодушным. Это обычная усталость или начало выгорания?

21 октября 2026 19:03

В Бресте планируют открыть детсад в ноябре, а следующий в 2030 году

Жителям Бреста сообщили о планах строительства объектов для детей. Сад на улице Жукова хотят открыть в канун 7 ноября, а еще один детсад в заречной части намечен на 2029–2030 годы. “Завершаем садик по улице Жукова. Приступили к строительству детсада по улице Лейтенанта Рябцева. По концу года сдадим школу в заречной части города. Отработали предварительно варианты […]