Як брэсцкі апазіцыянер першы раз у Ганцавічах пабываў. Праўда, у ізалятары

Як брэсцкі апазіцыянер першы раз у Ганцавічах пабываў. Праўда, у ізалятары

14:20 29 кастрычніка 2017
Апазіцыянера Андрэя Шарэнду пасля 15 сутак арышту ноччу з суботы на нядзелю 29 кастрычніка вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання Ганцавіцкага РАУС, куды даставілі з Брэста па пастанове суда. Як паведамляў сайт 1reg.by, грамадскі актывіст знік напярэдадні марша пратэсту "раззлаваных беларусаў".

Высветлілася, што ўдзельнік грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Шарэнда па пастанове суда павінен адбыць пакаранне 15 сутак арышту за несанкцыянаваную акцыю, у якой ён браў удзел яшчэ 8 верасня. Але затрымалі яго напярэданні чарговай несанкцыянаванай акцыі ў Мінску, на якую заклікаў адзін з апазіцыйных лідэраў, экс-кандыдат у прэзідэнты, Мікалай Статкевіч.

Раззлаваных беларусаў на марш прыйшло каля 100-120 чалавек, а брэсцкі апазіцыянер ў гэты час быў адзін ў камеры цэлых 15 сутак. Аб тым, што Андрэя Шарэнду павінны выпусціць каля гадзіны ночы, паведаміла яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк. Жанчына звязалася па тэлефоне з галоўным рэдактарам “Ганцавіцкага часу”  і папрасіла, каб разам з ёю, па магчымасці, прысутнічаў і журналіст.

Каля апоўначы аўтар гэтага артыкула прыехаў да будынку міліцыі. Праз хвілін 15-20 прыйшлі дзве жанчыны: жонка Андрэя Шарэнды Паліна і яе сяброўка, актывістка Наталля Папкова, якія на цягніку прыехалі ў Ганцавічы.

Чакалі каля гадзіны, 15-20 хвілін прастаялі каля уваходу у РАУС. На гадзінніку было ўжо больш за гадзіну ночы, а Андрэя не было. Тады Паліна пацікавілася ў дзяжурнага РАУС, калі выпусцяць мужа. І атрымала адказ, што яго ўжо вызвалілі і адвезлі на чыгуначны вакзал.

Начальнік Ганцавіцкага РАУС Аляксей Яроменка патлумачыў, што грамадзяніна, які адбыў пакаранне, адвезлі на вакзал, бо ён не мясцовы, а на дварэ ўжо ноч. На пытанне журналіста, чаму чалавека  вывелі не праз цэнтральны выхад, Аляксей Генадзевіч сказаў, што каля ўваходу няма пад’езду для аўтамабіля.

Гэта крыху здзівіла – навошта было так клапаціцца, калі сустракаць прыйшла жонка, а вакзал ад РАУС літаральна ў 5 хвілінах павольнай хадзьбы.

Паліна засталася каля будынка міліцыі, а мы паехалі да чыгуначнага вакзала. Андрэя сустрэлі па дарозе – ён вяртаўся, бо ведаў, што Паліна прыедзе яго сустракаць.

Да цягніка на Брэст заставалася каля 15 хвілін. Таму было крыху часу, как пагутарыць з апазіцыянерам, якіх ганцаўчане бачаць толькі па тэлевізары. Для многіх іх дзейнасць, акцыі пратэстаў, мітынгі, не зразумелыя. За адну з такіх Андрэй Шарэнда ў чарговы раз быў пакараны.

Аб тым як ён 15 сутак правёў у “адзіночцы” у ізалятары часовага ўтрымання, Андрэй расказаў галоўнаму рэдактару “ГЧ”.

Па яго словах, ганцавіцкія міліцыянеры адносіліся добра, былі ветлівымі, вось толькі ў апошні момант сапсавалі ўражанне, бо вывезлі праз чорны ход.

“Кармілі няблага, асабліва спадабаўся ганцавіцкі хлеб. І што здзівіла – невядомы чалавек некалькі дзён таму перадаў прадукты. Хачу падзякаваць ганцаўчаніна Леаніда, які прынёс перадачу, бо хто гэты чалавек,я не ведаю, – сказаў А. Шарэнда. – Шкада, што мой першы прыезд у Ганцавічы аказаўся пад прымусам, і горада я не бычыў. Магчыма, выдасца лепшы час, і я пазнаёмлюся яшчэ з Ганцавічамі, і прыеду з добрай нагоды”.

Ганцавіцкі час

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

08 лістапада 2026 14:38

Еўропа хоча гаварыць з Расіяй. Але палітолаг забыў удакладніць, пра што менавіта

Асобныя дыпламатычныя ініцыятывы еўрапейскіх лідараў ужо падаюць як змену стаўлення Еўропы да Расіі. Палітолаг Дзяніс Дзянісаў тлумачыць гэта празрэннем еўрапейскіх палітыкаў, якія нібыта ўсвядомілі неабходнасць дыялогу з Масквой. Але з яго разважанняў выпалі прынцыповыя абставіны. Першае. Еўропа не просіцца на перамовы дзеля сяброўства з Крамлём. 27 кастрычніка прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэм’ер Нарвегіі Ёнас […]

08 лістапада 2026 13:33

Бітва за сякеру Лукашэнкі

Пішучая брація дзяржСМІ змагаецца за бясцэнны прыз — працоўную сякеру Аляксандра Лукашэнкі з яго асабістым аўтографам. Дзеля такой узнагароды работнікі дзяржаўных СМІ змянілі пёры на сякеры і адправіліся сячы дровы. Сячы праўду ім даўно не даводзіцца. 8 лістапада 2026 года на беразе вадасховішча Вяча праходзіць пяты чэмпіянат па колцы дроў сярод СМІ. За званне лепшых […]

08 лістапада 2026 01:01

Ад Ліберыі да Кітая праз Якуба Коласа. Як тлумачаць, чаму ў Беларусі не патрэбныя палітычныя партыі

Карацей «Мінская праўда» даказвае, што Беларусі не патрэбная палітычная канкурэнцыя, а хапае моцнага прэзідэнта і чатырох партый. Прыклады з Ліберыяй, лабізмам у ЗША, партыйным членствам на Захадзе і «адсутнасцю выбараў» у Кітаі не вытрымліваюць праверкі. Да 2023 года ў Беларусі было 15 партый — засталося чатыры пасля адміністрацыйнай перарэгістрацыі. Спачатку нам распавядаюць, што заходнія выбары […]

02 лістапада 2026 18:28

Медыягігіена па-беларуску. Як фільтраваць інфармацыйны шум і заставацца пры здаровым розуме

Як не патануць у навінах, захаваць здаровы сэнс і не падставіцца — практычны дапаможнік па медыягігіене ў Беларусі.