Які зараз рэйтынг у Аляксандра Лукашэнкі і як беларусы ставяцца да яго малодшага сына?

11:16 05 декабря 2023
Былы кіраўнік Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Генадзь Коршунаў выказаў меркаванне, што ядзерны электарат Лукашэнкі, які пры любых акалічнасцях будзе апраўдваць яго і галасаваць за яго, складае сёння 20-25%.

Сярод іх – дзяржслужбоўцы, сілавікі, добрая частка бюджэтнікаў – але не ўсе. Апошнюю групу складаюць вельмі розныя людзі і далёка не ўсе задаволеныя тым станам, у якім яны апынуліся.

Для часткі бюджэтнікаў логіка, што раз дзяржава выплачвае заробкі, то вы павінны быць ёй лаяльнымі, працуе. Аднак шмат для каго не: чалавек бачыць, які кавалак працы ён робіць, і хоча, каб дзяржава плаціла яму адпаведна, лічыць Коршунаў.

Сацыёлаг не верыць, што сённяшняя сітуацыя дэпалітазацыі ўнутры Беларусі прывядзе да росту ядзернага электарата Лукашэнкі:

– Цяжка задаваць людзям пытанні пра давер да начальніка канцлагера. Гэта не давер, гэта максімум – падпарадкаванне. 

Колькі ў Беларусі пасіянарных «ябацек»: тых, хто гатовы актыўна дзейнічаць, выступаць у абарону Лукашэнкі? На гэтае пытанне Коршунаў адказаў жартам: «Палову можна назваць па прозвішчах».

На яго думку, пра невялікі працэнт пасіянарных «ябацек» сведчаць падзеі 2020 году, калі ўлады нават з прымусам маглі сабраць на пралукашэнкаўскія мітынгі ў разы менш людзей, чым збіралася на пратэставыя маршы.

– Лукашэнка вынішчаў, вынішчае і будзе вынішчаць не толькі верагодных супернікаў, але і тых, хто гэтымі супернікамі патэнцыйна можа стаць. Як я разумею, добрая частка людзей галасуе за Лукашэнку па пранцыпе «А за каго ж яшчэ?», – лічыць Коршунаў.

Як беларусы адносяцца на Мікалая Лукашэнкі? Сацыёлаг адзначыў:

– З яго намагаюцца зрабіць варыянт сучаснага прынца с налётам глянца, але наколькі гэта будзе ўспрынята грамадствам – вялікае пытанне. Стаўленне да Мікалая па-ранейшаму як да дзіцёнка Лукашэнкі, якога ён з маленства цягаў за сабою куды заўгодна. І мне здаецца, яшчэ вельмі доўгі час Мікалай у вачах беларускага грамадства будзе проста дзіцём Лукашэнкі.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

06 сентября 2026 12:08

«Мы ўжо не постсавецкае грамадства»: Алесь Бяляцкі пра Беларусь, турму і Нобелеўскую прэмію

Беларускі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі 3 верасня выступіў у Осла на Nobel Peace Conference 2026 «Democracy on the Brink». Канферэнцыя была прысвечана таму, як дэмакратычным рухам супрацьстаяць росту аўтарытарызму.

28 августа 2026 22:27

«Свабода слова не прывілей» – Анджэй Пачобут атрымаў “Медаль Свабоды слова” у Гданьску

Журналіст Анджэй Пачобут, які больш за пяць гадоў правёў за кратамі ў Беларусі, атрымаў узнагароду прэстыжнага конкурсу "Медаль Свабоды cлова". Цэрымонія імпрэзы прайшла ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці ў Гданьску 28 жніўня 2026 ў Гданьску. Яго выхад на сцэну ўсе прысутныя велізарнай залі сустрэлі стоячы і апладысментамі.

23 июля 2026 20:05

МИД Беларуси заявил об угрозе детям активистки, которая живёт в Польше

О готовящемся в Польше совершении террористического акта и нападении на несовершеннолетних детей белорусской активистки 23 июля 2026 года сообщил МИД Беларуси польской стороне по дипломатическому каналу. И тут же опубликовал пост в своём ТГ-канале.

02 июня 2026 22:16

После ударов по российским НПЗ белорусский бензин стал на вес золота

Белорусские НПЗ могут больше заработать на российском рынке, потому что у России снова проблемы с собственным бензином. После атак украинских беспилотников и остановок части нефтепереработки Москва хочет нарастить поставки из Беларуси и сделать их выгоднее для продавцов.