Мерапрыемствы распачаліся з імшы ў касцёле Косава, дзе быў ахрышчаны Тадэвуш Касцюшка.
Далей, адбыліся традыцыйныя ўскладанне кветак да валуна з шыльдай у гонар Касцюшкі каля музею, экскурсія па музею Тадэвуша Касцюшкі. Госці падарылі музею падарункі, а дыпламатам прапанавалі пасадзіць алею дубоў каля сядзібы.













