У Воўчыне, на радзіме апошняга караля, прайшла служба ў адноўленым касцёле

У Воўчыне, на радзіме апошняга караля, прайшла служба ў адноўленым касцёле

11:38 23 ноября 2020
Гэта была першая больш чым за 80 год служба ў касцёле ў Воўчыне, дзе хрысцілі апошняга караля Рэчы Паспалітай.

Вёска Воўчын, Камянецкага раёна, вядома тым, што тут нарадзіўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Хрысцілі яго ў мясцовым касцёле Найсвяцейшай Троіцы, паводле афіцыйных звестак пабудаваным у 1733 годзе.

Троіцкі касцёл у Воўчыне Камянецкага раёну. Тут хрысцілі апошняга караля Рэчы Паспалітай

Пасля паразы паўстання 1863-1864 гадоў будынак перадалі праваслаўным, а ўжо пасля Першай сусветнай зноў вярнулі каталікам.

Туды ж у 1938 годзе з Пецярбургу перавезлі і перапахавалі парэшткі караля Панятоўскага, аднак пры саветах магілы разрабавалі і касцёл прыйшоў у заняпад.

У напаўразбураным стане ў 2007 годзе ён быў перададзены Пінскай дыяцэзіі рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі.

Аднаўленнем касцёлу заняўся польскі рэстаўратар Віктар Вільк пачынаючы з 2008 году, ён жа займаўся і пошукам сродкаў на гэтую справу, але ў 2016 майстар памёр.

«З Божай дапамогай. Асноўнае зрабіў Вільк, а мы так ужо – «касметыку». Дзяржава таксама дапамагала, яны рабілі плітку, паклалі тратуар перад касцёлам – гэта тое што пры мне было зроблена», – кажа ксёндз Андрэй Бародзіч.

Ксёндз Андрэй Бародзіч

«У Воўчыне малая супольнасць (каталіцкая). Хтосці выехаў, хтосці памёр. У касцёле ляжыць тое што засталося ад фігураў евангелістаў. Адна фігура пастаўлена на рагу святыні звонку. Рэшта яшчэ чакае інвестараў якія б захацелі дапамагчы», – дадае ён.

Скульптура евангеліста, якая стаяла на даху касёлу яшчэ патрабуе рэстаўрацыі

І вось упершыню больш чым за 80 год (у 1939 годзе Воўчын увайшоў у склад БССР, якая была атэістычнай дзяржавай) у касёле прайшла першая імша — асноўнае літургічнае дзеянне  ў рыма-католікаў. Прыняў удзел у службе і галоўны каталіцкі іерарх Пінскай дыяцэзіі (епархіі) да якой адносіцца і Троіцкі касцёл — Антоній Дзям’янка. На набажэнства ж прышло каля трох дзесяткаў вернікаў і гасцей.

Першая служба за 80 год у касцёле ў Воўчыне

У адным з касцёльных кутоў, над месцам, дзе знаходзіцца прах пахаваных там, знаходзіцца шыльда 1995 году з інфармацыяй пра апошняга караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З адкрыццём храму турысты змогуць аглядзець касцёл не толькі звонку, але і ўнутры.

Уражэнец Воўчына Станіслаў Панятоўскі быў каралём Рэчы Паспалітай з 1764 па 1795 гады – да таго часу, калі гэтая дзяржава перастала існаваць і была падзеленая паміж суседнімі імперыямі. Кароль Панятоўскі меў блізкія адносіны з расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ. Пасля адрачэння ад трону ён пераехаў у Пецярбург, дзе пражыў апошнія гады свайго жыцця.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

31 декабря 2025 18:32

Брестская ёлка лучшая и фальшивая победа бото-голосованием под фанфары пропаганды

На ТГ-канале главного управления по идеологии Брестского облисполкома под фанфары и объявили о «сенсационной победе» брестской ёлки в голосовании за самую красивую новогоднюю ёлку Беларуси. 220 тысяч голосов, «нешуточная борьба», где «до последнего невозможно было предположить победителя» – всё по канонам официального восторга. Вот только есть одна проблема: никакой честной победы там не было.

29 декабря 2023 13:29

«Влияние церкви на общество в Беларуси крайне преувеличено: как властями, так и оппозицией»

Православный священник Александр Шрамко высказался о наполняемости православных храмов, комментируя свое же заявление о том, что из всех считающих себя православными только 1% реально верующие, то есть практикуют свою веру и участвуют в богослужениях.

22 декабря 2023 15:22

Как санкции влияют на культурное наследие Беларуси

Каждый год Беларусь получала около 5 млн долларов на восстановление историко-культурного наследия. С введением санкций финансирование приостановлено. Теперь можно рассчитывать в основном на средства из бюджета.

29 ноября 2023 15:26

Анна Кондратюк: “Беловежская пуща – отдельная цивилизация”

Первый приз белорусской литературной премии Ежи Гедройца за 2022 год получила книга литературных репортажей Анны Кондратюк "У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай Пушчы" ("В пристенке старого леса. Истории людей из Беловежской пущи").