Аўторак24 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
Пружанскі паэт Мікола Папека на допыце патрабаваў перакладчыка на беларускую

Пружанскі паэт Мікола Папека на допыце патрабаваў перакладчыка на беларускую

16:02 03 снежня 2020 ·
Прыкладна ў 10:10 раніцы 3 снежня пасля трох сутак у ізалятары выйшаў на волю пружанскі паэт і пчаляр Мікола Папека.

Тэлефона ў яго пры сабе не было і таму адразу па выхадзе з ізалятара Ленінскага РАУС Брэста, накіраваўся да сваякоў. Тыя набылі яму квіток на цягнік да Аранчыцаў.

На допыце ў ізалятары Мікола Папека не сведчыў супраць сабе, на падставе артыкула 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і патрабаваў каб дакументы следчых былі аформлены па-беларуску:

«Я ўсё ж гэтага дабіўся. Больш за тое, я ўбачыў там перакладчыка перад сабой з дзяржаўнага ўніверсітэта. Наколькі ён мае права быць перакладчыкам, я не ведаю, але бясспрэчна ён павінен мець ліцэнзію. Аказалася што знайсці перакладчыка ў Брэсце вялікая складанасць», – паведаміў пасля вызвалення сам Мікалай Папека.

Мікола Папека вярнуўся дадому пасля трох сутак у ізалятары

Беларускі паэт, тэхнік-пчаляр з вёскі Лінова Мікола Папека быў затрыманы 30 лістапада раніцай у сябе дома. Пазней, ён паведаміў сваякам пра тое што яго вязуць у Брэст. Знайшоўся паэт у ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС горада і ўтрымлівалі яго там у межах «вадамётнай» справы.

***

13 верасня ў Брэсце адбывалася шэсце ў знак пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Тады, калона дэманстрантаў спынілася на перакрыжаванні праспекту Машэрава і бульвараў.

Рух транспарта ў тым раёне запаволіўся і сілавікі вырашылі задзейнічаць вадамёт для разгону пратэстуючых.

Пазней, была заведзена крымінальная справа па гэтым эпізодзе (частка 1 артыкула 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх»).

Паводле праваабаронцаў па дадзенай справе ў якасці падазраваных праходзяць дзесяткі чалавек.

Пра тую акцыю пратэсту пісалі тут:
В Бресте во время воскресного марша милиция использовала водомет

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

03 лістапада 2026 01:04

Улады Брэста «заўважылі» праблему на Махновіча пасля публікацыі ў СМІ і растлумачылі, чаму рамонт зацягнецца да мая

Праз тры дні пасля публікацыі незалежнага СМІ брэсцкія чыноўнікі нарэшце растлумачылі, чаму рамонт на Махновіча зацягнулі яшчэ на пяць месяцаў.

11 кастрычніка 2026 13:35

Гражданина Мадагаскара экстрадировали из ОАЭ в Беларусь

Беларусь добилась выдачи из Объединённых Арабских Эмиратов иностранца, которого обвиняют в организации нелегального маршрута миграции в Евросоюз. По версии следствия, через белорусскую территорию он…

27 мая 2026 16:28

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер,…

22 мая 2026 11:54

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих…