Чацвер19 лістапада
+8°Брэст · заўтра +3…+8°
$2,9950▼0,0037€3,2876▼0,011310 zł7,4538▼0,0321Курс НБРБ
Даходы і маёмасць кандыдатаў, што балатуюцца на Ганцаўшчыне адрозніваюцца ў разы

Даходы і маёмасць кандыдатаў, што балатуюцца на Ганцаўшчыне адрозніваюцца ў разы

15:48 07 лістапада 2019 ·
Праз 10 дзён адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Сення ў нас ёсць магчымасць паказаць звесткі пра кандыдатаў, за якіх будуць галасаваць у Ганцавічах.

Ганцавіцкі раен падзелены паміж дзвума акругамі. Частка раену будзе галасаваць за кандыдатаў па Баранавіцкай сельскай акрузе №7, а другая палова за тых, хто ідзе па Лунінецкай акрузе №13.

Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй аб даходах кандыдатаў з акругі №7:

  • Вайцешык Сяргей Канстанцінавіч, 12 верасня 1977 года нараджэння, намеснік дырэктара КУМВП ЖКГ «Ганцавіцкая раённая жыллёва-камунальная гаспадарка», пражывае ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці, беспартыйны, вылучаны ад працоўнага калектыву КУМВП ЖКГ «Ганцавіцкая РЖКГ». Агульная сума даходу за 2018 год склала 16 860,46 беларускага рубля, ва ўласнасці мае кватэру ў горадзе Ганцавічы, легкавы аўтамабіль «Фальксваген-Шаран» 2002 года выпуску;
  • Жалнерчык Людміла Мікалаеўна, 30 красавіка 1964 года нараджэння, начальнік аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, пражывае ў горадзе Брэсце, беспартыйная, вылучана шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Агульная сума даходу за 2018 год склала 44 699,82 беларускага рубля, ва ўласнасці мае кватэру ў горадзе Брэсце, два легкавыя аўтамабілі: «Фальксваген -Гольф» 2002 года выпуску, «Сітраен-С4» 2014 года выпуску;
  • Лосік Фёдар Сцяпанавіч, 4 лютага 1952 года нараджэння, пенсіянер, пражывае ў горадзе Баранавічы, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі, вылучаны Ліберальна-дэмакратычнай партыяй. Агульная сума даходу за 2018 год склала 6 587,11 беларускага рубля, ва ўласнасці мае дом, зямельны ўчастак у горадзе Баранавічы, наступныя транспартныя сродкі: матацыкл «Вятка» 1961 года выпуску, матацыкл ММВЗ-106 1971 года выпуску, матацыкл «Іж-Юпітэр-4К» 1981 года выпуску, легкавыя аўтамабілі ЗАЗ-968 1969 года выпуску, «Форд-Транзіт» 1992 года выпуску, «Фальксваген-Гольф» 1983 года выпуску, «Форд-Фіеста» 1992 года выпуску. З’яўляецца ўладальнікам акцый ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 4» горада Брэста.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

08 лістапада 2026 14:38

Еўропа хоча гаварыць з Расіяй. Але палітолаг забыў удакладніць, пра што менавіта

Асобныя дыпламатычныя ініцыятывы еўрапейскіх лідараў ужо падаюць як змену стаўлення Еўропы да Расіі. Палітолаг Дзяніс Дзянісаў тлумачыць гэта празрэннем еўрапейскіх палітыкаў, якія нібыта ўсвядомілі…

08 лістапада 2026 13:33

Бітва за сякеру Лукашэнкі

Пішучая брація дзяржСМІ змагаецца за бясцэнны прыз — працоўную сякеру Аляксандра Лукашэнкі з яго асабістым аўтографам. Дзеля такой узнагароды работнікі дзяржаўных СМІ змянілі пёры…

08 лістапада 2026 01:01

Ад Ліберыі да Кітая праз Якуба Коласа. Як тлумачаць, чаму ў Беларусі не патрэбныя палітычныя партыі

Спачатку нам распавядаюць, што заходнія выбары купляюць мільянеры, потым абвяшчаюць кітайскіх камуністаў узорам сумленнасці, а ў фінале высвятляецца, што самім беларусам дастаткова моцнага прэзідэнта…

02 лістапада 2026 18:28

Медыягігіена па-беларуску. Як фільтраваць інфармацыйны шум і заставацца пры здаровым розуме

Як не патануць у навінах, захаваць здаровы сэнс і не падставіцца — практычны дапаможнік па медыягігіене ў Беларусі.