Аўторак24 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
Моладзь з Берасця запрашаюць “забіць казла”

Моладзь з Берасця запрашаюць “забіць казла”

13:07 22 лістапада 2017 ·
Агенства рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” і каманда VolunTeam запускаюць валанцерскую гульню “Даміно”, у якой кожны можа праявіць сябе і атрымаць прыз.

Першы раўнд гульні – з 15 па 29 лістапада. За гэты час трэба зарэгістраваць каманду (мінімум 2 чалавекі) і рэалізаваць сваю ідэю добрай справы.Далучыцца да гульні можна і падчас яе. Магчымасць удзелу мае моладзь ад 16 да 30 гадоў з Берасця. Спасылка для рэгістрацыі тут.

 

Ідэя можа быць накшталт сацыяльнай, грамадска-карыснай акцыі і пойдзе на карысць гораду, яго жыхарам, асобным групам. Ідэі для рэалізацыі могуць быць абсалютна рознымі: напрыклад, піяр групы ВК з цікавай тэмай, бясплатныя абдымкі на вуліцы Савецкай. Можна нават падкідваць паштоўкі з добрымі словамі ў паштовыя скрыні або прачытаць лекцыю, зрабіць майстар-клас – усё, што душы заўгодна, усё ў чым вы прафесіянал або ў чым вы хацелі б развіць свае ўменні.

Завяршальны крок першага этапа – дакументацыя зробленага (можна зрабіць фота, зняць відэа ці неяк яшчэ).

29 лістапада адбудзецца сустрэча ў офісе АРР “Дзедзіч” у Берасьці, дзе кожны прэзентуе тое, што атрымалася. Пасля гэтага будзе абраны пераможца, які атрымае прыз.

Калі на рэалізацыю ідэі патрэбна невялікае фінансаванне (да 10 рублёў) або офіс для прэзентацыі, або наогул ёсць пытанні – можна звязацца па тэлефоне +37529 820 3620 Вольга (https://vk.com/olya_soroka).

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

08 лістапада 2026 13:33

Бітва за сякеру Лукашэнкі

Пішучая брація дзяржСМІ змагаецца за бясцэнны прыз — працоўную сякеру Аляксандра Лукашэнкі з яго асабістым аўтографам. Дзеля такой узнагароды работнікі дзяржаўных СМІ змянілі пёры…

24 лістапада 2023 16:36

Удается ли пенсионерам из Беларуси путешествовать по миру?

Институт социологии НАН Беларуси провел исследование о жизни беларусских пенсионеров. Среди прочего, спрашивали о досуге — оказалось, что главные спутники пенсионеров действительно огород и телевизор, чтение книг и газет, прогулки…

09 ліпеня 2023 22:19

Россия вместо Евросоюза: куда сейчас могут поехать в отпуск белорусы?

Какие варианты для отдыха и путешествий есть у белорусов нынешним летом, с чем приходится сталкиваться при получении виз и как решаются проблемы с логистикой из-за запрета авиаперелетов в Евросоюзе?

10 чэрвеня 2023 11:08

Не до развлечений: сколько семья в Беларуси в среднем тратит на культуру, спорт и отдых?

В предпандемийный 2019 год на культуру, спорт и отдых беларусы расходовали более 7% от общего объема потребительских расходов. С переходом пандемии эти расходы значительно снизились, а после того, как эпидемиологическая…