“Мы пачуем сотні прамоў”: падзяка пенсіянеру з Ганцавічаў, які смела выступіў на мітынгу

“Мы пачуем сотні прамоў”: падзяка пенсіянеру з Ганцавічаў, які смела выступіў на мітынгу

14:16 27 августа 2020
У рэдакцыю прыйшоў адкрыты ліст ад чытачкі Віталіі Глаз, якая просіць апублікаваць падзяку жыхару Ганцавічаў Васілю Бураку, які вельмі смела выступіў на мітынгу "За Беларусь" 21 жніўня. Публікуем ліст цалкам.

Добры дзень, паважаная рэдакцыя.

А дзень сапраўды добры, далібог, добры. Была ў мяне калісьці такая прыкмета: сустрэнеш за дзень хоць аднаго шчырага, адкрытага, прыемнага чалавека, і дзень ужо сам па сабе добры.

Зараз такі неверагодны час па колькасці шчырых і добрых людзей на квадратны метр, што кожны дзень мне добры. Як беларусы сплачаюцца, знаёмяцца, дапамагаюць і пасміхаюцца адзін аднаму! Са шчырым адкрытым позіркам, з смелымі слушнымі словамі, распраўленымі плячыма нараджаецца Нацыя. І проста не можна стаяць збоку, само сабой хочацца пасміхацца, вітаць, знаёміцца, дапамагаць, падтрымліваць.

Глядзела відэа на Ютубе, выступаў Васіль Пятровіч Бурак на арганізаваным дзяржавай мітынгу 21 жніўня ў Ганцавічах.

Ад відэа прамовы звычайна не такія ўражанні,  як у рэале. Але ад гэтай –  4 хвіліны 40 секунд – нельга было адарвацца, пераглядала некалькі разоў. Не можна маўчаць, не можна, хочацца звярнуцца, хочацца аддаць усе мае словы, усе думкі, усе эмоцыі і пачуцці ад пачутага і пабачанага Васілю Пятровічу:

Шаноўны Васіль Пятровіч, я бачыла момант Вашага выступу. Гэта неверагодна кранальная прамова. Літаральна, глядзела як нараджаецца кожнае слова, на рухі рук і плячэй, якія намагаліся перасіліць хваляванне і дапамагалі словам ляцець да сэрцаў.

Васіль Пятровіч, вялікі Вам дзякуй за такую інтэлігентную і шчырую прамову, вялікі дзякуй за слёзы-катарсіс, вялікі дзякуй за шчымленне недзе ў пераносіцы і скронях, вялікі дзякуй за надзею і веру, што будзе жыць вечна наша Беларусь, пакуль ёсць такія людзі як Вы, вялікі дзякуй за словы, якія даляцелі да многіх і многіх сэрцаў.

На вялікі жаль, прамову да канца мы так і не пачулі.

Але, ведаеце што, Васіль Пятровіч, гэта не кропка! Выключаны мікрафон, дэцыбелы музыкі, маханне флагам у вочы і дзікі рогат – гэта не кропка! Гэта так, маленькая непрыемная паўза. Яна скончыцца! Далібог, скончыцца.

Я ўпэўнена, мы пачуем ад Вас сотні прамоў, і Вы пачуеце ў адказ усе нашыя апладысменты, тыя апладысменты, якія накіраваў кожны сумленны чалавек па тую старану айфона/планшэта/манітора да Вас. Васіль Пятровіч, ведайце, што апладысменты былі! Вось некаторыя толькі з іх:

“Паважаны спадар Васіль, Ваш мужны ўчынак вельмі мяне закрануў! Вы сапраўдны герой, калі паспрабавалі данесьці праўду да людзей! Я слухала Вас і адчувала гонар! Дзякуй! Аляксандра Супрон”.

“Вітаю вас, спадар Васіль! Мяне глыбока ўразіла і натхніла Вашая прамова, і мне хочацца, каб Вы пра гэта ведалі. Казаць праўду перад такой аўдыторыяй, перад якой стаялі Вы, – гэта акт грамадзянскай мужнасці. Дзякуй Вам за яе! Кожны такі ўчынак – каменчык у моцны падмурак новай, прыгожай, здаровай краіны. Спадзяюся калі-небудзь асабіста паціснуць вам руку. З павагай, Кацярына Трубовіч (Мінск)”.

“Шаноўны спадар Васіль! Дазвольце выказаць Вам маю павагу і падзяку за Вашу актыўную пазіцыю. Вы сапраўдны шчыры беларус! Ваша смелая прамова будзе натхненнем усім беларусам, якія чакаюць перамен. Вольга Кавальчук.”

“Васіль Пятровіч, шчырая падзяка Вам ад усяго сэрца і нізкі паклон за мужнасць, вернасць сваім прынцыпам. Я таксама педагог, і мне балюча слухаць і бачыць, як паступова знікаюць такія важныя чалавечыя каштоўнасці, як гонар, павага, справядлівасць, смеласць. Як далей выхоўваць дзяцей, калі яны з першых дзён знаходжання  ў сістэме адукацыі акунаюцца ў прастору падману, асуджэння, беззаконня,  падвойных стандартаў, прыстасоўваюцца да гэтага. Кім яны вырастуць у такім атачэнні? Будуць таксама гнеўна крычаць на сталага чалавека, настаўніка толькі за тое, што яго думкі не супадаюць з чыейсьці асабістай ідэалогіяй? Я абурана і не хачу такой будучыні дзецям і краіне. Эдзіта Бранцэвіч”.

“Васіль Пятровіч, добрага вам часу! Вашага тату звалі як і майго – Пётр, і, слухаючы Вас, я ўспамінала яго. Таты ўжо няма, але мне было так светла і цёпла ад Вашых словаў, ад таго, як шчыра і смела вы казалі, ад таго, што Вы казалі тое, што і адчувалі. Як і мой тата рабіў. Я ганаруся тым, што жыву з Вамі на адной зямлі, ганаруся тым, што вы – мой зямляк! Шчыры Вам дзякуй за Ваш светлы і мужны ўчынак, за Вашыя словы! Пакуль ёсць такія людзі як Вы – будзе жыць наша любімая Беларусь! Нізкі Вам паклон і блаславенне нябёс няхай будзе з Вамі! Вераніка”.

Паважаная рэдакцыя, я/мы не ведаем што рабіць з нашымі словамі, думкамі, пачуццямі…. Вельмі хочацца, каб іх пачуў/пабачыў/адчуў шаноўны Васіль Пятровіч. Мы ўпэўнены, што яму незалішняй будзе маральная падтрымка, хаця б і ў такім выглядзе. Мы адсылаем гэты ліст Вам і просім дапамогі ў тым, каб ён дайшоў да адрасата. У якім выглядзе: на старонках Вашай газеты, альбо як асабістае паведамленне  спадару В. П. Бураку – пакідаем на Вашае рашэнне і магчымасці.

Шчыры дзякуй за працу!

З вялікай павагай, Віталія Глаз.

Ад рэдакцыі.

Выступ Васіля Пятровіча, сапраўды, выклікаў незвычайны рэзананс у інтэрнэце. Людзі перасылалі яго адзін адному, дзяліліся ў сацыяльных сетках. Толькі на адным ютуб-канале выступ паглядзелі больш за 450 тысяч разоў. На самім мітынгу ў Ганцавічах прысутнічала некалькі соцень чалавек.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

08 ноября 2026 21:12

Кому теперь нужен крахмальный завод в Дрогичине?

Часть работников Дрогичинского крахмального завода рискует остаться без работы. Частный собственник намерен отказаться от предприятия, а производственный комплекс может скоро снова перейти государству. Сейчас на заводе работают около 100 человек, но сколько рабочих мест могут сократить, неизвестно. При этом ещё в апреле 2026 года здесь достроили новую котельную.

10 октября 2026 17:26

Защита личных данных на государственном сервисе “Обращения.бел” оказалась пшиком?

Доверили государству свои жалобы, а их теперь читают посторонние? «Обращения.бел: сервис, которому доверяют», гордо рекламировало Министерство связи. Через систему подано более 1,7 миллиона обращений, а беларусам обещали ещё и искусственный интеллект.  Но 9 октября 2026 года в соцсетях разлетелась информация о возможной утечке персональных данных. И теперь возникает вопрос: насколько надёжным оказалось это хвалёное хранилище государственных […]

31 июля 2026 13:18

«Признайте вину и отпустим». Как палаточный лагерь под Россонами стал массовым делом

Жена гражданина России пыталась найти помощь для мужа, которого вместе с сотнями людей задержали в лесном лагере под Россонами в Витебской области. По её словам, мужа убеждали признать обвинение в «несанкционированном массовом мероприятия» по статье 24.23 КоАП, обещая, что после подписи его сразу отпустят. Как и многие, он не хотел признавать вину в том, что отдых в лесу, не спросив власти, является нарушением. МВД подтвердило задержание более 300 человек.

20 июня 2026 10:23

Беларусь у последней черты. Зеленский поставил Лукашенко ультиматум

Президент Украины Владимир Зеленский в пятницу, 19 июня 2026 года, фактически поставил Лукашенко ультиматум: убрать с белорусской территории оборудование, которое помогает России наводить удары по Украине. Срок – неделя. Если нет – Украина сделает это сама.