Серада25 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
На польскай мяжы злавілі беларускага “меламана” з 1500 пачкамі цыгарэт. ФОТА

На польскай мяжы злавілі беларускага “меламана” з 1500 пачкамі цыгарэт. ФОТА

19:41 09 студзеня 2019 ·
Кантрабанду ў 1500 пачак цыгарэт затрымалі афіцэры Падляшскай краёвай адміністрацыі казначэйства на памежным пераходзе ў Кузніцы.

Тытунёвыя вырабы, прыблізны кошт якіх складае больш за 20 тысяч злотых, былі выяўлены ўнутры калонкі. Гукаўзмацняльная сістэма была ўсталявана ў багажніку аўтамабіля Chrysler 31-гадовага беларуса.

Кажа супрацоўнік Адміністрацыйна-падатковай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі:

Унутры аўтамабіля знаходзілася гукаўзмацняльная сістэма, якая, сярод іншага, складалася з вялікай калонкі ўсталяванай у багажніку машыны. Падчас агляду было выяўлена, што ўнутры знаходзіцца 1500 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Адкрыць калонку можна было толькі пасля адблакавання двух электразамкоў і двух электрамагнітаў.

Супраць кіроўцы пачата адміністрацыйная справа, цыгарэты і аўтамабіль з акустычнай сістэмай, адаптаванай для перавозкі кантрабанды, канфіскаваныя да рашэння суда. Беларусу пагражае вялікі штраф і страта аўтамабіля.

racyja.com

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

18 лістапада 2026 12:46

Польшча ў кастрычніку радзей давала беларусам абарону

Грамадзяне Беларусі, якія дабіваліся абароны ў Польшчы ў кастрычніку 2026 года, атрымалі 58 адмоваў, а 15 спраў прыпынілі. Статус бежанца атрымалі 20 чалавек, яшчэ…

03 лістапада 2026 01:04

Улады Брэста «заўважылі» праблему на Махновіча пасля публікацыі ў СМІ і растлумачылі, чаму рамонт зацягнецца да мая

Праз тры дні пасля публікацыі незалежнага СМІ брэсцкія чыноўнікі нарэшце растлумачылі, чаму рамонт на Махновіча зацягнулі яшчэ на пяць месяцаў.

31 кастрычніка 2026 14:02

Дзяржпераварот у Польшчы і выхад з ЕС? Адкуль узяліся гучныя чуткі

Польшча ўвечары 30 кастрычніка апынулася ў цэнтры гучнага палітычнага скандалу. У інфармацыйнай прасторы з'явіліся паведамленні пра «дзяржаўны пераварот», прэзідэнт тэрмінова перапыніў замежную паездку, а…

11 кастрычніка 2026 14:07

Экстренное совещание в Польше после угроз премьер-министру и министру обороны

Угроза безопасности двух высших руководителей Польши заставила власти страны экстренно задействовать полицию, государственную охрану и контрразведку. 11 октября 2026 года стало известно о возможной…