Аўторак24 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
Пасля 20 гадоў працы взольніўся дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык»

Пасля 20 гадоў працы взольніўся дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык»

16:15 30 снежня 2020 ·
За гэты час музей стаў культурным брэндам горада ў Брэсцкай вобласці

Сыходзіць з пасалы дырэктар музея Юрый Зялевіч, які кіраваў установай 20 год. За гэты час музей стаў культурным брэндам райцэнтра. Гэта адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн у Беларусі.

“Пружанскі палацык”

«Сапраўды, з 1 студзеня я ўжо не буду працаваць у музеі наогул. Я звольніўся па дамове бакоў, сам напісаў заяву. Мы дамовіліся з кіраўніцтвам, што не будзем каментаваць гэтае рашэнне. Скажу толькі, што я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася», — коратка патлумачыў журналістам Юрый Зялевіч прычыны.

Па адукацыі Юрый настаўнік геаграфіі, але ўсё жыццё займаўся краязнаўствам. Сябра таварыства беларускай мовы.

«Я заўсёды вытрымліваў лінію беларускага адраджэння. У нас Вайцюшкевіч тры ці чатыры разы выступаў, быў, нават калі гэта было забаронена», — падзяліўся дырэктар.

У Юрыя трое дзяцей. Новага месца працы ён пакуль не знайшоў — узяў паўзу перадыхнуць.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

24 лістапада 2026 15:00

Гісторыя паўстанца, які пахаваны пад Брэстам

Антоній Калішэк, ураджэнец усходняй Польшчы, удзельнік паўстання 1863 года, знайшоў апошні прыстанак пад Брэстам. Яго лёс і магіла.

24 лістапада 2026 11:00

Пуслоўскія: якую спадчыну пакінуў род піянераў капіталізма на Берасцейшчыне

Магнаты і мецэнаты Пуслоўскія будавалі фабрыкі, палацы і храмы на Берасцейшчыне. Што з іх спадчыны захавалася і працуе сёння.

24 лістапада 2026 02:00

Беларусаў мільёны, але беларуская мова застаецца мовай меншасці

Ці можа нацыя захаваць сваю адметнасць, калі яе родная мова паступова знікае са штодзённага жыцця? Беларусамі сябе называюць мільёны людзей, але для значнай часткі…

23 лістапада 2026 11:00

Якая спадчына Тадэвуша Касцюшкі на Берасцейшчыне

Дзе на Берасцейшчыне шукаць сляды Тадэвуша Касцюшкі: ад Марачоўшчыны і Косава да мясцін, звязаных з яго жыццём і паўстаннем 1794 года.