Чацвер26 лістапада
+1°Брэст · заўтра -3…+1°
$2,9954▲0,0008€3,2737▼0,012610 zł7,3392▼0,0347Курс НБРБ
Пракурор просіць расстраляць юнакоў, якія забілі настаўніцу ў Чэрыкаве

Пракурор просіць расстраляць юнакоў, якія забілі настаўніцу ў Чэрыкаве

08:38 09 студзеня 2020 ·
Суд над двума братамі ідзе з лістапада 2019 года. Раней судзімыя юнакі (аднаму 18 гадоў, другому 20) ў красавіку мінулага года забілі настаўніцу ў Чэрыкаве, пасля чаго падпалілі яе дом.

Браты прыйшлі адпомсціць 47-гадовай жанчыне, якая працавала настаўнікам-дэфектолагам. Настаўніца паведаміла ў сацыяльна-педагагічны цэнтр пра праблемы мясцовай жыхаркі: маўляў, тая не даглядае сваіх малых дзяцей. Дзяўчына аказалася роднай сястрой «мсціўцаў», якія вырашылі пакараць неабыякавага педагога.

Двое п’яных юнакоў збівалі і катавалі жанчыну, нанеслі ёй больш за сотню нажавых удараў. Пасля скралі камп’ютар і падпалілі дом.

А цяпер пракурор папрасіў, каб братоў прысудзілі да смяротнага пакарання.

І вельмі верагодна, што браты атрымаюць найвышэйшую меру, бо ўвагу на гэтую гісторыю звярнуў персанальна Аляксандр Лукашэнка.

Ён даваў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару «Эха Масквы» Аляксею Венедзіктаву. І калі гутарка зайшла пра адмену смяротнага пакарання, Лукашэнка ў якасці прыклада злачынства, за якое чалавек заслугоўвае расстрэл, узгадаў менавіта забойства ў Чэрыкаве:

«Два падонкі, інакш не назавеш, не памятаю, у якім раёне. У іх ужо былі і разбоі, і іншае, і каралі іх. Забілі сваю настаўніцу. За што? За тое, што яна абараняла дваіх дзяцей іх сястры. Сястра ніякая, асацыяльны элемент. [Настаўніца] бараніла і патрабавала забраць іх з сям’і і перадаць у іншую ці ў дзіцячы дом. [Забойцы] яе рэзалі ўсю ноч. Не проста застрэлілі, забілі. Яны яе забівалі ўсю ноч. Яна прасіла іх, маліла. І яны ў рэшце рэшт да раніцы дабілі. Як?»

Прысуд па справе будзе вынесены ў найбліжэйшы час.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

24 лістапада 2026 01:40

У Мінску былы супрацоўнік вымагаў мільён у наймальніка

Заснавальніку арганізацыі падчас сустрэчы мужчына прапанаваў аформіць фіктыўную куплю-продаж набору посуду і калекцыйнага альбома з манетамі. Крымінальную справу накіравалі ў суд. Крымінальную справу супраць…

11 кастрычніка 2026 13:35

Гражданина Мадагаскара экстрадировали из ОАЭ в Беларусь

Беларусь добилась выдачи из Объединённых Арабских Эмиратов иностранца, которого обвиняют в организации нелегального маршрута миграции в Евросоюз. По версии следствия, через белорусскую территорию он…

23 ліпеня 2026 20:05

МИД Беларуси заявил об угрозе детям активистки, которая живёт в Польше

О готовящемся в Польше совершении террористического акта и нападении на несовершеннолетних детей белорусской активистки 23 июля 2026 года сообщил МИД Беларуси польской стороне по дипломатическому каналу. И тут же опубликовал…

18 чэрвеня 2026 13:33

Подозреваемого в убийстве художника задержали

В Польше задержали мужчину, которого подозревают в причастности к убийству российского художника и блогера Роберта Кузовкова, известного под псевдонимом Семён Скрепецкий. О задержании сообщил премьер-министр Польши Дональд Туск.