Чацвер26 лістапада
0°Брэст · заўтра -3…+1°
$3,0065▲0,0111€3,2888▲0,015110 zł7,3349▼0,0043Курс НБРБ
Школьнікі з Брэсцкай вобласці сталі пераможцамі першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Школьнікі з Брэсцкай вобласці сталі пераможцамі першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

08:23 09 студзеня 2018 ·
На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу для вучняў 7 і 8 класаў запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры.

Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці заявілі на конкурс 279 відэа: пасля падведзенння вынікаў першага этапу 30 з іх сталі пераможцамі.

Школьнікі з Брэсцкай вобласці сталі пераможцамі першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» — фота 3

Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыўся 20 снежня. Затым адбылося пасяджэнне журы, якое вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу. Са спісамі пераможцаў першага этапу можна азнаёміцца па спасылцы.

Відэа некаторых удзельнікаў з Брэста і Брэсцкай вобласці, якія перамаглі ў першым этапе конкурсу:

Аляксандра Коцелева (Брэст):

Вольга Грыб (Столінскі раён):

Кірыл Грыцкевіч (Ганцавічы):

Елізавета Шчэрбацэвіч (Кобрын):

Іван Мазурук (Камянецкі раён):

«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй. Я ўдзячны арганізатарам за тое, што далі жыццё такому цудоўнаму праекту», – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы, пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі.

Школьнікі з Брэсцкай вобласці сталі пераможцамі першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» — фота 4

Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom.

«Мы хацелі б падзякаваць усім удзельнікам конкурсу, а таксама іх педагогам і бацькам за ўвагу да праекта і сапраўдную цікавасць да беларускай літаратуры. Мы рады, што праект «Чытаем па-беларуску з velcom» адкрывае для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстоўвае магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі», – адзначылі ў velcom.

Падчас першага этапу конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя, якія праявілі ініцыятыву падтрымаць удзельнікаў. Сваё прачытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач», «Мінск», працоўныя калектывы «МТЗ» і «ММЗ», маладыя паэты, студэнты БДУ.

Школьнікі з Брэсцкай вобласці сталі пераможцамі першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» — фота 2

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 года, а пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

09 лістапада 2026 15:26

«Я здесь вообще зачем?» Как найти своё место в команде и не потерять себя

В хорошей команде каждому должно найтись место. Но что делать, если вы не понимаете, в чём ваша роль, или она давно перестала вас устраивать? Иногда это становится заметно в самых…

08 лістапада 2026 13:33

Бітва за сякеру Лукашэнкі

Пішучая брація дзяржСМІ змагаецца за бясцэнны прыз — працоўную сякеру Аляксандра Лукашэнкі з яго асабістым аўтографам. Дзеля такой узнагароды работнікі дзяржаўных СМІ змянілі пёры…

06 лістапада 2026 19:41

Маці адстаяла правы і дабілася, каб сям’ю не паставілі на СНС

Для сям'і з аднаго з гарадоў Брэсцкай вобласці сацыяльнае расследаванне стала непрыемным сюрпрызам. Маці падрыхтавалася да пасяджэння савета прафілактыкі, вывучыла дакументы і дабілася, каб яе дзяцей не прызналі такімі, што…

03 лістапада 2026 15:05

Это усталость или выгорание: как вернуть ресурс и не потерять себя

Выходные закончились, а ощущения отдыха нет. Утром трудно взяться за привычные дела, сообщения раздражают, на разговоры с близкими не хватает сил. Даже то, что раньше радовало, теперь оставляет равнодушным. Это…