Чацвер19 лістапада
+9°Брэст · заўтра +3…+9°
$2,9950▼0,0037€3,2876▼0,011310 zł7,4538▼0,0321Курс НБРБ
У Брэсце на сценах намалявалі вершы беларускіх класікаў. У гарвыканкаме дазволілі

У Брэсце на сценах намалявалі вершы беларускіх класікаў. У гарвыканкаме дазволілі

08:57 18 снежня 2019 ·
У цэнтры Брэста, на вуліцах Гогаля, Камсамольская і Маякоўскага, прапісаліся вершы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш.

Новая для Брэста ідэя з’явілася дзякуючы вучню Гімназіі №1 Дзянісу Рабчуку, які стварыў валанцёрскую ініцыятыву #vershybrest і падаў сваю ідэю на конкурс у рамках Школы праектнага мэнэджэра, якая праводзіцца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

– Ідэя з’явілася нечакана, падчас шпацыру па Львову, дзе ўжо ёсць падобныя муралы. Тады я падумаў і вырашыў: “Трэба дзейнічаць”. Я напісаў невялікі праект “#vershybrest”, падаў яго на конкурс у межах “Школы праектнага мэнэджара” і перамог у ім. Атрымаў фінансаванне на маляванне трох вершаў, – распавядае аўтар валанцёрскай ініцыятывы #vershybrest Дзяніс Рабчук.

Акцыя атрымала падтрымку старшыні берасцейскага гарвыканкаму Аляксандра Рагачука. Вялікую дапамогу ў выбары месцаў для малюнкаў і ў аператыўным выкананні неабходных адміністрацыйных працэдур і дазволаў аказалі галоўны архітэктар Берасця Мікалай Уласюк і кіраўнік аддзела ідэалогіі Генадзь Іванчын.

Для малявання Дзяніс запрасіў мастачку Юлія Раманчук, якая ў канцы лістапада пачала працу над рэалізацыяй ініцыятывы. Першым быў напісаны верш Максіма Багдановіча, затым верш Генадзя Бураўкіна і напрыканцы – Ніны Мацяш.

Як распавёў Дзяніс Рабчук, на гэтым ініцыятыва не скончыцца. У бліжэйшы час плануецца запуск краўндфандынгавай кампаніі па зборы сродкаў на ўпрыгожванне вершамі беларускіх класікаў іншых дамоў у цэнтры горада. Актывісты плануюць намаляваць яшчэ два дзясяткі муралаў-вершаў.

Дарэчы, ужо зараз кожны берасцеец можа прапанаваць камандзе #vershybrest тыя вершы беларускіх класікаў, якія абавязкова павінны прачытаць жыхары і госці нашага гораду. Прапановы можна дасылаць на пошту: [email protected] ці ў асабістыя паведамленні ў Інстаграм ініцыятывы: @vershy.brest.

Сачыць за иніцыятывай можна ў “ВК” @vershybrest ці ў Інстаграме @vershy.brest. Адзначайце хэштэгам #vershybrest фотаздымкі на фоне муралаў з вершамі і прапануйце свае ідэі па пашырэнні ініцыятывы. Давайце разам зробім наш горад яшчэ больш прыгожым і цікавым.

Валанцёрская ініцыятыва #vershybrest рэалізавана ў межах “Школы праектнага мэнэджара” і пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

19 лістапада 2026 16:00

Баляслаў Пачопка: вясковы святар на Целяханшчыне, якому дапамагала княгіня

Грэка-каталіцкі святар Баляслаў Пачопка выдаў адну з першых граматык беларускай мовы і пабудаваў царкву ў Бабровічах. Яго лёс і трагедыя яго вёсак.

29 снежня 2023 13:29

«Влияние церкви на общество в Беларуси крайне преувеличено: как властями, так и оппозицией»

Православный священник Александр Шрамко высказался о наполняемости православных храмов, комментируя свое же заявление о том, что из всех считающих себя православными только 1% реально верующие, то есть практикуют свою веру и участвуют в богослужениях.

22 снежня 2023 15:22

Как санкции влияют на культурное наследие Беларуси

Каждый год Беларусь получала около 5 млн долларов на восстановление историко-культурного наследия. С введением санкций финансирование приостановлено. Теперь можно рассчитывать в основном на средства из бюджета.

29 лістапада 2023 15:26

Анна Кондратюк: “Беловежская пуща – отдельная цивилизация”

Первый приз белорусской литературной премии Ежи Гедройца за 2022 год получила книга литературных репортажей Анны Кондратюк "У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай Пушчы" ("В пристенке старого леса. Истории людей из Беловежской пущи").