Серада25 лістапада
+1°Брэст · заўтра -3…+1°
$2,9954▲0,0008€3,2737▼0,012610 zł7,3392▼0,0347Курс НБРБ
У Косаве 15 кастрычніка ўшануюць Тадэвуша Касцюшку

У Косаве 15 кастрычніка ўшануюць Тадэвуша Касцюшку

16:10 11 кастрычніка 2017 ·
У нядзелю, 15 кастрычніка, у Косаве (Івацэвіцкі раён) адбудуцца мерапрыемствы да 200-ых угодкаў смерці Тадэвуша Касцюшкі. Чакаюцца і замежныя госці.

Мерапрыемствы пачнуцца з імшы ў Троіцкім касцёле ў Косаве а 10 гадзіне 15 кастрычніка.

А 11.30 распачнецца цырымонія ўскладання вянкоў да мемарыяльнага знаку каля сядзібы-музея Касцюшкаў. Тут жа адбудзецца прэзентацыя відэароліка аб жыцці Тадэвуша Касцюшкі і тэатралізаваная пастаноўка.

Выступяць прадстаўнікі мясцовых улад, госці, у тым ліку і з-за мяжы.

Як адбывалася ўшанаванне Тадэвуша Касцюшкі 4 лютага 2017 года, у дзень яго нараджэння, глядзіце на відэа:

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

24 лістапада 2026 15:00

Гісторыя паўстанца, які пахаваны пад Брэстам

Антоній Калішэк, ураджэнец усходняй Польшчы, удзельнік паўстання 1863 года, знайшоў апошні прыстанак пад Брэстам. Яго лёс і магіла.

24 лістапада 2026 11:00

Пуслоўскія: якую спадчыну пакінуў род піянераў капіталізма на Берасцейшчыне

Магнаты і мецэнаты Пуслоўскія будавалі фабрыкі, палацы і храмы на Берасцейшчыне. Што з іх спадчыны захавалася і працуе сёння.

23 лістапада 2026 11:00

Якая спадчына Тадэвуша Касцюшкі на Берасцейшчыне

Дзе на Берасцейшчыне шукаць сляды Тадэвуша Касцюшкі: ад Марачоўшчыны і Косава да мясцін, звязаных з яго жыццём і паўстаннем 1794 года.

20 лістапада 2026 15:00

Рамуальд Траўгут: шлях ад афіцэра імперыі да сімвала барацьбы з ёю

Ураджэнец Камянецкага раёна амаль усё жыццё служыў Расійскай імперыі, а ў 1863 годзе ўзначаліў паўстанне супраць яе.