Аўторак24 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
У Пінску адбудзецца «Фэст экскурсаводаў»

У Пінску адбудзецца «Фэст экскурсаводаў»

10:21 08 красавіка 2019 ·
У наступныя выходныя пінчукоў і гасцей горада запрашаюць прыняць ўдзел у «Фэсце экскурсаводаў". Як паведаміў сайту "Першы Рэгіён" адзін з удзельнікаў мерапрыемства Сяргей Дзям'янаў падчас падарожжаў па горадзе мы даведаемся, па якой прычыне палешукі так ганарацца сваёй сталіцай.

Сяргей Дзям’янаў: “Па-першае, я з Пінска”. Дасведчаныя людзі кажуць, што менавіта так пінчукі прадстаўляюцца пры знаёмстве. Пра гэта і не толькі, мы раскажам усім жадаючым хто прыйдзе да нас 13-14 красавіка і прыме ўдзел у фэсце экскурсаводаў у культурнай сталіцы Беларусі 2019 года».

Праграма экскурсій:

13 красавіка – экскурсія «Пінск – горад натхнення і талентаў». Яе прадстаўляе экскурсавод Таццяна Аркадзеўна Хвагіна, экскурсавод года-2018 па рэзультатах нацыянальнай турыстычнай прэміі «Пазнай Беларусь». Экскурсія знаёміць з гістарычнымі архітэктурнымі помнікамі і славутасцямі Старога горада, мастакамі, архітэктарамі, пісьменнікамі, паэтамі, музыкамі, для якіх Пінск служыў крыніцай натхнення, і адрасамі самых яскравых культурных падзей 2019 года. Збор – а 17.00 на плошчы Леніна каля Калегіюма (Музея Беларускага Палесся)

14 красавіка ў 15.00 Сяргей Дзям’янаў распавядзе пра «Пінск – горад дзевяці стагоддзяў». Збор – на плошчы Леніна

14 красавіка – экскурсія «Па алеях старога парка». Збор – ля ўвахода ў парк з боку 3 корпуса Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

24 лістапада 2026 15:00

Гісторыя паўстанца, які пахаваны пад Брэстам

Антоній Калішэк, ураджэнец усходняй Польшчы, удзельнік паўстання 1863 года, знайшоў апошні прыстанак пад Брэстам. Яго лёс і магіла.

24 лістапада 2026 11:00

Пуслоўскія: якую спадчыну пакінуў род піянераў капіталізма на Берасцейшчыне

Магнаты і мецэнаты Пуслоўскія будавалі фабрыкі, палацы і храмы на Берасцейшчыне. Што з іх спадчыны захавалася і працуе сёння.

23 лістапада 2026 11:00

Якая спадчына Тадэвуша Касцюшкі на Берасцейшчыне

Дзе на Берасцейшчыне шукаць сляды Тадэвуша Касцюшкі: ад Марачоўшчыны і Косава да мясцін, звязаных з яго жыццём і паўстаннем 1794 года.

20 лістапада 2026 15:00

Рамуальд Траўгут: шлях ад афіцэра імперыі да сімвала барацьбы з ёю

Ураджэнец Камянецкага раёна амаль усё жыццё служыў Расійскай імперыі, а ў 1863 годзе ўзначаліў паўстанне супраць яе.