«Урок асцярожнасці» прайшоў у Аброўскім дзіцячым садку. ФОТА

18:18 20 октября 2017
ОБСУДИТЬ
З агнём жарты кароткія. І недапушчальныя. Гэта канстатуюць выхаванцы ДУА “Аброўскі дзіцячы сад”. Не таму, што хлопчыкі і дзяўчынкі тут з’яўляюцца актыўнымі падпальшчыкамі, а таму, што і выхавацелі, і бацькі выхаванцаў клапоцяцца аб бяспецы дзяцей самым належным чынам, змалку тлумачаць ім аб вогненнай пагрозе, аб небяспецы дыму і г.д.

Аб рабоце калектыву дзіцячага сада ў дадзеным накірунку яскрава сведчаць абсталяваныя з густам тэматычныя “Куточкі бяспекі”, а “Востраў бяспекі”, крапатлівымі намаганнямі загадчыцы ўстановы і выхавацеляў, які размешчаны ў асобным пакоі, бадай, самае любімае месца для дзіцячых гульняў.

“Урок асцярожнасці” у рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам” для выхаванцаў дзіцячага сада правёў інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш.

Атрымалася так, што рабятам прыйшлося толькі напамінаць раней атрыманыя веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Паколькі гутарка была пабудавана на пытаннях і адказах, то хлопчыкі і дзяўчынкі не адчулі ніякіх перашкод, расказваючы падрабязна аб мерах засцярогі каля агню, правілах бяспечнага карыстання электрапрыборамі, газавай плітой, а таксама аб сродках пажаратушэння, нумарах выкліку і паслядоўнасці выказвання інфармацыі пры выкліку пажарных да месца вогненнага здарэння.

Было яшчэ і шэраг тэматычных гульняў, конкурс загадак. Варта адзначыць, што кожнага выхаванца, хто паспяхова спраўляўся з заданнямі ці даваў правільныя адгадкі, чакалі прызы. Самым жаданым прызам для рабят была маляўнічая, навучаючая кніжка-казка “Прыгоды Дашы ў краіне небяспек”. Яе атрымоўвалі самыя эрудыраваныя, дасведчаныя ў веданні пажарнай справы хлопчыкі і дзяўчынкі.

Завяршыўся “Урок асцярожнасці” сумесным праглядам мультфільмаў серыялу “Чароўная кніга МНС”.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 ноября 2023 13:36

Семейный капитал в Беларуси: почему его предпочитают тратить досрочно?

Экономист Ярослав Романчук рассказал о том, как идея поддержки многодетных семей привела к еще большей их зависимости от государства. Ведь более 80% заявок беларусов на досрочное использование семейного капитала связано с улучшением жилья.

06 ноября 2023 17:52

Насколько защищены дети в Беларуси от насилия в семье?

В белорусском обществе, констатируют эксперты, все еще сохраняется терпимое отношение к тому, что родители могут бить своих детей. Хотя это и приводит к трагедиям.

26 ноября 2022 17:19

Як у Беларусі «мабілізуюць» дзяцей і падлеткаў

У Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якое ўзначальвае экс-кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, хочуць дазволіць прымаць дзяцей з васьмі гадоў. Праект указу, які ўносіць змены ў рэгуляванне дзейнасці гэтага таварыства, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале і вынесены на грамадскае абмеркаванне.

15 мая 2022 00:03

Известны самые популярные в Беларуси имена, которыми называли детей в 2021 году

Наиболее популярными именами, которыми в 2021 году в Беларуси называли мальчиков, стали Максим, Марк и Михаил, а среди девочек — Алиса, Анна, Мария и София.