Тэхніка была заўважана на шашы Р94 “Брэст – Дамачава – мяжа з Украінай” і Р17 “Брэст – Маларыта – прапускны пункт Макраны”.

У суправаджэнні спецмашын з мігалкамі і прыпіскай “Брэст” ехала больш за два дзясяткі аўтамабіляў і аўтобусаў.

Збольшага гэта былі пазадарожнікі вайсковай паліцыі, пра якія пісаў “Першы рэгіён”.
Вучэнні “Запад 2021”: як рэагуюць берасцейцы на манёўры каля горада
Але былі і грузавікі з вайскоўцамі. Усе з двухгаловым арлом – расійскім гербам навейшага часу.

Праездка нагадвала кола журавоў, якое клін закладвае перад тым, як адляцець у вырай. Але ж іх шлях ляжыць на Радзіму! І гэта правільна.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ