Пятніца20 лістапада
+8°Брэст · заўтра +1…+4°
$2,9943▼0,0044€3,2913▼0,007610 zł7,4496▼0,0363Курс НБРБ
Вайскоўцы прыходзілі да івацэвіцкіх пажарных на дзень адкрытых дзвярэй. ФОТА

Вайскоўцы прыходзілі да івацэвіцкіх пажарных на дзень адкрытых дзвярэй. ФОТА

18:48 27 лютага 2019 ·
З мэтай фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці 20 лютага ў Івацэвіцкім раёне дала старт рэспубліканская акцыя “Адзіны дзень бяспекі”. У рамках дадзенай акцыі ў структурных падраздзяленнях Івацэвіцкага РАНС праходзяць дні адчыненных дзвярэй.

Адна з такіх сустрэч адбылася ў пажарнай аварыйна-выратавальнай частцы №1 г. Івацэвічы, у рамках якой 22 лютага быў праведзены семінар-практыкум з удзелам актыва вайсковай часткі №42276.

Івацэвіцкі райаддзел па надзвычайным сітуацыям прадстаўляў начальнік ПАВЧ №1 Кузняцоў Дзяніс Васільевіч.

У пачатку свайго выступлення ён пазнаёміў гасцей са спецыфікай прафесіі выратавальніка-пажарнага. Потым была праведзена аглядная экскурсія па тэрыторыі часткі з дэманстрацыяй наяўнага пажарна-тэхнічнага абсталявання і вучэбна-трэніровачнай базы.

Найбольш актыўным удзельнікам семінара-практыкума выпаў гонар адчуць сябе ў ролі выратавальніка, прымерыўшы на сабе баявое адзенне, якое выкарыстоўваецца пры ліквідацыі розных непрадбачаных надзвычайных сітуацый.

Таксама Дзяніс Васільевіч надаў час адукацыйна-выхаваўчай рабоце, прадэманстраваў свае навыкі і ўменні пры аказанні першай медыцынскай дапамогі.

У ходзе своеасаблівага абмена вопытам начальнік ПАВЧ №1 абмеркаваў з гасцямі алгарытм дзеянняў у выпадках надзвычайных сітуацый, надаў увагу праблеме дзіцячай гібелі на пажарах, да гэтага прызваў быць гранічна ўважлівымі  да малодшага пакалення.

У завяршэнні семінара-практыкума ваенным былі прадстаўлены відэаролікі, прысвечаныя прапагандзе бяспечнай жыццядзейнасці.

Віталь Дыдышка, першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАНС, начальнік інспекцыі нагляду і прафілактыкі

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

03 лістапада 2026 01:04

Улады Брэста «заўважылі» праблему на Махновіча пасля публікацыі ў СМІ і растлумачылі, чаму рамонт зацягнецца да мая

Праз тры дні пасля публікацыі незалежнага СМІ брэсцкія чыноўнікі нарэшце растлумачылі, чаму рамонт на Махновіча зацягнулі яшчэ на пяць месяцаў.

11 кастрычніка 2026 13:35

Гражданина Мадагаскара экстрадировали из ОАЭ в Беларусь

Беларусь добилась выдачи из Объединённых Арабских Эмиратов иностранца, которого обвиняют в организации нелегального маршрута миграции в Евросоюз. По версии следствия, через белорусскую территорию он…

27 мая 2026 16:28

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер,…

22 мая 2026 11:54

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих…