Аўторак24 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
Выратавальнікі завіталі да целяханскіх школьнікаў

Выратавальнікі завіталі да целяханскіх школьнікаў

09:34 07 верасня 2017 ·
Ва ўстановах адукацыі Івацэвіччыны праходзяць мерапрыемствы другога этапу рэспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” Так, першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка і інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Валерый Молаш правялі “Урокі бяспекі” для вучняў малодшых класаў ДУА “Целяханская СШ”.

У ходзе гэтых сустрэч са школьнікамі прадстаўнікі раённай службы выратавання вялі гаворку не толькі аб вогненай небяспецы. Варта адзначыць, што малога чалавечка небяспечныя абставіны падпільноўваюць ледзь ці не на кожным кроку.

Многа гаварылася і аб паводзінах школьнікаў у выпадку ўзнікнення пажару, аб правілах выкліку выратавальнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі актыўнымі ўдзельнікамі і конкурсу загадак, і супроцьпажарный віктарыны. Кожны, хто здолеў вызначыцца пад час гульняў сваімі ведамі асноў бяспечнасці жыццядзейнасці, чакаў падарунак. А вось павучальную, маляўнічую казку “Прыгоды Дашы ў краіне небяспек” атрымалі ўсе.

Выратавальнікі робяць усё магчымае, каб пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, што адбываюцца па віне альбо з удзелам малых дзяцей было як мага меней.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

09 лістапада 2026 15:26

«Я здесь вообще зачем?» Как найти своё место в команде и не потерять себя

В хорошей команде каждому должно найтись место. Но что делать, если вы не понимаете, в чём ваша роль, или она давно перестала вас устраивать? Иногда это становится заметно в самых…

06 лістапада 2026 19:41

Маці адстаяла правы і дабілася, каб сям’ю не паставілі на СНС

Для сям'і з аднаго з гарадоў Брэсцкай вобласці сацыяльнае расследаванне стала непрыемным сюрпрызам. Маці падрыхтавалася да пасяджэння савета прафілактыкі, вывучыла дакументы і дабілася, каб яе дзяцей не прызналі такімі, што…

03 лістапада 2026 15:05

Это усталость или выгорание: как вернуть ресурс и не потерять себя

Выходные закончились, а ощущения отдыха нет. Утром трудно взяться за привычные дела, сообщения раздражают, на разговоры с близкими не хватает сил. Даже то, что раньше радовало, теперь оставляет равнодушным. Это…

21 кастрычніка 2026 19:03

У Брэсце плануюць адкрыць дзіцячы сад у лістападзе, а наступны — у 2030 годзе

Жыхарам Брэста паведамілі пра планы будаўніцтва аб'ектаў для дзяцей. Сад на вуліцы Жукава хочуць адкрыць напярэдадні 7 лістапада, а яшчэ адзін дзіцячы сад у…