Чацвер26 лістапада
0°Брэст · заўтра -3…+1°
$3,0065▲0,0111€3,2888▲0,015110 zł7,3349▼0,0043Курс НБРБ
Як у Баранавічах дабіваюцца безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Як у Баранавічах дабіваюцца безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

13:21 19 чэрвеня 2019 ·
У суботу 15 чэрвеня сябры Установы культурна-ідэалагічнай асветы «Цэнтр Тарча» з Баранавічаў у межах праекта «Супольна зробім Баранавічы ўтульным горадам для ўсіх. (Безбар'ернае гарадское асяроддзе – ключ да выканання правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама ўтульнага і якаснага жыцця ўсіх гараджан.)» у памяшканні Баранавіцкага бізнэс-інкубатара правялі семінар-трэнінг “Горад без бар’ераў. Інваліды і здаровыя людзі”.

Трэнерам сэмінара “Цэнтрам Тарча” быў запрошаны Сяргей Драздоўскі, старшыня Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў. У семінары прыняла ўдзел Жана Сасніцкая, старшыня таварыства інвалідаў г. Баранавічы

На семінары былі абмеркаваныя праблемы даступнасці. Створаная сябрамі «Цэнтра Тарча» інтэрактыўная мапа даступнасці https://www.google.com/maps/d/edit?mid=1r2tw1EnD5d5Yg60nPK-LDjZkDLV4FDw4&ll=53.13210605197752%2C25.99700518828172&z=12 ў прысутных выклікала захапленне і станоўчыя эмоцыі.

Асабліва мапай зацікавілася сямейная пара Галіна і Алег Зыранавы, інваліды-калясачнікі з в. Крывошын Ляхавіцкага раёна. Яны выказалі пажаданне і гатовасць удзельнічаць у стварэнні такой жа мапы для Ляхавічаў. Таксама добры водгук атрымаў выдадзены намі ілюстраваны даведкава-інфармацыйны дапаможнік «Утульны даступны горад».

Сяргей Драздоўскі таксама высока ацаніў створаную баранавіцкімі актывістамі інтэрактыўную мапу даступнасці. Ён адзначыў, што гэта першая падобная праца ў краіне, таксама сказаў, што мапа будзе вельмі запатрабаваная, як грамадзянамі нашай краіны, так і замежнымі турыстамі.

Як у Баранавічах дабіваюцца безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі — фота 3

 

Як у Баранавічах дабіваюцца безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі — фота 4

Як у Баранавічах дабіваюцца безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі — фота 5

Як у Баранавічах дабіваюцца безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі — фота 6

Старшыня таварыства інвалідаў г. Баранавічы Жана Сасніцкая падзякавала нам за выдатную працу і выказала пажаданне далучыцца да працы па дапаўненні і пашырэнні функцый дадзенай мапы.

Цудоўна была прынятая ідэя правядзення ў бліжэйшыя тыдні фотасэсіі “Інвалід таксама чалавек”. Жана Сасніцкая паабяцала, што ў фотасэсіі прымуць удзел сябры Баранавіцкай арганізацыі інвалідаў.

Прыгожая дзяўчына Галіна Зыранава (Касьпяровіч) прапанавала нам быць мадэллю-візітоўкай гэтага праекта, рэалізуемага “Цэнтрам Тарча” у справе прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да патрэбаў людзей з інваліднасцю. Яна сказала, што неабходна папулярызаваць тыя будынкі і іх гаспадароў, якія адаптаваныя пад патрэбы ўсіх без выключэння жыхароў горада. Гэта мусіць стаць сённяшнім трэндам для гарадскіх уладаў.

Усіх неабыякавых і зацікаўленых да праблемы даступнасці запрашаем да супрацоўніцтва. Чакаем вашых заўваг, прапаноў і пажаданняў.

Як у Баранавічах дабіваюцца безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі — фота 7
cof

ЗРОБІМ БАРАНАВІЧЫ ЎТУЛЬНЫМ ГОРАДАМ ДЛЯ ЎСІХ

Актывісты Цэнтр “Тарча” (сябры Руху “За Свабоду“) ствараюць мапу безбар’ернай даступнасці горада Баранавічы, якую мы ўпершыню размяшчаем на старонцы “Цэнтр Тарча”. Аналіз дапаможа скаардынаваць і выпрацаваць метады і шляхі вырашэння праблемы безбар’ернага асяроддзя ў горадзе Баранавічы.
Заклікаем усіх неабыякавых далучацца да гэтай вельмі патрэбнай працы, каб палепшыць жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
З прапановамі і пажаданнямі можна звяртацца па тэлефонах: +37529-828-1387 (МТС, Viber, Telegram, WhatsApp); +37533-303-4977 (МТС, Viber, Telegram) альбо напісаць у мэсэнджэры старонкі “Цэнтр” Тарча.

Як у Баранавічах дабіваюцца безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі — фота 2

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

03 лістапада 2026 01:04

Улады Брэста «заўважылі» праблему на Махновіча пасля публікацыі ў СМІ і растлумачылі, чаму рамонт зацягнецца да мая

Праз тры дні пасля публікацыі незалежнага СМІ брэсцкія чыноўнікі нарэшце растлумачылі, чаму рамонт на Махновіча зацягнулі яшчэ на пяць месяцаў.

11 кастрычніка 2026 13:35

Гражданина Мадагаскара экстрадировали из ОАЭ в Беларусь

Беларусь добилась выдачи из Объединённых Арабских Эмиратов иностранца, которого обвиняют в организации нелегального маршрута миграции в Евросоюз. По версии следствия, через белорусскую территорию он…

27 мая 2026 16:28

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер,…

22 мая 2026 11:54

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих…