Пятніца20 лістапада
+7°Брэст · заўтра +1…+4°
$2,9943▼0,0007€3,2913▲0,003710 zł7,4496▼0,0042Курс НБРБ
Як выхаванцы івацэвіцкіх дзіцячых садкоў да выратавальнікаў на экскурсіі ходзяць. ФОТА

Як выхаванцы івацэвіцкіх дзіцячых садкоў да выратавальнікаў на экскурсіі ходзяць. ФОТА

10:46 20 ліпеня 2018 ·
Выратавальнікі працягваюць прафілактычныя мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!”. І хоць у ліпені працуе значна меней дзіцячых летнікаў, тэрыторыя і памяшканні Івацэвіцкай ПАВЧ №1 амаль штодня напаўняюцца дзіцячымі звонкімі галасамі.

Толькі за адзін тыдзень ліпеня з пазнавальнымі экскурсіямі выратавальнікаў наведалі выхаванцы ДУА “Яслі-сад №7 г. Івацэвічы”, ДУА “Яслі-сад №4 г. Івацэвічы” і ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.

Непамерна цікаўныя хлопчыкі і дзяўчынкі літаральна засыпалі пытаннямі наконт пажарнай бяспекі і пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і інспектара ГПіУГ райаддзела па НС, і начальніка каравула ПАВЧ №1, якія праводзілі для малых экскурсію ў гаражах, дзе ўстаноўлена тэхніка. Аднак мяжой жаданняў як хлопчыкаў, так і дзяўчынак было апынуцца ў кабіне пажарнага аўтамабіля, ды не проста пасядзець, трымаючыся за руль, а абавязкова ў касцы ды разам з найлепшым сябрам.

З неменьшай цікавасцю дзеці аглядалі і выставу творчых работ конкурсаў “Выратавальнікі вачыма дзяцей” і “Конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы”.

Даволі актыўна хлопчыкі і дзяўчынкі адгукнуліся на прапанову згуляць у супроцьпажарныя, абучаючыя гульні. І ніхто не быў абдзелены ўвагай з боку прадстаўніка райаддзела па НС: калі нехта з рабят “камплектаваў адзенне” для паходу ў лес, нехта складваў карцінку з пазлаў, то нехта спабонічаў на спрыт і хуткасць, адзяваючы каску і куртку выратавальніка. Астатнія, не занятыя ў конкурсных гульнях, у гэты час адгадвалі загадкі пра агонь, пажар і пажарных.

Па выніках ніхто з рабят не застаўся без прызоў. Ну, а пасля сумеснага прагляду мультфільмаў “Чароўная кніга МНС” – традыцыйнае агульнае фота на фасадзе адміністрацыйнага будынка РАНС.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

09 лістапада 2026 15:26

«Я здесь вообще зачем?» Как найти своё место в команде и не потерять себя

В хорошей команде каждому должно найтись место. Но что делать, если вы не понимаете, в чём ваша роль, или она давно перестала вас устраивать? Иногда это становится заметно в самых…

06 лістапада 2026 19:41

Маці адстаяла правы і дабілася, каб сям’ю не паставілі на СНС

Для сям'і з аднаго з гарадоў Брэсцкай вобласці сацыяльнае расследаванне стала непрыемным сюрпрызам. Маці падрыхтавалася да пасяджэння савета прафілактыкі, вывучыла дакументы і дабілася, каб яе дзяцей не прызналі такімі, што…

03 лістапада 2026 15:05

Это усталость или выгорание: как вернуть ресурс и не потерять себя

Выходные закончились, а ощущения отдыха нет. Утром трудно взяться за привычные дела, сообщения раздражают, на разговоры с близкими не хватает сил. Даже то, что раньше радовало, теперь оставляет равнодушным. Это…

21 кастрычніка 2026 19:03

У Брэсце плануюць адкрыць дзіцячы сад у лістападзе, а наступны — у 2030 годзе

Жыхарам Брэста паведамілі пра планы будаўніцтва аб'ектаў для дзяцей. Сад на вуліцы Жукава хочуць адкрыць напярэдадні 7 лістапада, а яшчэ адзін дзіцячы сад у…