Серада25 лістапада
+2°Брэст · заўтра -3…+1°
$2,9954▲0,0008€3,2737▼0,012610 zł7,3392▼0,0347Курс НБРБ
Якому беларускаму дзеячу паставіць помнік у Брэсце?

Якому беларускаму дзеячу паставіць помнік у Брэсце?

14:52 18 сакавіка 2020 ·
“Помнік якому беларускаму дзеячу, на ваш погляд, варта было б усталяваць у Берасці?” – з такім пытаннем кіраўнік Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” Дзмітрый Шыманскі звярнуўся да карыстальнікаў Фэйсбуку і УКантакце. Апытанка сабрала больш за 150 каментароў з прапановамі аб усталяванні помніка навукоўцам, пісьменнікам, паэтам, дзяржаўным і рэлігійным дзеячам.

У топ-10 дзеячоў, якіх узгадвалі найчасцей, трапілі К. Каліноўскі, Т. Касцюшка, М. Радзівіл Чорны, А. Цвікевіч, У. Ігнатоўскі, У. Калеснік, Р. Траўгут, Я. Купала, Ю. Нямцэвіч, Р. Шырма.

https://www.facebook.com/dzmitry.shymanski/posts/10218834786674106

Актывісты АРР “Дзедзіч” плануюць вясной арганізаваць шырокую грамадскую дыскусію адносна разнастайных варыянтаў напаўнення гарадскога культурнага ландшафту нацыянальным зместам. Плануецца круглы стол з удзелам урбаністаў, краязнаўцаў і мастакоў.

Досведам правядзення грамадскіх кампаній па ўсталяванні помнікаў беларускім дзеячам прыедуць падзяліцца актывісты з розных гарадоў Беларусі. Таксама будзе наладжаны збор прапаноў берасцейцаў па асобах, вартых ушанавання на вуліцах нашага гораду.

Адкрыты папярэдні запіс на ўдзел у круглым стале па абмеркаванні персаналій, вартых ушанавання на вуліцах нашага гораду. Да ўдзелу запрашаюцца урбаністы, краязнаўцы, дзеячы культуры і мастацтва, журналісты і грамадскія дзеячы. Калі ў вас ёсць канструктыўныя прапановы па канкрэтных асобах або іншыя ідэі па насычэнні гарадской прасторы нацыянальным кантэкстам, калі ласка, запаўняйце заяўку.

АРР “Дзедзіч” звяртаецца да НДА Беларусі і грамадскіх актывістаў з заклікам аказаць кансультатыўную і экспертную падтрымку ў арганізацыі грамадскай дыскусіі. Будзем удзячны за любыя парады і каментары, не адмовімся ад рэкамендацый па экспертах, чыё меркаванне варта пачуць берасцейцам. Звяртацца можна на пошту [email protected].

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

24 лістапада 2026 15:00

Гісторыя паўстанца, які пахаваны пад Брэстам

Антоній Калішэк, ураджэнец усходняй Польшчы, удзельнік паўстання 1863 года, знайшоў апошні прыстанак пад Брэстам. Яго лёс і магіла.

24 лістапада 2026 11:00

Пуслоўскія: якую спадчыну пакінуў род піянераў капіталізма на Берасцейшчыне

Магнаты і мецэнаты Пуслоўскія будавалі фабрыкі, палацы і храмы на Берасцейшчыне. Што з іх спадчыны захавалася і працуе сёння.

23 лістапада 2026 11:00

Якая спадчына Тадэвуша Касцюшкі на Берасцейшчыне

Дзе на Берасцейшчыне шукаць сляды Тадэвуша Касцюшкі: ад Марачоўшчыны і Косава да мясцін, звязаных з яго жыццём і паўстаннем 1794 года.

20 лістапада 2026 15:00

Рамуальд Траўгут: шлях ад афіцэра імперыі да сімвала барацьбы з ёю

Ураджэнец Камянецкага раёна амаль усё жыццё служыў Расійскай імперыі, а ў 1863 годзе ўзначаліў паўстанне супраць яе.