Чаму ў Беларусі падоўжылі бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы?

10:52 25 декабря 2023
ОБСУДИТЬ
У 2024 годзе грамадзяне суседніх Літвы, Латвіі і Польшчы змогуць прыязджаць у Беларусь у бязвізавым парадку. Прапанову МЗС падтрымаў Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам, бязвіз, які дзейнічае з вясны 2022 года (для Польшчы — з 1 ліпеня 2022-га) падоўжаны ў трэці раз.

Як заявілі афіцыйныя беларускія крыніцы, за час дзеянні бязвізавы рэжым выявіў «устойлівую цікавасць жыхароў сумежных краін», нягледзячы на супрацьдзеянне іх урадаў. Таксама там упэўненыя, што для літоўскіх і латвійскіх пенсіянераў і маламаёмасных, якія жывуць у памежжы, свабодны ўезд у Беларусь — стабільная крыніца атрымання неабходных медыкаментаў і тавараў.

Натуральна, не абышлося без наратываў пра дэманстрацыю адкрытасці для аднаўлення нармальнага ўзаемадзеяння і «пераадоленне інфармацыйнай блакады» праз міжасабовую камунікацыю.

Але ў сённяшніх варунках ці працуе гульня ў добрасуседства? Навошта гэта беларускім уладам: ці насамрэч колькасць бязвізавых турыстаў істотна паляпшае эканоміку, цібеларускія ўлады дасылаюць нейкі сігнал міжнароднай супольнасці, альбо гаворка выключна пра прапагандысцкую кампанію?

— Па-першае, гэта ўсё ж такі эканамічна выгадна, — зазначае дырэктар інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч. — Што значыць, дазволіць бязвіз — ты нічога не губляеш, а людзі ездзяць значна больш пры такіх спрошчаных умовах.

Да таго ж трэба разумець, што беларускія амбасады, асабліва калі браць Літву і Латвію, фактычна дзейнічаюць у вельмі абмежаваным фармаце, зрабіць візы ўсім жадаючым праблематычна — а такім чынам праблема здымаецца.

Стварэнне падобнага каналу выглядае цалкам лагічным і рацыянальным момантам: людзі прыязджаюць, трацяць грошы, укладваюцца ў турызм і так ці інакш павялічваюць паступленне валюты ў краіну.

Гэта можа быць не вельмі заўважна на ўзроўні краіны, але для асобных рэгіёнаў, асобных прадпрыемстваў дае плюс.

Акрамя таго, мяркуе даследчык палітыкі, такі крок дазваляе калі не паляпшаць, то захоўваць стасункі паміж беларускімі ўладамі і пэўнай часткай грамадства краін-суседак. Перадусім гэта актуальна для Літвы і Латвіі, адкуль прыбывае асноўны паток (паводле статыстыкі Дзяржпамежкамітэту, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў РБ пабывалі больш як 490 тысяч грамадзян Літвы і звыш 181 тысячыграмадзян і 55 тысяч неграмадзян Латвіі), у дачыненні да Польшчы механізм працуе ў значна меншай ступені.

 

Наколькі дзейсная сёння тактыка «мы з суседзямі не сварыліся»? Прыхільнікаў беларускіх уладаў, нягледзячы на падзеі апошніх гадоў, у Літве і Латвіі дагэтуль хапае, гаворыць Андрэй Казакевіч:

— Хаця цяжка сказаць, што беларускія ўлады з гэтага могуць наўпрост атрымаць: усё ж гаворка ідзе пра нязначную частку грамадства. Але і шкоды гэта дакладна не наносіць (хіба што, магчыма, некаторыя асобы выкарыстоўваюць безвіз для таго, каб збіраць нейкую інфармацыю, — прынамсі мы не можам выключаць, што такіх людзей няма), а станоўчае стаўленне да Беларусі ў гэтым сегменце грамадства праз такія паездкі замацоўваецца.

Ці можа быць падаўжэнне безвізу крокам, разлічаным на выбары і змену ўрадаў у суседніх краінах — усё ж у Польшчы выбары прайшлі толькі нядаўна, у Літве яны адбудуцца налета, і, магчыма, разлік на тое, каб хоць крыху палепшыць стасункі з новымі ўладамі? Да такога варыянту Андрэй Казакевіч ставіцца досыць скептычна.

Канешне, могуць быць нейкія спадзевы на тое, што можна пачаць, так бы мовіць, дыялог з суседзямі і нават нешта выгандляваць, дабіцца змены стаўлення — але пакуль што ніякіх прыкметаў апошняга няма.

Кансалідацыя па беларускім пытанні паміж рознымі палітычнымі сіламі і структуцрамі, што ў Польшчы, што ў краінах Балтыі вельмі высокая, і ніякія сілы, якія прытрымліваліся стратэгіі зняцця санкцый, у мэйнстрыме не прысутнічаюць.

— Таксама незразумела, якім чынам гульня з прабеларускім і прарасейскім электаратам магла б паўплываць на вынікі выбараў у суседніх краінах — таму, на маю думку, з выбарамі гэтыя дзеянні не звязаныя.

Хутчэй, мяркую, досыць доўгая практыка бязвізавага рэжыму паказала сваю выгоднасць для беларускіх уладаў: пры мінімальных праблемах і рызыках ёсць пэўны плён.

Дарэчы, да яго можна залічыць і той факт, што вялікі паток літоўскіх турыстаў, якія працягваюць ездзіць у Беларусь — значны раздражняльнік для літоўскіх уладаў, якія не раз афіцыйна рэкамендавалі сваім грамадзянам гэтага не рабіць, бо ў РБ іх можа спрабаваць вербаваць КДБ, іх могуць затрымліваць і г.д. Але мы бачым, што гэтыя заявы не дзейнічаюць, а тое, што гэта непрыемна літоўскім уладам, дае беларускім пэўны рычаг уздзеяння, у адсутнасць іншых механізмаў уплыву.

На мой погляд, тут маюць значэнне і эканамічныя плюсы, і палітычны складнік, магчымасць «паказытаць нервы» уладам суседніх краін.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

11 января 2024 12:56

Сколько “вагнеровцев” осталось в Беларуси?

Белорусские силовики и пропагандисты активно пиарят наемников из ЧВК "Вагнер", которые до сих пор остаются в Беларуси. Нередко на телекадрах c совместных тренировок рядом с государственным флагом РБ и флагами белорусских силовых ведомств можно увидеть и флаг "Вагнера", а замминистра МВД Николай Карпенков носит шеврон с символикой ЧВК.

15 декабря 2023 15:10

Кого в Беларуси смогут лишать пенсий за особые заслуги перед страной?

В Беларуси пересмотрели список причин, по которым могут лишать выплаты пенсий за особые заслуги перед страной. Соответствующее постановление опубликовано на Национальном правовом портале.

12 декабря 2023 15:48

В России беда с яйцами: жуткий дефицит и резкий рост цен. А что в Беларуси?

В соседней стране куриные яйца дорожают не первый месяц, они уже стали "золотым" товаром. Стоит ли беспокоиться белорусским потребителям?

08 декабря 2023 15:18

Более половины жителей Беларуси выступают за прекращение войны России против Украины

Более половины граждан Беларуси (58%) выступают за немедленное прекращение войны России против Украины и мирные переговоры. Об этом свидетельствуют результаты опроса общественного мнения, проведенного Chatham House (Королевский институт международных отношений).